Ліль (футбольны клюб)

францускі футбольны клюб

«Ліль» (па-француску: Lille) — францускі футбольны клюб з гораду Лілю. Заснаваны ў 1944 годзе ў выніку зьліцьця двух клюбаў «Алімпік Ліль» і «СК Фіў». Чатырохразовы чэмпіён Францыі (1946, 1954, 2011, 2021), шасьціразовы ўладальнік Кубка Францыі. Поўны назоў клюбу — Lille Olympique Sporting Club Lille Metropole.

Ліль (футбольны клюб)
Lille OSC.png
Поўная назва Lille Olympique Sporting Club Lille Metropole
Заснаваны 23 верасьня 1944
Горад Ліль
Стадыён П’ер-Маруа
Умяшчальнасьць: 50 186
Прэзыдэнт Аліўе Летанг[d]
Кіраўнік Жэрар Лёпэс[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2021—2022 10 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
losc.fr(фр.)

«Ліль» і «Рэд Стар» зьяўляюцца адзінымі францускімі клюбамі, якія запар тройчы перамагалі ў розыгрышы Кубка Францыі. У 2011 годзе клюб заваяваў Кубак Францыі й чэмпіёнам краіны[1]. Самым пасьпяховым пэрыядам «Лілю» былі дзесяцігодзьдзі з 1946—1956 гады, калі камандаў кіравалі Джордж Бэры й Андрэ Шаўва[2].

«Ліль» мае даўняе суперніцтва з суседзямі клюбам «Лянс», дэрбі паміж гэтымі двума клюбамі завецца Дэрбі-дзю-Нор. Ад 2016 году «Ліль» належыць Жерару Лопесу. У студзені 2002 году Мішэлю Сэйду, францускі бізнэсовец і кінапрадусар набытыў акцыі клюбу, а праз два гады набыў і кантрольны пакет.

ГісторыяРэдагаваць

«Ліль» быў створаны 23 верасьня 1944 году ў выніку зьліцьця прафэсійных клюбаў «Алімпік Ліль» і «Фіў». Працэс перамоваў пачаўся ў 1939 годзе, але пасьля няўдалай спробы дамовіцца аб зьліцьці, «Алімпік» аб’яднаўся зь мясцовым клюбам «Iris Club Lillois». Аднак, з-за Другой сусьветнай вайны й адмены прафэсійнага футболу падчас дзеяньня рэжыму Вішы ў Францыі, клюб правёў большую частку гэтага пэрыяду ў аматарскіх лігах. У 1944 годзе клюб «Фіў», нарэшце, пагадзіўся на зьліцьцё. Тым ня менш, частка чальцоў аб’яднаньня, які прадстаўлялі інтарэсы клюбу «Iris Club Lillois» адмовіліся ад зьліцьця, бо ў выніку аб’яднаньне азначала, што клюбу прыйдзецца стаць прафэсіянальным. Рознагалосьсі паміж «Алімпікам» і «Iris Club» прывялі да расколу клюбаў. У выніку, арыгінальны «Алімпік Ліль» аб’яднаўся з клюбам «Фіў». Клюб быў першапачаткова быў названы «Stade Lillois» і гуляў пад гэтай назвай у двух таварыскіх матчах перад сэзонам 1944—1945 гадоў. 10 лістапада 1944 году, пасьля пасяджэньня дырэктараў, клюб зьмяніў сваю назву на клюб «Алімпік Ліль Спортынг Клюб» (франц. Lille Olympique Sporting Club). Такім чынам клюб захаваў назву першапачатковага клюбу «Алімпік», а таксама абрэвіятуру SC, якая мелася ў клюбу «Фіў». Пасьля гэтага былі прыняты хатнія чырвона-белыя колеры, як колеры «Алімпіку», і гасьцявы камплект сіняга колеру, як колеры клюбу «Фіў». Былы прэзыдэнт Люі Эно быў прызначаны першым прэзыдэнтам клюбу.

Пасьля вайны вярнуўся ў «Ліль» і прафэсійны футбол, клюб быўў адразу ўключаны ў Дывізіён 1. Эно запрасіў у клюб ангельца Джорджа Бэры, які ўзначаліў каманду, а таксама былі запрошаны некаторыя былыя гульцы абедзьвюх клюбаў «Фіў» і «Алімпіку», як то Жазэф Жадрэжак, Марсо Самэрлінк, Жуль Біго, Франсуа Бурбот, Жан Барат і Жан Ляшантр. Гульня гэтых футбалістаў прывяла «Ліль» да выхаду каманды ў фінал Кубка Францыі ў 1945 годзе. У фінале «Лілю» супрацьстаяў больш дасьведчаны супраціўнік сталічны клюб «Расінг», у выніку «Ліль» саступіў зь лікам 0:3. У першым сэзоне чэмпіянату Францыі пасьля вайны «Ліль» зьдзівіў многіх, здолеўшы ня толькі перамагчы ў лізе, але й у Кубку Францыі.

СкладРэдагаваць

Актуальны на 11 лютага 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
3   Аб Т’ягу Джало 2000
4   Аб Александру 1999
5   Аб Габрыель Гудмундсан 1999
6   Аб Жузэ Фонці (капітан) 1983
7   Нап Жанатан Бамба 1996
8   ПА Жанас Мартэн 1990
9   Нап Джонатан Дэйвід 2000
10   ПА Рэмі Кабэльля 1990
11   Нап Адам Унас 1996
15   Аб Лені Яро 2005
16   Бр Адам Якубех 1997
18   Аб Бафадэ Дыякітэ 2001
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20   ПА Эйнджэл Гомэс 2000
21   ПА Бэнжамэн Андрэ 1990
22   Нап Тымаці Ўэа 2000
23   Нап Эдон Жэгрова 1999
25   Бр Бэнуа Кастыль 1987
26   Нап Алян Віржыніюс 2003
27   Нап Маамэд Баё 1998
28   ПА Андрэ Гоміш (ар. Эвэртан) 1993
30   Бр Люка Шэвалье 2001
31   Аб Ісмаілі 1990
35   ПА Карляс Балеба 2004

ДасягненьніРэдагаваць

ГульцыРэдагаваць

ТрэнэрыРэдагаваць

  • Джордж Бэры (1944-1946)
  • Андрэ Шаўва (1946-1958)
  • Жак Дэлапо (в.а., красавік 1959-1959)
  • Жуль Вэрдурэн (1959-1961)
  • Жан Барат (1961-1962)
  • Жан Ван Гул (в.а., 1962)
  • Гі Пуйтэвін (1962-1963)
  • Жуль Біго (1963-1966)
  • Жан Ван Гул (в.а., 1966)
  • Даніель Лянгран (1966-1969)
  • Жазэф Жадрэжак (1969-1970)
  • Рэнэ Гардзьен (1970-1973)
  • Жорж Пейрош (1973- лістапад 1976)
  • Шарль Самой (в.а., лістапад 1976-1977)
  • Жазэ Арыбас (1977-1982)
  • Арно Дос Сантас (1982-1984)
  • Жорж Гэлен (1984-1989)
  • Жак Сінтыні (1989-1991)
  • Мілан Дурычыч; Сінтыні (1991-1992)
  • Бруна Мэцу (1992 - люты 1993)
  • Генрык Касперчак (люты 1993 - чэрвень 1993)
  • П'ер Манкоўскі (1993-1994)
  • Жан Фэрнандэс (1994 - жнівень 1995)
  • Жан-Мішэль Кавальлі (жнівень 1995 - сакавік 1997)
  • Эрвэ Гат'е; Шарль Самой (сакавік 1997-1997)
  • Тэры Фражэ (1997 - верасень 1998)
  • Вахід Халілхаджыч (верасень 1998 - сьнежань 2001)

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Ліль (футбольны клюб)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў