Баер Левэркузэн

нямецкі футбольны клюб

«Ба́ер 04 Левэрку́зэн» (па-нямецку: Bayer 04 Leverkusen) ― прафэсійны футбольны клюб зь Нямечыны, што гуляе ў Бундэсьлізе. Прадстаўляе горад Левэркузэн зь зямлі Паўночны Райн — Вэстфалія. Акрамя футбольнага клюбу ў спартовую сыстэму «Баер» уваходзяць атлетычны, гімнастычны й баскетбольны клюбы. Клюб ніколі не станавіўся чэмпіёнам Нямеччыны, але з 1996 году пяць разоў фінішаваў другім (1997, 1999, 2000 і 2002, 2011).

Баер
Поўная назва Bayer 04 Leverkusen Fußball GmbH
Заснаваны 1904
Горад Левэркузэн, Нямеччына
Стадыён БайАрэна
Умяшчальнасьць: 30 210
Прэзыдэнт Фэрнанда Кара[d]
Кіраўнік Bayer[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2022—2023 6 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
bayer04.de(ням.)(анг.)

Гісторыя Рэдагаваць

Асноўныя падзеі Рэдагаваць

  • 1 ліпеня 1904 году ― заснаваны як TuS Friedrich Bayer & Co 1904 Leverkusen (спартовы клюб)
  • 31 траўня 1907 году ― заснаваны футбольны клюб
  • 1923 год ― перайменаваны ў FV 1904 Leverkusen
  • 1928 год ― аб’яднаны з Box-Verein Wiesdorf пад назовам SV 04 Leverkusen
  • 1935 год ― перайменаваны ў SV Bayer 04 Leverkusen
  • 1938 год ― аб’яднаны з TuS Friedrich Bayer & Co 1904 Leverkusen пад назовам BSG 04 Leverkusen
  • 1943 год ― перайменаваны ў SV Bayer 04 Leverkusen
  • 1945 год ― перайменаваны ў SV 04 Leverkusen
  • 1948 год ― перайменаваны ў SV Bayer 04 Leverkusen
  • 1974 год ― аб’яднаны з TuS 04 Leverkusen пад назовам TSV Bayer 04 Leverkusen

1903—1963 Рэдагаваць

Гісторыя «Баеру» вядзе адлік з 27 лістапада 1903 году, калі 170 працоўнікаў групы «Bayer» адправілі ліст кіраўніцтву кампаніі з прапановай стварыць уласны спартовы клюб. 15 чэрвеня 1904 году кампанія пагадзілася падтрымаць ініцыятыву, і 1 ліпеня 1904 году быў створаны клюб гімнастыкі, які атрымаў назву «TuS Friedrich Bayer & Co 1904 Leverkusen». 31 траўня 1907 году быў створаны асобны футбольны дэпартамэнт. Але ў «TuS Friedrich Bayer & Co 1904 Leverkusen» існавала сур’ёзная варожасьць паміж гімнастамі й спартоўцамі іншых відаў спорту.

Варожасьць спрыяла таму, што 8 чэрвеня 1928 году футбалісты й шэраг іншых спартовых дэпартамэнтаў выйшлі з таварыства, стварыўшы спартовую асацыяцыю «SV Bayer 04 Leverkusen». У канцы 1920-х і на пачатку 1930-х гадоў «Баер» выступаў толькі ў трэцяй i чацьвертай лігах, пакуль яны ня здолелі ў 1936 годзе выйсьці ў другую заходнюю лігу.

У сэзоне 1950—1951 гадоў «Баер» перамог у Першай аматарскай лізе на захадзе й выйшаў у вышэйшую лігу. У сэзоне 1951—1952 гадоў «Баер» упершыню ўдзельнічаў у вышэйшай нямецкай заходняй Обэрлізе, дзе адразу ж заняў шостае месца. Найлепшым вынікам сталася трэцяе месца ў сэзоне 1954—1955 гадоў. У сэзоне 1955—1956 гадоў «Баер» заняў 15 месца й вылецеў у Першую аматарскую лігу. У сэзоне 1961—1962 гадоў «Баер» зноўку перамог у Першай аматарскай лізе на захадзе й вярнуўся ў вышэйшую лігу. У сэзоне 1962—1963 гадоў «Баер» вярнуўся ў вышэйшую нямецкую заходнюю Обэрлігу й заняў 9 месца.

Дасягненьні Рэдагаваць

Склад Рэдагаваць

Актуальны на 13 верасьня 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Лукаш Градэцкі (капітан) 1989
2   Аб Ёсіп Станішыч (ар. Баварыя) 2000
3   Аб П’ера Інкап’е 2002
4   Аб Ёнатан Та 1996
6   Аб Адылён Касуну 2001
7   Нап Ёнас Гофман 1992
8   ПА Робэрт Андрых 1994
10   ПА Флёрыян Вірц 2003
11   ПА Надым Аміры 1996
12   Аб Эдмон Тапсаба 1999
13   Аб Артур 2003
14   Нап Патрык Шык 1996
17   Бр Мацей Коварж 2000
18   ПА Ноа Мбамба 2005
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19   Нап Натан Тэла 1999
20   Аб Алекс Грымальда 1995
21   Нап Амін Адлі 2000
22   Нап Віктар Баніфэйс 2000
23   Нап Адам Гложак 2002
24   Аб Тымаці Фосу-Мэнса 1998
25   ПА Эсэк’ель Палясіяс 1998
30   Аб Джэрэмі Фрымпонг 2000
31   Аб Мадзі Манамэ 2006
32   ПА Густава Пуэрта 2003
34   ПА Граніт Джака 1992
36   Бр Нікляс Лёмб 1993
47   ПА Айман Аўрыр 2004

Крыніцы Рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць