Чэмпіянат Беларусі па футболе 2016 году

Чэмпіянат Беларусі па футболе 2016 году — 26-ы розыгрыш чэмпіянату Беларусі праходзіў з красавіка да лістападу. Спаборніцтвы адбываліся ў трох лігах.

У 2016 годзе вышэйшая ліга вярнулася да спаборніцтваў 16 камандаў. Вышэйшую лігу па выніках сэзону пакінулі дзьве каманды, чые месцы занялі дзьве найлепшыя каманды першай лігі[1]. Зь першай лігі ў другую апусьцілася адна каманда, а яе заменяць тры найлепшыя каманды другой лігі[2].

Вышэйшая ліга

рэдагаваць
Асноўны артыкул: Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2016 году

У вышэйшай лізе прымалі ўдзел 16 камандаў: 13 найлепшых па выніках сэзону 2015 году, а таксама тры пераможцы першай лігі — «Іслач», «Гарадзея» і «Крумкачы». Кожная каманда згуляла з кожнай двойчы, такім чынам усе клюбы згулялі па 30 матчаў. Чэмпіянат у вышэйшай лізе праходзіў з 2 красавіка па 27 лістапада[3].

М Каманда Г В Н П Мячы Пкт Заўвагі
1 БАТЭ 30 22 4 4 73–25 70 Другі кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў 2017—2018 гадоў
2 Шахцёр 30 17 8 5 46–20 59 Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы 2017—2018 гадоў
3 Дынама Менск 30 15 10 5 46–28 55
4 Менск 30 15 8 7 49–24 53
5 Тарпэда-БелАЗ 30 13 9 8 47–33 48
6 Віцебск 30 12 6 12 30–26 42
7 Іслач 30 11 8 11 33–39 41
8 Дынама Берасьце 30 11 7 12 38–38 40
9 Гарадзея 30 8 14 8 36–39 38
10 Славія 30 9 8 13 33–49 35
11 Крумкачы 30 9 6 15 24–39 33
12 Слуцак 30 6 12 12 22–34 30
13 Нафтан 30 7 8 15 25–46 29
14 Нёман 30 7 8 15 21–36 29
15 Белшына 30 5 10 15 34–45 25 Паніжэньне ў першую лігу
16 Граніт 30 5 10 15 20–56 25

Першая ліга

рэдагаваць
Асноўны артыкул: Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2016 году

У першай лізе прымалі ўдзел 14 камандаў, якія згулялі ў два колы[4]. У параўнаньні зь мінулым сэзонам «Іслач», «Гарадзея» і «Крумкачы» выйшлі ў вышэйшую лігу, а зь яе ў першую апусьціўся «Гомель». Клюб «Рэчыца-2014» заняў апошняе месца ў 2015 годзе і вылецеў у другую лігу, замест яго права выступіць у першай лізе атрымалі «Прамень», «Узда» і «Тарпэда» (Менск). У лютым 2016 году быў ліквідаваны клюб «Бяроза-2010»[5][6]. У красавіку «Кобрынь» і «Ўзда» адмовіліся ад удзелу ў першай лізе, а клюб «Ашмяны», які заняў 5 месца ў другой лізе ў 2015 годзе, атрымаў ліцэнзію на выступленьне ў першай лізе[7]. Спаборніцтвы ў першай лізе распачаліся 16 красавіка[8] і завершыліся 5 лістапада.

У лістападзе 2016 году Беларускай фэдэрацыяй футболу ў межах расьсьледаваньня справы пра дагаворныя гульні былі ануляваныя вынікі наступных матчаў: «Прамень» — «Гомельчыгункатранс» (3:1, «Праменю» прысуджаная тэхнічная параза зь лікам 0:3), «Ашмяны» — «Прамень» (3:3, пункты не налічаныя ніводнай з камандаў), «Ашмяны» — «Баранавічы» (1:1, «Ашмянам» прысуджаная тэхнічная параза зь лікам 0:3)[9].

М Каманда Г В Н П Мячы Пкт Заўвагі
1 Гомель 26 19 6 1 48–11 63 Выйшлі ў вышэйшую лігу
2 Дняпро Магілёў 26 20 4 2 61–19 63[a]
3 Гомельчыгункатранс 26 12 8 6 33–24 44
4 Прамень Менск 26 12 5 9 38–28 41
5 Смаргонь 26 10 8 8 40–39 38
6 Ліда 26 11 5 10 26–33 38
7 Ворша 26 9 10 7 43–34 37
8 Смалявічы-СТІ 26 9 7 10 38–29 34
9 Тарпэда Менск 26 9 6 11 35–36 33
10 Зорка-БДУ Менск 26 9 6 11 33–41 33
11 Слонім 26 6 6 14 36–49 24
12 Хімік Шацілавічы 26 6 5 15 26–49 23
13 Баранавічы 26 5 7 14 35–51 22
14 Ашмяны 26 2 1 23 15–64 7 Вылецелі ў другую лігу

Другая ліга

рэдагаваць
Асноўны артыкул: Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2016 году

У другой лізе прымалі ўдзел 13 камандаў, якія згулялі ў два колы. Каманда ДБК падала заяўку на ўдзел у другой лізе, але ў апошні момант яна была адкліканая[11]. У параўнаньні з папярэднім чэмпіянатам у другой лізе прымалі ўдзел чатыры новыя каманды: ДЮСШ-ДБК, «Забудова-Строй», «Мантажнік», «Нёман-Агра».

М Каманда Г В Н П Мячы Пкт Заўвагі
1 Хваля Пінск 24 19 3 2 87–20 60 Выйшлі ў першую лігу
2 Асіпавічы 24 13 6 5 50–29 45
3 Клецак 24 13 6 5 68–34 45
4 Нёман-Агра Стоўпцы 24 13 6 5 55–32 45
5 Маладэчна-ДЮСШ-4 24 13 4 7 60–22 43
6 Забудова-Строй Чысьць 24 9 6 9 37–37 33
7 Вэртыкаль Каленкавічы 24 9 5 10 40–38 32
8 Мантажнік Мазыр 24 8 6 10 33–37 30
9 Вікторыя Мар’іна Горка 24 8 4 12 49–63 28
10 Тарпэда Магілёў 24 7 5 12 41–59 26
11 Рагачоў-МК 24 7 4 13 26–49 25
12 ДЮСШ-ДБК Гомель 24 6 6 12 35–45 24
13 ЮАС Жыткавічы 24 0 1 23 8–124 1
  1. ^ З «Дняпра» зьняты адзін пункт[10]

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць