Крумкачы Менск

беларускі футбольны клюб зь Менску

Крумкачы — беларускі футбольны клюб зь Менску. У 2016—2017 гадах выступаў у найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. У 2018 годзе заняў другое месца ў другой лізе і атрымаў права на ўдзел у першай лізе.

Крумкачы
NFK.png
Поўная назва Футбольны rлюб НФК
Заснаваны 2011 («Крумкачы»),
2018 (НФК «Крумкачы»)
Горад Менск, Беларусь
Стадыён РЦАП-БДУ
Умяшчальнасьць: 1500
Дырэктар Алег Давідовіч
Галоўны трэнэр Сяргей Кузьмініч
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2019 8 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

ГісторыяРэдагаваць

Створаны як аматарскі клюб. Дэбютаваў у другой лізе дзьвюма перамогамі: над «Лівадыяй» — 2:0[1], і над «Клецкам» — 6:1[2][3], дзякуючы чаму «Крумкачы» апынуліся на першым месцы ў турнірнай табліцы. Акрамя таго ў заяўку каманды быў уключаны найлепшы хакеіст Беларусі Міхаіл Грабоўскі[4]. Сам хакеіст заявіў, што плянуе не раней за чэрвень правесьці некалькі гульняў за «Крумкачоў» проста дзеля задавальненьня[5], але з-за траўмы так і не згуляў ніводнай гульні за клюб. У 2014 годзе за «Крумкачоў» выступаў футбольны агент Молі Эбабісэ[6].

9 красавіка 2016 году адбылася першая ў гісторыі клюбу перамога ў найвышэйшай лізе над клюбам «Нёман» з Горадні. Сам жа пачатак сэзону выйшаў вельмі пасьпяховым. Захаваўшы лідэраў, каманда ўзмацнілася некалькімі дасьведчанымі гульцамі, а таксама шэрагам легіянэраў. У першай палове сэзону «Крумкачы» ішлі ў верхняй палове табліцы, прэтэндуючы на мэдалі, былі атрыманы перамогі над фаварытамі чэмпіянату — салігорскім «Шахцёрам» (2:0) і менскім «Дынама» (4:1). Аднак, утрымаць пазыцыі каманда ня здолела, і ўвосень апусьцілася ўніз табліцы. У кастрычніку «Крумкачы» пакінуў галоўны трэнэр Алег Дулуб, які ўзначаліў клюб украінскай Прэм’ер-лігі «Карпаты». Выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнэра стаў Васіль Хамутоўскі, зь якім «Крумкачы» захавалі прапіску ў эліце, заняўшы выніковае 11-е месца. Аднак пасьля сканчэньня сэзону Хамутоўскі вырашыў не працягваць працоўныя адносіны з клюбам. Пасьля доўгіх пошукаў новага галоўнага трэнэра ў канцы студзеня 2017 году стала вядома, што каманду ачоліць украінскі спэцыяліст Уладзімер Пяценка[7].

26 лютага 2018 году Беларуская фэдэрацыя футболу адмовілася прымаць да разгляду дакумэнты клюбу на атрыманьне ліцэнзіі на сэзон 2018 году ў найвышэйшай лізе[8]. 2 сакавіка 2018 году камітэт па статусе і пераходах футбалістаў пазбавіў клюбу 2 пунктаў[9], 16 сакавіка былі зьнятыя яшчэ 3 пункты[10]. Клюб падаваў апэляцыі на рашэньне камітэту ліцэнзаваньня ў апэляцыйны камітэт і футбольны арбітраж, але яны былі адхіленыя[11], і месца «Крумкачоў» у найвышэйшай лізе заняло менскае «Тарпэда».

У сакавіку 2018 году заўзятары клюбу зарэгістравалі новую юрыдычную асобу НФК «Крумкачы», якой былі перададзеныя правы на выкарыстаньне назвы і лягатыпу папярэдняга клюбу, а каманда была заяўленая ў другую лігу на сэзон 2018 году[12]. У пачатку 2019 году для атрыманьня ліцэнзіі на выступленьне ў першай лізе клюб зьмяніў назву на «Футбольны клюб НФК», бо старая юрыдычная асоба з назвай «Крумкачы» ўсё яшчэ зьяўлялася чальцом АБФФ[13].

СкладРэдагаваць

Актуальны на 13 ліпеня 2020 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Іван Санько 1999
2   ПА Руслан Лісаковіч 2002
3   Аб Крыстыян Інтсоэн 1999
5   Аб Павал Грачышка (капітан) 1989
7   ПА Філіп Рудзік 1987
8   Аб Міхаіл Калядка 1988
10   ПА Павал Расолька 1993
11   Нап Канстанцін Казакоў 1999
15   ПА Андрэй Альшанік 1999
17   Аб Арцём Варанцоў 1999
18   ПА Віталь Ліхцін 1995
19   Бр Станіслаў Кляшчук (ар. Дынама Мн.) 2000
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20   Аб Раман Гаеў 1989
23   ПА Яўген Чабатарэнка 1998
25   ПА Аляксандар Івулін 1992
30   Аб Сяргей Лынько 1989
33   ПА Сяргей Казека 1986
54   ПА Дзьмітры Жданок 1988
71   ПА Ільля Дзерабера 1999
77   ПА Уладзіслаў Завадзкі 1996
81   Нап Пётар Згурскі (ар. Гомель) 2001
88   Бр Валеры Фамічоў 1988
98   Нап Аляксандар Яцкевіч 1985
  Аб Іван Васілёнак 1989

СтатыстыкаРэдагаваць

ЧэмпіянатРэдагаваць

Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт
2014 Другая 2   30 19 3 8 64–37 60
2015 Першая 3   30 19 3 8 67–45 60
2016 Найвышэйшая 11 30 9 6 15 24–39 33
2017 Найвышэйшая 13 30 5 10 15 26–47 25
2018 Другая 2   28 23 3 2 80–16 72
2019 Першая 8 28 11 7 10 41–38 40

КубакРэдагаваць

Сэзон Раўнд Г В Н П РМ
2014—2015 1/32 2 1 0 1 3–3
2015—2016 1/16 3 1 1 1 5–7
2016—2017 1/16 1 0 0 1 1–2
2017—2018 1/4 4 2 0 2 5–7
2018—2019 1/32 1 0 0 1 0–1
2019—2020 1/16 1 0 0 1 1–3

Галоўныя трэнэрыРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ 2-я лига. Тур 1. Воронье нашествие
  2. ^ Футбол. Чемпионат Беларуси. Вторая лига. Покер Алексея Мазаника принес «Крумкачам» победу над «Клецком»
  3. ^ Вторая лига. 2-й тур. «Ливадия» сильнее «Торпедо», покер Мазаника принес «Крумкачам» победу над «Клецком» и другие результаты
  4. ^ «Крумкачы» включили в заявку Михаила Грабовского
  5. ^ Михаил Грабовский: «Попадание в заявку „Крумкачоў“? Все же понимают, что это не очень серьезно, просто игра в удовольствие»
  6. ^ Молли Ебобиссе: «Несколько лет назад уровень Второй лиги был очень хорошим. А сейчас футбол умирает»(недаступная спасылка)
  7. ^ Украинский тренер Пятенко возглавит «Крумкачы»
  8. ^ АБФФ: Принято решение не принимать к рассмотрению заявление ФК «Крумкачы» на выдачу лицензии «Высшая лига»(рас.)
  9. ^ «Крумкачей» лишили очков и продлили запрет на регистрацию игроков(рас.)
  10. ^ С «Крумкачей» сняли еще три очка и оштрафовали Дениса Шунто на 20 базовых величин(рас.)
  11. ^ «Крумкачы» не будут играть в высшей лиге(рас.)
  12. ^ «НФК Крумкачы» подали заявку на участие во второй лиге(рас.)
  13. ^ ФК НФК — новое название «Крумкачоў»(рас.)
  14. ^ Сергей Кузьминич возглавил НФК(рас.)
  15. ^ Алексей Кучук будет готовить «Крумкачоў» к матчу с «Ислочью»(рас.)
  16. ^ «Крумкачы» объявили о назначении Владимира Пятенко на пост главного тренера(рас.)
  17. ^ Владимир Пятенко покинул пост главного тренера «Крумкачей»(рас.)
  18. ^ Залевский и Хомутовский смогут возглавлять «Крумкачоў» до конца сезона, несмотря на отсутствие нужной лицензии(рас.)
  19. ^ Новым главным тренером ФК «Крумкачы» стал Олег Дулуб(рас.)
  20. ^ Галоўны трэнер «Крумкачоў» падаў у адстаўку

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць