Црвена Зьвезда Бялград

сэрбскі футбольны клюб

«Црвена Зьвезда» (па-сэрбску: Црвена звезда) — сэрбскі футбольны клюб з гораду Бялграду. Заснаваны ў 1945 годзе. 19-разовы чэмпіён Югаславіі, 5-разовы чэмпіён Сэрбіі і Чарнагорыі, 5-разовы чэмпіён Сэрбіі. 12-разовы ўладальнік Кубка Югаславіі, 9-разовы ўладальнік Кубка Сэрбіі і Чарнагорыі, трохразовы ўладальнік Кубка Сэрбіі. Уладальнік Кубка чэмпіёнаў (1991).

Црвена Зьвезда
RedStarLogo.png
Поўная назва Fudbalski Klub Crvena Zvezda
Заснаваны 4 сакавіка 1945
Горад Бялград, Сэрбія
Стадыён Црвена Зьвезда
Умяшчальнасьць: 55 538
Прэзыдэнт Драган Джаіч[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2021—2022 1 месца
crvenazvezdafk.com(сэрб.)(анг.)(рас.)

Паводле апытаньня, праведзенага ў 2008 годзе, «Црвена Зьвезда» зьяўляецца самым папулярным футбольным клюбам Сэрбіі, маючы падтрымку ў 48,2% апытаных[1]. Клюб таксама мае шмат прыхільнікаў у іншых былых югаслаўскіх рэспубліках і ў сэрбскіх дыяспарах за мяжой. Галоўнымі супернікамі клюбу зьяўляецца бялградзкі «Партызан». Матчы чэмпіянату паміж гэтымі двума клюбамі вядомыя як «Адвечнае дэрбі». Згодна са сьпісам Міжнароднай фэдэрацыі гісторыі футболу і статыстыкі «Црвена Зьвезда» ўваходзіць у лік лепшых 200 эўрапейскіх клюбаў XX стагодзьдзя, маючы самы высокі рэйтынг сярод сэрбскіх клюбаў і клюбаў былой Югаславіі, займаючы 27-ы радок у сьпісе разам зь нідэрляндзкім клюбам «Фэеноорд».

ГісторыяРэдагаваць

У лютым 1945 году, падчас Другой сусьветнай вайны, група маладых людзей, актыўных гульцоў, студэнтаў і чальцоў Сэрбскай аб’яднанай антыфашысцкай моладзевай лігі прыняла рашэньне стварыць Моладзевае таварыства фізычнае культуры, якое паўстала 4 красавіка таго ж году ў Бялградзе. Раней, са сьнежня 1944 году, усе даваенныя сэрбскія клюбы былі распушчаныя, а 5 траўня 1945 году сакратар спорту паводле камуністычных пытаньняў Мітра Мітравіч падпісаў пастанову аб афіцыйным скачаваньні ўсіх даваенных клюбаў на тэрыторыі Сацыялістычнай Рэспублікі Сэрбія. Клюбы былі распушчаныя праз тое, што за часам нямецкае акупацыі была спроба арганізаваць лігу з удзелам існых клюбаў, таму ўсе гэтыя клюбы былі прызнаныя праціўнікамі камуністычнага рэжыму Ёсіпа Броза Ціта.

Двума найбольш папулярнымі клюбамі Бялграду на той час былі «Югаславія» і БСК. «Црвена Зьвезда» была сфарміраваная на рэштках клюбу «Югаславія», то бок новы клюб успадкаваў стадыён «Югаславіі», офіс, шэраг гульцоў і нават іхныя чырвона-белыя колеры, а таксама лягатып, на які дадалі чырвоную зорку. Назва клюбу «Црвена Зьвезда» (бел. Чырвоная зорка) была прынятая пасьля доўгіх дыскусіяў. Іншымі прапанаванымі назовамі былі «Народная зорка», «Сіняя зорка», «Пралетэр», «Сталін», «Ленін» і іншыя[2]. Чырвоная зорка неўзабаве была прынятая як сымбаль сэрбскага нацыяналізму ў Югаславіі і далучаная на сьцяг СФРЮ.

СкладРэдагаваць

Актуальны на 10 лютага 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
4   ПА Мірка Іваніч 1993
5   Аб Ураш Спаіч 1993
7   ПА Нэнад Крстычыч 1990
8   ПА Гелёр Канга 1990
9   Нап Ёван Міятавіч 2005
10   Нап Аляксандар Катаі 1991
11   Нап Осман Букары 1998
13   Аб Алекс Віга (ар. Рывэр Плэйт) 1999
15   Аб Аляксандар Драгавіч 1991
16   Аб Іраклі Азараві 2002
17   Нап Марка Раканяц (ар. Лякаматыў) 2000
19   Аб Неманья Мілунавіч 1989
20   ПА Кінгс Кангва 1999
22   ПА Вэлька Нікаліч 1999
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
23   Аб Мілан Родыч 1991
25   Аб Страхінья Эракавіч 2001
27   Бр Нікала Васільевіч 1996
29   ПА Ягор Пруцаў 2002
33   ПА Срджан Міхайлавіч 1993
44   Аб Стэфан Лекавіч 2004
45   Нап Нікала Мітулікіч 2003
55   ПА Славалюб Срніч 1992
66   Бр Ёван Міладынавіч 2007
72   Нап Аляксандар Пэшыч 1992
76   Аб Лазар Нікаліч 1999
77   Аб Марка Гобэліч 1992
80   Нап Стэфан Мітравіч 2002
82   Бр Мілан Боран (капітан) 1987

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць