Карабах Агдам

азэрбайджанскі футбольны клюб

«Карабах» (па-азэрбайджанску: Qarabağ) — азэрбайджанскі футбольны клюб з гораду Агдаму. Заснаваны ў 1951 годзе. 11-разовы чэмпіён Азэрбайджану (1993, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019, 2020, 2022, 2023, 2024) і васьміразовы ўладальнік Кубка Азэрбайджану (1993, 2006, 2009, 2015, 2016, 2017, 2022, 2024).

Карабах
Поўная назва па-азэрбайджанску: Qarabağ Futbol Klubu
Заснаваны 1951
Горад Агдам, Азэрбайджан
Стадыён імя Тофіка Бахрамава
Умяшчальнасьць: 31 200
Прэзыдэнт Тахір Гэзал[d]
Кіраўнік Azərsun Holdinq[d]
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2023—2024 1 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Карабах» быў першым клюбам, які выйграў Кубак Азэрбайджану і не разьмяшчаўся ў Баку. Адзін з самых пасьпяховых азэрбайджанскіх клюбаў, якія выступалі ў эўрапейскіх спаборніцтвах (3 перамогі адна за адной). Дабраліся да плэй-офф Лігі Эўропы ў 2009 ды 2010 гадох. Адзін з трох клюбаў, якія ўдзельнічалі ва ўсіх розыгрышах азэрбайджанскай прэм’ер-лігі (разам з «Нэфтчы»).

Гісторыя

рэдагаваць

Клюб створаны ў 1951 пасьля пабудовы гарадзкога стадыёну ў Агдаме. Шмат працы было зроблена для стварэньня прафэсійнай каманды. Першапачатковая назва была «Мэхшул». Упершыню клюб прыняў удзел у чэмпіянаце Азэрбайджану ў 1966 годзе. У 1993 годзе падчас Нагорна-Карабаскай вайны горад быў заняты Армэніяй, а клюб быў эвакуяваны ў Баку. Галоўны трэнер клюбу Алавэрдзі Багіраў загінуў у гэтай вайне. У 2001 годзе клюб пачаў атрымліваць спонсарскую падтрымку самага буйнога холдынгу Азэрбайджану Azersun Holding.

У 2008 годзе былая зорка азэрбайджанскага футболу Гурбан Гурбанаў быў прызначаны галоўны трэнэрам пасьля нечаканага сыходу Расіма Кары ў ленкаранскі «Хазар» за тыдзень да пачатку сэзону 2008—2009 гадоў. Ачоленыя Гурбанам Гурбанавым, «Карабах» адмовіўся ад звыклай на той час азэрбайджанскай стратэгіі, якая палягала на прыцягненьне замежнікаў у каманду, і пераключыўся на карысьць выхаваньня мясцовых талентаў[1]. Гурбанаў спрабаваў укараніць стыль гульні вядомы як тыкі-така, які характарызуецца кароткімі перадачамі, працяглымі пэрыядамі падрыхтоўкі нападу і гульцамі, якія мяняюцца пазыцыямі[2]. Пры Гурбанаве «Карабах» стаў адным з самых пасьпяховых азэрбайджанскіх футбольных клубаў у Эўропе. Гэтак у розыгрышы Лігі Эўропы 2009—2010 гадоў «Карабах» спачатку выгуляў у нарвэскага «Русэнборгу», а потым выбіў з турніру фінскую «Хонкі», толькі ў раўндзе плэй-оф азэрбайджанскі атрымалі паразу ад нідэрляндзкага «Твэнтэ» і скончылі свой эўрапейскі шлях у тым сэзоне. У наступным сэзонах «Карабах» зноў браў удзел у Лізе Эўропы і спыняўся ў тым жа раўндзе.

Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Шагрудын Магамэдаліеў 1994
2   Аб Матэўс Сылва 1997
6   ПА Жулію Раман 1998
7   ПА Ясін Бэнзья 1994
8   ПА Марка Янкавіч 1995
10   Нап Абдэля Зубір 1991
11   Нап Эмануэль Адаі 2001
12   Бр Садык Мамадзада 2006
13   Аб Баглул Мустафазадэ 1997
15   Нап Леандру Андрадзі 1999
18   Нап Жуніньню 1996
19   Нап Рэдон Джыджа 1998
20   ПА Рычард Алмэйда 1989
21   Нап Аляксей Кашчук 2000
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22   Нап Муса Гурбанлы 2002
24   ПА Аляксей Ісаеў 1995
27   Аб Турал Байрамаў 2001
29   Аб Марка Вэшавіч 1991
30   Аб Абас Гусэйнаў 1995
44   Аб Элвін Джафаргуліеў 2000
55   Аб Бадаві Гусэйнаў (капітан) 1991
66   ПА Патрык Андрадзі 1993
81   Аб Кевін Мэдына 1993
89   Бр Амін Рамазанаў 2003
90   Нап Нарыман Ахундзадэ 2004
97   Бр Фабіян Бунтыч 1997
99   Бр Матэвуш Кахальскі 2000
  1. ^ Ibrahimov, Erkin (27.07.2011). «Qarabağ back and hoping for more». UEFA.
  2. ^ Atayev, Oqtay (31.07.2014). «Who are Qarabağ FK?». UEFA.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць