Леўскі Сафія

баўгарскі футбольны клюб

«Леўскі» (па-баўгарску: Левски) — баўгарскі футбольны клюб з гораду Сафіі. 26-разовы чэмпіён Баўгарыі, 25-разовы ўладальнік Кубка Баўгарыі. Клюб быў заснаваны 24 траўня 1914 году групай маладых студэнтаў, і названы ў гонар баўгарскага рэвалюцыянэра й нацыянальнага героя Васіла Леўскага[2]. Клюб зьяўляецца адзінай камандай у Баўгарыі, якая ніколі не вылятала з найвышэйшай нацыянальнай лігі, і, таксама, якая мае станоўчую статыстыку перад усімі астатнімі футбольнымі клюбамі Баўгарыі[3].

Леўскі Сафія
Поўная назва Професионален футболен клуб Левски София
Заснаваны 24 траўня 1914
Горад Сафія, Баўгарыя
Стадыён Георгі Аспарухаў
Умяшчальнасьць: 19 000
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першая прафэсійная ліга
 · 2023—2024 4 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

У эўрапейскіх клюбных турнірах «Леўскі» тройчы дасягаў чвэрцьфіналу Кубка ўладальнікаў Кубкаў ў сэзонах 1969—1970, 1976—1977, 1986—1987 гадох і двойчы ў такой жа стадыі ў розыгрышах Кубка УЭФА1975—1976 і 2005—2006 гадох[4]. «Леўскі» зьяўляецца першым баўгарскім клюбам, які прымаў удзел у групавой стадыі розыгрышу Лігі эўрапейскіх чэмпіёнаў у сэзоне 2006—2007 гадоў[5]. У сярэдзіне й другой палове 1970-х гадоў «Леўскі» складаў аснову нацыянальнай зборнай Баўгарыі на чэмпіянаце сьвету ў Нямеччыне ў 1974 годзе. Нягледзячы на ​​тое, гэтае пасьпяховае дзесяцігодзьдзе было азмрочана гібельлю двух легендаў ня толькі «Леўскі», але й нацыянальнай зборнай Георгія Аспарухава й Міколы Каткова, які загінуў у аўтакатастрофе 30 чэрвеня 1971 году[6].

З 1921 году клюб мае традыцыйны сіні колер сваёй формы. Хатнія гульні з 1969 году праводзіць на стадыёне імя Георгія Аспарухава, які здольны зьмясьціць 29 200 заўзятараў[7]. На сёньняшні дзень, галоўным супернікам клюбу зьяўляецца іншы клюб з сталіцы краіны ЦСКА. Матчы паміж гэтымі двума клюбамі часьцяком называюць Вечным дэрбі[8].

Гісторыя

рэдагаваць

Стварэньне

рэдагаваць

Футбольны клюб быў заснаваны ў 1914 годзе гуртом з трыццаці маладых студэнтаў з мужчынскай сярэдняй школы. Паводле прапановы аднаго з заснавальнікаў — Барыса Васільева — клюб быў названы ў гонар кіраўніка баўгарскай барацьбы за свабоду — Васіла Леўскага. Такім чынам, у клюб стаў шостай сафійскай камандай пасьля «Любена Каравелава», «Атлетыка», «Славіі», «Футбол клюбу» й «Ракоўскага». Клюб быў афіцыйна зарэгістраваны 24 траўня 1914 году, старшынём каманды быў абраны Ўладзімер Грыгор’еў, які займаў гэты пост да 1919 году. У 1914 годзе ў Румыніі былі набыты футболкі з вэртыкальнымі чырвонымі й жоўтымі палосамі й чорныя шорты, у якіх клюб гуляў да 1920 году.

  1. ^ https://www.transfermarkt.com/levski-sofia/mitarbeiterhistorie/verein/156
  2. ^ Години на романтика и идеализъм. // История на клуба 1914-1930 г. www.levski.bg.  (баўг.)
  3. ^ История на клуба. www.levski.bg.  (баўг.)
  4. ^ ПФК Левски СОФИЯ(недаступная спасылка). a-pfg.info  (баўг.)
  5. ^ Календар: През 2006 г. Левски играе първи мач в Шампионска лига. Агенция «Фокус»  (баўг.)
  6. ^ Силни в България, силни и в Европа. // История на клуба 1971–1980 г.  (баўг.)
  7. ^ Стадион «Георги Аспарухов». levski.bg.  (баўг.)
  8. ^ Пайташев, Румен. История на Вечното дерби. BGderbi.com.  (баўг.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць