Найвышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2022 году
Найвышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2022 году — 32-і розыгрыш чэмпіянату Беларусі ў найвышэйшай лізе, які праходзіў з 18 сакавіка па 12 лістапада. Лідэрства ў турніры адразу захапіў барысаўскі БАТЭ, які атрымаў перамогі ў першых пяці матчах запар, але пазьней няўдачы дазволілі наблізіцца канкурэнтам — менскім «Дынама» і «Энэргетыку-БДУ», а неўзабаве і салігорскаму «Шахцёру». Пэўны час каманды зьмянялі адна адну на першым радку, аднак потым там замацаваліся салігорцы, якія ўпэўнена правялі фініш турніру і сталі чэмпіёнам. Срэбраным прызэрам упершыню ў гісторыі стаў «Энэргетык-БДУ», а бронзавыя мэдалі здабыў БАТЭ.
Найвышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2022 году | |
Спаборніцтва | Найвышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе |
---|---|
Даты | 18 сакавіка 2022 — 12 лістапада 2022 |
Колькасьць удзельнікаў | 16 |
Пераможца | Шахцёр Салігорск |
Найлепшы бамбардзір | Бабур Абдыхалікаў (Энэргетык-БДУ) (26) |
← 2021 2023 → |
Рэглямэнт турніру агулам не зьмяніўся ў параўнаньні з папярэднім сэзонам. Яшчэ ў ліпені 2021 году было вырашана, што ў складзе кожнай каманды на полі мусіць быць мінімум 7 грамадзянаў Беларусі (у папярэднім сэзоне — 6), зь якіх сама меней адзін мае мець 2000 год нараджэньня або быць маладзейшым[1]. У сэзоне дзейнічала абмежаваньне заробкаў для футбалістаў і трэнэраў, якое было зацьверджанае ў мінулым годзе[2], але тады не распаўсюджвалася на ўжо складзеныя дамовы. Перад гэтым сэзонам абмежаваньне істотна паўплывала на камплектаваньне дружынаў.
11 траўня 2023 году Камітэт кантрольна-дысцыплінарных і этычных пытаньняў Беларускай фэдэрацыі футболу пазбавіў футбольны клюб «Шахцёр» залатых мэдалёў, а «Энэргетык-БДУ» — срэбраных. На падставе зьвестак Сьледчага камітэту Беларусі і апытаньня 20 асобаў выявілі ладжаньне кіраўніцтвам салігорскага клюбу «Шахцёр» дамоўных гульняў у ходзе першынства Беларусі 2022 году на падставе подкупу каманды «Энэргетык-БДУ» ў Найвышэйшай лізе. За гэта «Энэргетык-БДУ» і «Шахцёр» таксама адхілілі ад удзелу ў эўрапейскіх кубкавых турнірах 2023—2024 гадоў[3].
Фармат
рэдагавацьЯк і ў папярэднім чэмпіянаце ў найвышэйшай лізе выступалі 16 камандаў. Кожная каманда згуляла з кожнай дома і ў гасьцях, такім чынам, кожны клюб правёў па 30 гульняў. Каманды, якія занялі два апошнія месцы перайшлі ў першую лігу, а іх месцы занялі дзьве найлепшыя каманды першай лігі. Каманда, якая заняла 14 месца ў найвышэйшай лізе, згуляла з трэцяй камандай першай лігі ў пераходных гульнях.
Табліца
рэдагавацьМ | Каманда | Г | В | Н | П | Мячы | Пкт | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Шахцёр | 30 | 20 | 5 | 5 | 55-17 | 65 | Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў 2023—2024 гадоў |
2 | Энэргетык-БДУ | 30 | 18 | 6 | 6 | 50-27 | 60 | Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў 2023—2024 гадоў |
3 | БАТЭ | 30 | 16 | 11 | 3 | 51-21 | 59 | |
4 | Дынама Менск | 30 | 16 | 11 | 3 | 50-25 | 59 | |
5 | Іслач | 30 | 16 | 6 | 8 | 51-33 | 54 | |
6 | Менск | 30 | 12 | 8 | 10 | 47-43 | 44 | |
7 | Гомель | 30 | 12 | 7 | 11 | 36-37 | 43 | |
8 | Тарпэда-БелАЗ | 30 | 11 | 10 | 9 | 35-32 | 43 | |
9 | Нёман | 30 | 9 | 13 | 8 | 39-36 | 40 | |
10 | Славія | 30 | 10 | 7 | 13 | 42-46 | 37 | |
11 | Слуцак | 30 | 7 | 11 | 12 | 26-41 | 32 | |
12 | Белшына | 30 | 6 | 12 | 12 | 37-50 | 30 | |
13 | Дынама Берасьце | 30 | 5 | 12 | 13 | 29-43 | 27 | |
14 | Арсэнал | 30 | 5 | 8 | 17 | 18-42 | 23 | Плэй-оф за месца ў найвышэйшай лізе |
15 | Віцебск | 30 | 4 | 10 | 16 | 28-49 | 22 | Паніжэньне ў першую лігу |
16 | Дняпро | 30 | 3 | 3 | 24 | 21-73 | 12 |
Пры аднолькавай колькасьці пунктаў месца ў табліцы вызначаецца згодна з наступнымі крытэрамі:
- вынікі гульняў між сабой (колькасьць пунктаў, розьніца забітых і прапушчаных мячоў, колькасьць забітых мячоў)
- лепшая розьніца забітых і прапушчаных мячоў ва ўсіх гульнях чэмпіянату
- большая колькасьць перамог ва ўсіх матчах чэмпіянату
- большая колькасьць забітых мячоў ва ўсіх матчах чэмпіянату
Вынікі гульняў
рэдагавацьГаспадары↓ \ Госьці→ | Арс | БАТ | Бел | Віц | Гом | Дня | ДБр | ДМн | Ісл | Мен | Нём | Сла | Слу | Тар | Шах | Энэ |
Арсэнал | 0:2 | 0:0 | 0:0 | 1:2 | 1:0 | 0:2 | 0:1 | 1:3 | 0:0 | 1:1 | 3:2 | 1:1 | 1:2 | 1:2 | 0:2 | |
БАТЭ | 1:2 | 2:2 | 2:1 | 2:1 | 2:1 | 4:1 | 0:0 | 0:1 | 3:2 | 2:1 | 4:0 | 4:0 | 1:1 | 0:2 | 1:1 | |
Белшына | 1:0 | 0:3 | 2:2 | 2:3 | 0:0 | 2:2 | 0:0 | 2:1 | 2:2 | 1:0 | 1:4 | 0:2 | 1:3 | 1:2 | 0:1 | |
Віцебск | 3:0 | 1:1 | 2:2 | 1:1 | 2:1 | 0:1 | 0:0 | 1:3 | 1:1 | 2:2 | 0:3 | 0:1 | 0:1 | 0:5 | 0:3 | |
Гомель | 4:1 | 0:1 | 0:3 | 1:0 | 3:1 | 1:0 | 0:1 | 3:1 | 0:3 | 0:0 | 0:2 | 1:0 | 1:0 | 0:3 | 1:2 | |
Дняпро | 0:1 | 0:3 | 4:3 | 2:1 | 0:4 | 2:0 | 0:2 | 0:2 | 2:4 | 1:3 | 1:3 | 1:2 | 0:1 | 0:7 | 0:2 | |
Дынама Берасьце | 0:0 | 0:3 | 1:1 | 4:4 | 1:1 | 4:0 | 1:3 | 2:2 | 3:1 | 0:0 | 1:3 | 0:0 | 0:1 | 1:1 | 1:2 | |
Дынама Менск | 1:1 | 2:2 | 0:0 | 2:1 | 3:0 | 4:0 | 0:0 | 1:2 | 3:1 | 2:0 | 0:0 | 1:1 | 2:2 | 1:0 | 1:4 | |
Іслач | 2:1 | 0:0 | 2:0 | 2:0 | 1:1 | 3:2 | 1:2 | 2:2 | 2:0 | 1:1 | 0:2 | 1:2 | 3:0 | 1:1 | 2:3 | |
Менск | 2:0 | 2:2 | 2:4 | 2:0 | 1:1 | 1:0 | 2:0 | 0:1 | 1:5 | 3:2 | 5:0 | 1:0 | 1:0 | 1:0 | 0:0 | |
Нёман | 2:0 | 0:0 | 2:2 | 1:1 | 3:0 | 2:0 | 2:1 | 2:3 | 1:0 | 1:1 | 2:0 | 1:0 | 2:0 | 1:1 | 1:4 | |
Славія | 1:1 | 0:3 | 2:0 | 0:2 | 0:1 | 5:0 | 3:1 | 1:2 | 0:1 | 4:2 | 1:1 | 1:1 | 2:2 | 1:3 | 0:1 | |
Слуцак | 1:0 | 0:0 | 0:0 | 0:2 | 2:2 | 2:2 | 2:0 | 0:5 | 2:4 | 2:4 | 0:0 | 1:0 | 1:1 | 0:1 | 1:2 | |
Тарпэда-БелАЗ | 1:0 | 0:0 | 1:3 | 1:0 | 1:1 | 1:0 | 0:0 | 3:4 | 0:1 | 1:1 | 2:2 | 1:1 | 3:0 | 0:1 | 4:0 | |
Шахцёр | 3:0 | 0:1 | 4:1 | 2:0 | 1:0 | 4:0 | 2:0 | 1:0 | 1:0 | 2:1 | 2:2 | 1:1 | 2:1 | 0:1 | 0:1 | |
Энэргетык-БДУ | 0:1 | 0:2 | 3:1 | 3:1 | 0:0 | 1:1 | 0:0 | 1:3 | 1:2 | 2:0 | 2:1 | 5:0 | 1:1 | 3:1 | 0:1 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Футбол. В высшей лиге-2022 на поле в основном составе команды должны будут играть не менее семи белорусов (рас.) «Прессбол».
- ^ Не более 15 тысяч рублей футболистам, не более 8 - тренерам. В Беларуси введен потолок зарплат (рас.) Football.by.
- ^ «Шахцёр» і «Энэргетык-БДУ» адхілены ад удзелу ў эўракубкавых турнірах // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 11 траўня 2023 г. Праверана 12 траўня 2023 г.