Ягор Філіпенка

беларускі футбаліст

Яго́р Усе́валадавіч Філіпе́нка (нарадзіўся 10 красавіка 1988 году, Менск, БССР) — беларускі футбаліст, выступае за расейскі клюб «Урал». Раней прыцягваўся да матчаў нацыянальнай зборнай Беларусі. У часы выступаў за барысаўскі БАТЭ зьяўляўся лідэрам абарончых шэрагаў клюбу, дзякуючы чаму два разы запар станавіўся найлепшым абаронцам айчыннага чэмпіянату ў 2013 і 2014 гадох.

Ягор Філіпенка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 красавіка 1988(1988-04-10)[1][2] (36 гадоў)
Рост 194 см
Вага 85 кг[3]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Урал
Нумар 24
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2007 БАТЭ 23 (2)
2008—2011 Спартак Масква 16 (1)
2009 Том Томск 2 (0)
2010 Сібір Новасібірск 18 (0)
2011 БАТЭ 20 (2)
2012—2014 БАТЭ 64 (4)
2015—2016 Маляга 8 (0)
2016—2018 Макабі Тэль-Авіў 18 (0)
2018 Ашдод 14 (0)
2018—2020 БАТЭ 60 (2)
2021—2022 Шахцёр Салігорск 35 (4)
2022—4 Урал 19 (1)
Зборныя
2006 Беларусь (да 19)[d] 4 (0)
2007—2017 Беларусь 52 (1)
2009—2011 Беларусь (да 21) 21 (3)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
11 лістапада 2023.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец менскай школы «Зьмена», у маладосьці апынуўся ў структуры барысаўскага БАТЭ. З 2005 году стаў выступаць за дубль, а ў 2007 годзе замацаваўся ў асноўным складзе барысаўчанаў.

У кастрычніку 2007 году перайшоў у маскоўскі «Спартак». У сэзоне 2008 году правёў у чэмпіянаце 11 матчаў. У першай палове 2009 году знаходзіўся ў арэндзе ў клюбе «Том», дзе амаль не гуляў з-за траўмы. Другую палову 2009 году правёў у складзе «Спартаку», а ў сэзоне 2010 году выступаў у «Сібіры», дзе галоўным трэнэрам працаваў былы настаўнік БАТЭ Ігар Крывушэнка.

У лютым 2011 году вярнуўся ў БАТЭ на правах арэнды. Хутка замацаваўся ў аснове барысаўчанаў, і пасьля заканчэньня тэрміну арэнды ў лютым 2012 году быў выкуплены барысаўскім клюбам[4]. У ліпені — жніўні 2012 году, красавіку — траўні 2013 году і кастрычніку — лістападзе 2014 году не гуляў з-за траўмаў, але потым вяртаўся на пазыцыю асноўнага цэнтральнага абаронцы. Па выніках сэзонаў 2013 і 2014 гадоў прызнаваўся найлепшым абаронцам чэмпіянату Беларусі.

 
У матчы за нацыянальную зборную Беларусі ў 2015 годзе.

5 студзеня 2015 году было аб’яўлена пра пераход Філіпенкі ў «Малягу»[5], зь якой ён падпісаў кантракт на 2,5 году[6]. Дэбютаваў за «Малягу» 14 студзеня 2015 году ў адказным матчы 1/8 фінала Кубка Гішпаніі супраць «Левантэ». Дэбют атрымаўся няўдалым — пасьля выхаду Філіпенкі каманда прапусьціла 3 галы, але ўсё роўна выйшла ў чвэрцьфінал. Пасьля Ягор ужо не зьяўляўся на полі, а неўзабаве ўвогуле перастаў трапляць у заяўку на матчы. У сэзоне 2015—2016 гадоў зноў стаў трапляць у заяўку, а 6 сьнежня 2015 году дэбютаваў у Ля Лізе ў матчы супраць басконскага «Атлетыка» (0:0), выйшаўшы ў пачатковым складзе. У андалюскім клюбе пачаў звычайна выкарыстоўвацца ў якасьці апорнага паўабаронцы.

У чэрвені 2016 году падпісаў кантракт на два гады з ізраільскім клюбам «Макабі» з Тэль-Авіва[7]. У сэзоне 2016—2017 гадоў па чарзе гуляў у стартавым складзе і заставаўся на лаўцы запасных, а ў сэзоне 2017—2018 гадоў навогул страціў месца ў асноўным складзе, і пасьля 14 верасьня 2017 году, калі выйшаў у першай адзінаццатцы ў матчы Лігі Эўропы супраць праскай «Славіі» (0:1), да канца году агулам не зьяўляўся на полі. У студзені 2018 году аддадзены ў арэнду клюбу «Ашдод»[8], дзе быў гульцом асноўнага складу. У чэрвені 2018 году перайшоў у барысаўскі БАТЭ[9], адразу здабыўшы месца ў пачатковым складзе. У студзені 2021 году было абвешчана, што Філіпенка пакідае БАТЭ[10]. Неўзабаве абаронца падпісаў пагадненьне з салігорскім «Шахцёрам»[11], якому ў сэзоне 2021 году дапамог стаць чэмпіёнам Беларусі. У верасьні 2022 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў каманду[12] і хутка быў афіцыйна прадстаўлены ў якасьці гульца расейскага «Ўралу»[13].

Міжнародная

рэдагаваць

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі на чэмпіянаце Эўропы ў Даніі ўлетку 2011 году. У матчы супраць зборнай Чэхіі за трэцяе месца забіў гол на 88-й хвіліне, які прынёс беларусам перамогу 1:0 і разам зь ёй пуцёўку на Алімпійскія гульні 2012 году.

Яшчэ 12 верасьня 2007 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Славеніі. Пасьля 2008 году перастаў выклікацца ў галоўную каманду, вярнуўся ў склад зборнай улетку 2011 году. У жніўні 2019 году, пасьля амаль двух гадоў без удзелу ў матчах зборнай, абвесьціў аб завяршэньні кар’еры ў нацыянальнай камандзе.

Узнагароды і дасягненьні

рэдагаваць

БАТЭ:

«Шахцёр»:

Беларусь:

  • Бронзавы прызэр маладзёвага чэмпіянату Эўропы: 2011

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
БАТЭ 2018 Найвышэйшая ліга 13 1

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць