ЦСКА Сафія

баўгарскі футбольны клюб

ЦСКА (па-баўгарску: ЦСКА) — баўгарскі футбольны клюб з гораду Сафіі. Заснаваны ў 1948 годзе. 31-разовы чэмпіён Баўгарыі, 20-разовы ўладальнік Кубка Баўгарыі, 4-разовы ўладальнік Супэркубка Баўгарыі. Традыцыйнымі хатнімі колерамі ЦСКА ёсьць чырвона-белыя. Свае матчы каманда ладзіць на стадыёне Баўгарская армія. Галоўным супернікам клюбу зважаецца сафійскі «Леўскі», а матчы паміж дзьвюма камандамі вядомыя як Вечнае дэрбі.

ЦСКА Сафія
Поўная назва Професионален футболен клуб ЦСКА София
Заснаваны 5 траўня 1948
Горад Сафія, Баўгарыя
Стадыён Баўгарская армія
Умяшчальнасьць: 22 995
Кіраўнік Грыша Ганчэў[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першая прафэсійная ліга
 · 2023—2024 3 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
cska.bg (баўг.)​ (анг.)

Гісторыя

рэдагаваць

У лістападзе 1923 году сталічныя футбольныя клюбы «Атлетык» і «Слава» аб’ядналіся ў адзіны клюб, які атрымаў назву АС-23. За гэтым назовам стаяла скарачэньне ад Афіцэрскага спартовага клюбу Атлетык Слава 1923. Патранаж над камандай узяло на сябе міністэрства абароны, якое забясьпечыла каманду абсталяваньнем. У 1931 годзе АС-23 здабыў перамогу ў чэмпіянаце Баўгарыі, а таксама стаў уладальнікам Кубка цара. Наступны Кубка цара быў здабыты ў 1941 годзе. Стадыён клюбу, які быў пабудаваны ў 1938 годзе, меў назву Атлетык Парк і разьмяшчаўся там, дзе сёньня стаіць стадыён Баўгарскай арміі.

9 лістапада 1944 году пры падтрымцы Міхаіла Міхайлава, бухгальтара міністэрства абароны і апекуна сафійскага клюбу «Шыпка», было падпісанае аб’яднальнае пагадненьне паміж клюбамі АС-23, «Шыпкай», «Спартаком» і «Чаўдарам». Старшынём новага клюбу тэлеграмай быў прызначаны генэрал Уладзімер Стойчаў з АС-23, які ў той час ваяваў на фронце Другой сусьветнай вайны. Праўнік Іван Башаў, будучы міністар замежных справаў Баўгарыі, быў прызначаны сакратаром клюбу і адказным за футбол[2]. Нарэшце ў траўні 1948 году аб’яднаньне з сталічным «Сэптэмвры» стварыла сучасны футбольны клюб. Пагадненьні было ўкладзенае 5 траўня, таму менавіта гэтая дата зважаецца днём нараджэньня ЦСКА. Свой першы афіцыйны матч клюб згуляў 19 траўня 1948 году супраць сафійскай «Славіі» на стадыёне Юнак, скончыўшы гульню ўнічыю 1:1.

Спачатку клюб меў назву «Сэптэмвры пры ЦДВ», дзе абрэвіятура ЦДВ азначала «Цэнтральны дом войска». У 1950 годзе да назвы дадалося слова Народная, у выніку чаго поўны назоў стаў ЦДНВ.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць