Шэрыф Тыраспаль
«Шэры́ф» — футбольны клюб з Тыраспалю (Малдова). Клюб заснаваны ў 1997 годзе. З 1998 году выступае ў чэмпіянате Малдовы. 20-разовы чэмпіён Малдовы, 11-разовы ўладальнік Кубка Малдовы і 7-разовы ўладальнік Супэркубка Малдовы.
Шэрыф | |
![]() | |
Поўная назва | Fotbal Club Sheriff |
---|---|
Заснаваны | 4 красавіка 1997 |
Горад | Тыраспаль, Малдова |
Стадыён |
Шэрыф Умяшчальнасьць: 12 746 |
Прэзыдэнт | Віктар Гушан[d] |
Кіраўнік | Sheriff[d] |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Нацыянальны дывізіён |
· 2021—2022 | 1 месца |
fc-sheriff.com(рас.) |
ГісторыяРэдагаваць
Улетку 1996 году ў дывізіёне "Б" чэмпіянату Малдовы па футболе пачала гуляць каманда «Тырас», перад другім турам фірма «Шэрыф» стала генеральным спонсарам гэтай каманды. 4 красавіка[1]. 1997 году холдынгам «Шэрыф» быў заснаваны футбольны клюб аднайменнага назова. Клюб стаў адным зь вядучых калектываў Малдовы з 2001 году, калі выйграў свой першы чэмпіёнскі тытул. З гэтага ж году клюб перамагаў ва ўсіх наступных нацыянальных чэмпіянатах. Акрамя гэтага «Шэрыф» двойчы станавіўся пераможцам Кубку Садружнасьці, у 2003 і 2009 гадох, гэта адзіны малдаўскі клюб які перамагаў на міжнародных спаборніцтвах.
ДасягненьніРэдагаваць
- Чэмпіён Малдовы:
- 2001, 2002, 2003, 2004, 2005, 2006, 2007, 2008, 2009, 2010,
- 2012, 2013, 2014, 2016, 2017 (вясна), 2017 (восень), 2018, 2019, 2021, 2022
- Уладальнік Кубка Малдовы:
- 1999, 2001, 2002, 2006, 2008, 2009, 2010, 2015, 2017, 2019,
- 2022
СкладРэдагаваць
- Актуальны на 11 лютага 2022 году
|
|
КрыніцыРэдагаваць
- ^ История клуба.(рас.) ФК Шериф. Официальный сайт