Аляксандар Гутар
Алякса́ндар Гу́тар (нарадзіўся 18 красавіка 1989 году, Менск, БССР) — беларускі футбаліст, брамнік клюбу «Менск». Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Беларусі. Футбаліст году Беларусі (2011)[8]. Уваходзіць у Клюб беларускіх брамнікаў, якія не прапускалі галы ў 100 і болей матчах на найвышэйшым узроўні[9].
Аляксандар Гутар | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 18 красавіка 1989[1][2][3] (35 гадоў) | |
Рост | 190 см[7] | |
Вага | 83 кг[7] | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Менск | |
Нумар | 30 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2008—2012 | БАТЭ | 48 (0) |
2013—2016 | Дынама Менск | 87 (0) |
2016—2017 | Арэнбург | 12 (0) |
2017 | Тосна | 0 (0) |
2017 | Чарнаморац Адэса | 12 (0) |
2018—2019 | Дынама Берасьце | 49 (0) |
2020—2021 | Шахцёр Салігорск | 48 (0) |
2023 | Аксу | 3 (0) |
2023 | БАТЭ | 0 (0) |
2024— | Менск | 14 (0) |
Зборныя | ||
2009—2011 | Беларусь (да 21) | 22 (0) |
2013—2021 | Беларусь | 21 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьАляксандар зьяўляецца выхаванцам футбольнай школы СДЮШАР «Дынама» гораду Менску.
У 2006 годзе перайшоў у БАТЭ, дзе выступаў за дублюючы склад. З 2011 году, пасьля пераходу ва ўкраінскі «Севастопаль» Сяргея Верамко, стаў асноўным галкіпэрам клюбу. Дзякуючы добрай гульні быў уключаны БФФ у сьпіс 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі, а таксама стаў найлепшым гульцом Беларусі ў 2011 годзе. Нягледзячы на гэта, на наступны сэзон БАТЭ ўзмацніўся брамнікам гарадзенскага «Нёману» Андрэем Гарбуновым, які амаль адразу выцясьніў са складу Аляксандра.
22 сьнежня 2012 году брамнік, з-за незадаволенасьці колькасьцю выступаў у матчах клюбу, накіраваў у БФФ ліст з просьбай скасаваць разьлічаны да 2015 году кантракт з БАТЭ ў аднабаковым парадку[10]. Пасьля паседжаньня па справе Гутара бакі атрымалі магчымасьць мірным шляхам урэгуляваць канфлікт[11]. 22 студзеня Аляксандар атрымаў дазвол на скасаваньне кантракту з БАТЭ з выплатай кампэнсацыі клюбу ў памеры 180 тысячаў даляраў. Згодна з рашэньнем кампэнсацыю можа таксама выплаціць клюб, які набудзе гульца[12]. БАТЭ выказаў сваю пазыцыю з нагоды вэрдыкту БФФ, падаўшы апэляцыю па рашэньні камітэту фэдэрацыі ў футбольны арбітраж, выступаючы за перагляд суммы кампэнсацыі[12][13][14]. 30 студзеня футбаліст афіцыйна звольніўся з БАТЭ, атрымаўшы статус умоўна вольнага агента. У лютым 2014 году спартовы арбітражны суд у Лязане адмяніў рашэньне футбольнага арбітражу БФФ і абавязаў Гутара выплаціць БАТЭ каля 230 тысячаў даляраў[15].
З 1 лютага 2013 году трэніраваўся ў складзе менскага «Дынама»[16], зь якім 19 лютага падпісаў кантракт на тры гады[17]. У канцы чэрвеня 2016 году перайшоў у клюб «Арэнбург»[18]. У чэрвені 2017 году падпісаў кантракт з клюбам «Тосна»[19], але не правёў за яго ніводнага матча і пакінуў каманду ў верасьні 2017 году[20], пасьля чаго падпісаў кантракт з «Чарнаморцам»[21]. Пакінуў «Чарнаморац» у сьнежні 2017 году[22]. У лютым 2018 году перайшоў у берасьцейскае «Дынама»[23], дзе стаў асноўным брамнікам. У студзені 2019 году падоўжыў кантракт на сэзон 2019 году[24]. У гэтым сэзон Гутар заставаўся асноўным брамнікам берасьцейскай каманды, дапамог ёй стаць чэмпіёнам краіны, а сам быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату. У студзені 2020 году, пакінуўшы «Дынама» па заканчэньні кантракта, перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[25]. Стаў асноўным брамнікаў каманды, зь якой другі раз запар стаў чэмпіёнам краіны і найлепшым брамнікам чэмпіянату. У сэзоне 2021 году заставаўся асноўным брамнікам салігорцаў, але часам саступаў месца ў складзе Сяргею Чэрніку, і зноў стаў чэмпіёнам Беларусі. У студзені 2022 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў дамову з шахтарамі[26].
У сакавіку 2023 году, правёўшы год бяз клюбу, далучыўся да казаскага «Аксу»[27], але за каманду амаль не гуляў. У чэрвені 2023 году зьявіліся чуткі, што гулец скончыць прафэсійную кар’еру ў будзе гуляць у аматарскай мэдыя-лізе[28]. Згуляў у трох матчах чэмпіянату Казахстану, пасьля чаго пачаў заставацца на лаве запасных. У ліпені 2023 году пакінуў клюб. У жніўні 2023 году прыяднаўся да БАТЭ, але ў браме на матчах чэмпіянату сэзону 2023 году не зьяўляўся[29]. Пасьля гэтага пакінуў каманду. У сярэдзіне 2024 году далучыўся да сталічнага клюбу «Менск», склаўшы дамову да сканчэньня году[30].
Міжнародная
рэдагавацьАляксандар зьяўляецца бронзавым прызэрам моладзевага чэмпіянату Эўропы 2011 году, а таксама браў удзел у Алімпійскіх гульнях 2012 году ў Лёндане. У студзені 2012 году брамнік быў выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі на таварыскую сустрэчу супраць зборнай Вугоршчыны[31]. Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай 25 сакавіка 2013 году ў таварыскай гульні супраць зборнай Канады.
Асабістае жыцьцё
рэдагавацьАляксандар сустракаецца са сьпявачкай гурту «Las Vegas» Марынай Някрасавай. Іхная сустрэча адбылася на урачыстасьці ўшаноўваньня БАТЭ з нагоды чарговай перамогі ў чэмпіянаце краіны, дзе «Las Vegas» была запрошана ў якасьці гасьцей[32].
Узнагароды
рэдагаваць- Чэмпіён Беларусі ў складзе БАТЭ: 2008, 2009, 2010, 2011
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі па футболе ў складзе менскага «Дынама»: 2014, 2015
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі па футболе ў складзе менскага «Дынама»: 2013
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2010, 2018
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2010, 2011, 2018, 2021
- Бронзавы прызэр маладзёвага чэмпіянату Эўропы: 2011
- Футбаліст году Беларусі: 2011
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2014, 2015
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Дынама Менск | 2015 | Найвышэйшая ліга | 22 | –10 |
2016 | Найвышэйшая ліга | 14 | –16 | |
Дынама Берасьце | 2018 | Найвышэйшая ліга | 24 | –25 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Aleksandr Gutor // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Alyaksandr Hutar // FBref.com (мн.)
- ^ а б в Aleksandr Gutor // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ а б National-Football-Teams.com (анг.)
- ^ а б Sports-Reference.com (анг.)
- ^ а б Soccerway (мн.)
- ^ а б в г https://www.fcbate.by/team/base/117
- ^ Александр Гутор — лучший футболист Беларуси 2011 года. Прессбол
- ^ Тур 16. Попурри. Гутор: номер 15-й! (рас.)
- ^ Гуторские страсти. Уйти нельзя остаться. Прессбол
- ^ Дело Гутора. Семь дней отмерь. Прессбол
- ^ а б Чистый развод. Запасной инстинкт. Прессбол
- ^ ФК БАТЭ подаст апелляцию(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт БАТЭ
- ^ ФК БАТЭ: Гутора ожидают месяцы или годы разбирательств. Эўрарадыё
- ^ Спортивный суд в Лозанне обязал Александра Гутора выплатить БАТЭ порядка 230000 долларов (рас.)
- ^ Гутор присоединился к «Динамо». Афіцыйны сайт «Дынама»
- ^ Минское «Динамо» подписало контракт с Александром Гутором на 3 года (рас.)
- ^ Александр Гутор стал игроком «Оренбурга» (рас.)
- ^ Александр Гутор подписал контракт с «Тосно» (рас.)
- ^ Александр Гутор покинул «Тосно» (рас.)
- ^ Александр Гутор стал игроком «Черноморца» (рас.)
- ^ Александр Гутор покинул «Черноморец» (рас.)
- ^ Брестское «Динамо» подписало Александра Гутора и словенского полузащитника Желько Филиповича (рас.)
- ^ Гутор продлил контракт с брестским "Динамо" (рас.)
- ^ Официально: Александр Гутор - игрок солигорского "Шахтера" (рас.)
- ^ Гутор и Стасевич покинули "Шахтер" (рас.)
- ^ Футбол. Александ Гутор внесен в заявку казахстанского "Аксу" на сезон. Он стал 20-м белорусом в чемпионате Казахстана (рас.) Праверана 2023-03-31 г.
- ^ Гутар будзе гуляць у расійскай аматарскай медыялізе («На банке»). Tribuna.
- ^ Александр Гутор заключил контракт с БАТЭ до конца сезона-2024 (рас.) Праверана 2023-09-04 г.
- ^ Александр Гутор — игрок "Минска" (рас.) Праверана 2024-06-26 г.
- ^ Кондратьев вызвал Гутора на товарищеский матч с Венгрией. Эўрарадыё
- ^ Марина Некрасова и Александр Гутор(недаступная спасылка). relax.by
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на сайце менскага «Дынама»
- Афіцыйны сайт БАТЭ — Аляксандар Гутар (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball