Аляксандар Глеб
Алякса́ндар Па́ўлавіч Глеб (нар. 1 траўня 1981 году, Менск) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца. Раней выступаў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі. Уваходзіць у Клюб Сяргея Алейнікава для беларускіх футбалістаў, якія згулялі 500 і болей афіцыйных матчаў. З 2002 па 2008 гады ажно шэсьць разоў называўся найлепшым футбалістам краіны.
Аляксандар Глеб | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 1 траўня 1981[1][2][3][…] (43 гады) | |
Рост | 185 см | |
Вага | 74 кг | |
Пазыцыя | флянгавы паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1998 | Дынама-Юні[d] | 11 (1) |
1999—2000 | БАТЭ | 25 (4) |
2000—2001 | Штутгарт II | 17 (1) |
2000—2005 | Штутгарт | 137 (13) |
2005—2008 | Арсэнал Лёндан | 89 (7) |
2008—2012 | Барсэлёна | 19 (0) |
2009—2010 | → Штутгарт | 27 (0) |
2010—2011 | → Бірмінггэм Сіці | 19 (1) |
2011 | → Вольфсбург | 4 (1) |
2012 | Крылы Саветаў | 8 (0) |
2012—2013 | БАТЭ | 29 (3) |
2014—2015 | Коньяспор | 30 (2) |
2015 | Генчлербірлігі | 15 (2) |
2015 | БАТЭ | 4 (0) |
2016 | Генчлербірлігі | 12 (0) |
2016 | БАТЭ | 6 (0) |
2017 | Крылы Саветаў | 7 (0) |
2018—2019 | БАТЭ | 16 (0) |
2019 | Іслач | 13 (0) |
Зборныя | ||
2000—2004 | Беларусь (да 21) | 24 (5) |
2001—2019 | Беларусь | 80 (6) |
Дзяцінства
рэдагавацьГлеб падрастаў у Менску, ягоная маці была будаўніком, а ягоны бацька кіраваў танкерамі. Ягоны бацька ўдзельнічаў у дэмантажы жылых дамоў ва Ўкраіне пасьля Чарнобыльскай катастрофы. Аляксандар думае, што гэта паўплывала на здароўе бацькі ў далейшым. Перад тым, як пачаць займацца футболам, Глеб займаўся гімнастыкай і скокамі ў ваду. У футбольную сэкцыю клюбу «Дынама» Глеба прывёў бацька — адданы футбольны заўзятар. У веку 15 гадоў Глеба запрасілі ў юнацкую зборную Беларусі па футболе.
Клюбная кар’ера
рэдагавацьБАТЭ
рэдагавацьПасьля заканчэньня школы «Дынама», Аляксандар перайшоў у барысаўскі БАТЭ. З БАТЭ Глеб выйграў чэмпіянат Беларусі.
«Штутгарт»
рэдагавацьЗаўважаны скаўтамі, Аляксандар, разам са сваім малодшым братам Вячаславам, пераходзіць у нямецкі клюб «Штутгарт» за 150 000 эўра. Глеб дэбютаваў за клюб 5 верасьня 2000 году ў матчы супраць «Кайзэрсьляўтэрну», выйшаўшы на замену на апошнія 20 хвілін гульні. Нягледзячы толькі на 6 зьяўленьняў Глеба ў складзе «Штутгарту» ў ягоны першы сэзон, Глеб ня толькі зрабіўся гульцом асноўнага складу, але таксама адным з ключавых гульцоў каманды ў сваім другім сэзоне. У сэзоне 2002—2003 гадоў «Штутгарт» фінішаваў другімі ў Бундэсьлізе і ў наступным сэзоне ўдзельнічаў у Лізе Чэмпіёнаў. Аднак пасьля таго, як галоўны трэнер Фэлікс Магат пакінуў клюб, «Штутгарт» ужо ня быў такім пасьпяховым і скончыў сэзон 2004—2005 гадоў толькі на пятым месцы. Глеб, аднак, у тым сэзоне быў лідэрам чэмпіянату Нямеччыны паводле галявых перадачаў.
«Арсэнал»
рэдагаваць28 чэрвеня 2005 году Глеб перайшоў у клюб ангельскай прэм’ер-лігі «Арсэнал», пагадзіўшыся на чатырохгадовы кантракт. Трэнэр Арсэн Вэнгер выкарыстоўваў беларуса на амаль усіх пазыцыях у паўабароне, але звычайна Глеб гуляў справа. Свой першы гол за «Арсэнал» Глеб забіў у міжсэзоннай таварыскай гульні супраць «Барнэт» на другой хвіліне пасьля свайго выхаду на поле. 21 жніўня 2005 году Глеб дэбютаваў у афіцыйнай гульні за «Арсэнал» супраць лёнданскага «Чэлсі». Неўзабаве ён атрымаў траўму калена і вярнуўся на поле толькі ў сьнежні. У студзені 2006 году Глеб замацаваў за сабой месца ў асноўным складзе каманды і забіў свой першы гол у афіцыйнай гульні за «Арсэнал» супраць «Мідлзбра». 17 траўня 2006 году Глеб стаў першым беларусам, які гуляў у фінале Лігі чэмпіёнаў УЭФА.
Сэзон 2006—2007 гадоў пачаўся добра для Аляксандра. У кваліфікацыйным матчы Лігі чэмпіёнаў супраць харвацкага «Дынама», беларус зрабіў дзьве выніковыя перадачы. Глеб хутка зрабіўся адным з ключавых гульцоў у «Арсэнале» і заваяваў павагу фанатаў. Узімку Глеб атрымаў траўму, але ўжо праз тры тыдні зноў пачаў гуляць. У тым сэзоне Глеб згуляў 48 гульняў, зь іх у 40 зьяўляўся ў асноўным складзе.
У час перадсэзоннай падрыхтоўкі галоўны трэнер «кананіраў» Арсэн Вэнгер перадвінуў Глеба з правага флангу паўабароны на пазыцыю «пад нападнікам». Такі крок апраўдаў сябе і Глеб стаў глядзецца больш упэўнена і небясьпечна для апанэнтаў на новай пазыцыі. 12 жніўня, у матчы супраць «Фулгэму», у першай гульні «Арсэналу» ў Прэм’ер-лізе ў сэзоне Глеб забіў пераможны гол, а сам матч скончыўся зь лікам 2:1. Неўзабаве Глеб зноўку забіў, на гэты раз — у Лізе чэмпіёнаў супраць праскай «Спарты». Калі ж у склад «Арсэналу» вярнуліся Эдуарду да Сылва і Эманюэль Адэбаёр, Глеб зноў пачаў гуляць на правым быку паўабароны. Але нават тут Глеб заставаўся адным з найлепшых гульцоў у складзе каманды, дзякуючы выдатнай гульні ў пас і кантролю за мячом. 23 кастрычніка Аляксандар правёў адну з найлепшых сваіх гульняў за «Арсэнал», у якой дапамог сваёй камандзе зноўку перайграць праскую «Спарту» зь лікам 7:0. Глеб узяў удзел у шасьці галах сваёй каманды, забіўшы два і аддаўшы галявыя перадачы ў астатніх чатырох. Глеб быў прызнаны гульцом матчу, а канал Sky Sports паставіў яму адзнаку 9,5 за гульню. Нягледзячы на невялікую траўму ў лістападзе, Аляксандар здолеў выйсьці на свой найлепшы ўзровень у гульнях супраць «Міляну» ў Лізе чэмпіёнаў. Выступы Глеба ў гэтым сэзоне заставілі шматлікія клюбы зьвярнуць на яго ўвагу.
«Барсэлёна»
рэдагаваць16 ліпеня 2008 году Глеб прайшоў мэдычны агляд у «Барсэлёне», а пазьней гэтым днём пераход гульца, кошт якога склаў 11,8 млн фунтаў стэрлінгаў, быў канчаткова аформлены. Глеб падпісаў кантракт на чатыры гады з суммай адступных 71 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў, стаўшы першым гульцом-беларусам у гісторыі «Барсы». Дастаткова добра правёўшы перадсэзонную падрыхтоўку, у якой ён забіў адзін мяч супраць гвадаляхарскага «Чывасу», футбаліст дэбютаваў у першым матчы «Барсы» ў Ля Лізе ў новым сэзоне, выйшаўшы на замену замест Яя Турэ. У наступнай гульні чэмпіянату супраць «Расінгу» Глеб быў найлепшым на пляцоўцы ўсю першую палову гульні, пакуль не атрымаў траўму, якая выбіла яго з гульні на тры тыдні. Пасьля гэтай траўмы Глеб зьяўляўся на полі ў асноўным на замену. У адной з такіх гульняў, супраць мадрыдзкага «Рэалу» 13 сьнежня 2008 году, Глеб, выйшаўшы на замену пры ліку 1:0 распачаў галевую атаку, якая дапамагла каталёнцам аформіць перамогу над сваімі галоўнымі супернікамі. У другой палове сэзону Глеб стаў зьяўляцца на пляцоўцы яшчэ менш, не забіўшы ніводнага гала і нават ня трапіўшы ў заяўку каманды на фінал Лігі чэмпіёнаў. Нягледзячы на гэта, 27 траўня Глеб стаў першым беларусам, выйграўшым Лігу чэмпіёнаў, мэдалі якой ён дадаў да чэмпіянату Гішпаніі і Кубка Караля.
На пачатку 2010 году пачалі зьяўляцца чуткі аб цікавасьці да беларуса з боку «Астан Вілы», «Баварыі», «Інтэрнацыянале»[4], «Панатынаікосу»[5]. У канцы студзеня 2012 году кантракт з «Барсэлёнай» быў датэрмінова скасаваны[6].
Вяртаньне ў «Штутгарт»
рэдагавацьПасьля непасьпяховага сэзону ў «Барсэлёне» Глеб зноў перайшоў у «Штутгарт». Швабская каманда атрымала Глеба на правах арэнды, Аляксандар падпісаў кантракт на 10 месяцаў, бяз права выкупа. Сума трансфэра склала каля 10 млн эўра. Гулец меў не найлепшы сэзон, аніводнага разу не адзначыўшыся голам у чэмпіянаце Нямеччыны.
«Бірмінггэм Сіці»
рэдагаваць31 жніўня 2010 году Глеб на правах арэнды перайшоў у клюб «Бірмінггэм Сіці»[7][8] з клюб Прэм’ер-лігі.
Траўма шчыкалаткі, атрыманая падчас міжнародных матчаў у складзе зборнай, адклала дэбют гульца за новы клюб да 18 верасьня, калі беларус адгуляў 83 хвіліны ў матчы супраць «Ўэст Бромўіч Альбіён», які скончыўся зь лікам 3:1[9]. Праз тры дні ён адкрыў лік сваім галам у складзе бірмінггэмцаў, чым дапамог клюб перамогчы «Мілтан-Кінз Донз» у матчы Кубку лігі[10]. Траўма сапсавала для гульца сэзон, прымусіўшы яго прапусьціць пераможны матч «Бірмінггэм Сіці» над «Арсэналам» у фінале Кубка лігі. Бліжэй да канца сэзону ён выключыў мажлівасьць вяртаньня ў Бірмінггэм па заканчэньні тэрміну арэнды, узгадаўшы, што стыль футболу каманды яму не пасуе, але ён хацеў застацца ў Прэм’ер-лізе, але ў ідэале, у «Арсэнале»[11][12].
«Вольфсбург»
рэдагаваць31 жніўня 2011 году на правах арэнды перайшоў у нямецкі «Вольфсбург»[13]. Зноў жа, траўма зашкодзіла ягоным выступам у «Вольфсбургу», то бок ён толькі адзіны раз зьявіўся ў стартавым складзе і тройчы выходзіў на замену[14]. Клюб пацьвердзіў, што ён сыдзе па заканчэньні арэнды 31 сьнежня 2011 году[15].
«Крылы Саветаў»
рэдагаваць17 лютага 2012 году падпісаў кантракт з расейскім клюбам «Крылы Саветаў з Самары да канца сэзону 2011—2012 гадоў[16].
Зноўку БАТЭ
рэдагаваць26 ліпеня 2012 году было аб’яўленьне аб вяртаньні Глеба ў барысаўскі БАТЭ[17], склаўшы кантракт да 30 жніўня. Пасьля таго, як БАТЭ гарантаваў сабе ўдзел у групавы этап Лігі чэмпіёнаў, паўабаронца падоўжыў кантракт з клюбам да канца году. Дапамагаў барысаўчанам пераважна ў матчах эўракубкаў, у той час як у нацыянальным першынстве згуляў толькі 6 матчаў.
У студзені 2013 году падпісаў з БАТЭ новы кантракт да 31 сьнежня 2013 году[18]. Пачаў выступаць на пазыцыі атакуючага паўабаронцы замест Рэнана Брэсана, які зышоў з клюбу. 17 красавіка 2013 году ў матчы супраць «Нёману» (1:2) шарахнуў па твары Аляксандра Анюкевіча, за што атрымаў дыскваліфікацыю на 5 матчаў[19], але пазьней яна была скарочаная да трох сустрэч[20]. Па адбыцьці дыскваліфікацыі вярнуўся ў асноўны склад барысаўчанаў.
«Коньяспор»
рэдагавацьПа заканчэньні кантракту з БАТЭ ў студзені 2014 году перайшоў у турэцкі клюб «Коньяспор», зь якім заключыў пагадненьне на паўгады з магчымасьцю падаўжэньня яшчэ на год[21]. На той час ён быў вольным агентам. У турэцкай Супэрлізе дэбютаваў 27 студзеня 2014 году ў матчы супраць «Фэнэрбахчэ» (1:2), дзе адразу вызначыўся галявой перадачай. У далейшым трывала замацаваўся ў першай адзнаццатцы каманды. Апошні матч за «Коньяспор» згуляў 20 сьнежня 2014 году. Пасьля толькі трэнаваўся разам з камандай, але нават не трапляў у заяўку на матчы. Прычынай адхіленьня Глеба ад складу лічыцца канфлікт з галоўным трэнэрам Айкютам Каджаманам[22]. У выніку, 2 лютага 2015 году скасаваў дзейны кантракт з турэцкім клюбам.
Шэраг клюбаў за некалькі гадоў
рэдагаваць2 лютага 2015 году падпісаў кантракт з клюбам «Генчлербірлігі» да канца сэзону[23][24], але ў сакавіку паведамлялася, што венская «Аўстрыя» мае цікавасьць да спартоўца[25]. Тым ня менш, гулец працягнуў выступаць у Турэччыне. У складзе анкарскага клюбу Глеб трывала выступаў у асноўным складзе. За паўгады згуляў за «Генчлербірлігі» 15 матчаў у чэмпіянаце і чатыры ў Кубку Турэччыны, правёўшы 2 галы. У першай палове 2015 году трапіў у скандал, калі ў інтэрвію францускаму выданьню назваў турэцкіх трэнэраў ідыётамі[26]. Пасьля Асацыяцыя трэнэраў Турэччыны назвала гэтыя выказваньні недапушчальнымі. Ужо ў чэрвені футбаліст паведаміў, што па заканчэньні дамовы пакідае каманду[27]. Па зыходзе з «Генчлербірлігі» цікавасьць да Глеба выяўлялі некалькі замежных клюбаў, а таксама ім цікавіліся менскае «Дынама» і БАТЭ.
7 жніўня 2015 году трэці раз за сваю кар’еру падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ[28]. У студзені 2016 году вярнуўся ў «Генчлербірлігі», зь якім падпісаў кантракт на паўгады[29]. А ўжо ў ліпені 2016 году чарговы раз падпісаў кантракт з БАТЭ[30]. У лютым 2017 году зноў стаў гульцом расейскіх «Крылаў Саветаў», склаўшы працоўную дамову да канца сэзону 2016—2017 гадоў[31]. У складзе самарскага клюбу, аднак, ня здолеў замацавацца ў якасьці асноўнага гульца, праз траўму ўзяў удзел толькі ў сямі матчах Прэм’ер-лігі. Паводле вынікаў сэзону каманда страціла месца з элітнага дывізіёне, выбыўшы ў ФНЛ, пасьля чаго ў траўні 2017 году стала вядома аб сыходзе Глеба з каманды[32].
Не зважаючы на прапановы розных клюбаў, доўгі час знаходзіўся без каманды. У жніўні 2017 году, пасьля лёсаваньня групавога раўнду Лігі Эўропы, дзе ў супернікі БАТЭ трапіў ангельскі «Арсэнал», футбаліст хацеў вярнуцца ў барысаўскі клюб і завяршыць кар’еру гасьцявым матчам у Лёндане ў сьнежні 2017 году, аднак БАТЭ адмовіўся ад паслугаў паўабаронцы. У другой палове 2017 году і пачатку 2018 году заставаўся без каманды, бавячы час зь сям’ёю і пэрыядычна зьяўляючыся ў мэдыйнай прасторы ў якасьці экспэрта на тэлебачаньні, ладзіў лёсаваньне Лігі нацыяў і чэмпіянату Беларусі 2018 году.
Апошняе вяртаньне ў Беларусь
рэдагавацьУ сакавіку 2018 году падпісаў кантракт з БАТЭ[33]. У чэрвені 2019 году пакінуў БАТЭ[34]. У жніўні 2019 году трэнаваўся зь «Іслаччу» і ў хуткім часе склаў з клюбам Менскага раёну працоўную ўгоду[35]. Спачатку выхадзіў на замену, а пазьней замацаваўся ў пачатковым складзе. У сакавіку 2020 году афіцыйна абвясьціў аб завершаньні кар'еры[36].
Міжнародная кар’ера
рэдагавацьЗа моладзевую зборную Беларусі Глеб згуляў 24 матчы. У складзе нацыянальнай зборнай Беларусі дэбютаваў 6 кастрычніка 2001 году ў адборачным матчы да чэмпіянату сьвету 2002 году супраць зборнай Ўэйлзу, які скончыўся зь лікам 1:0. У той сустрэчы паўабаронца замяніў на 69-й хвіліне гасьцявога паядынку Васіля Баранава. Сваім першым голам адзначыўся ў сваім матчы супраць зборнай Вугоршчыны ў красавіку 2002 году. Таксама Глеб правёў гол у фінале Кубка LG 2002 году ў Расеі, у якім беларусы здабылі перамогу над зборнай Украіны[37].
У лістападзе 2006 году колішні капітан зборнай Беларусі Сяргей Гурэнка рэзка раскрытыкаваў Глеба за тое, што ён не выкладваецца напоўніцу ў гульнях зборнай. Глеб, аднак, адхіляў любыя прамовы на гэты конт[38]. У жніўні 2007 году, не зважаючы на крытыку, новы трэнэр зборнай Бэрнд Штанге зрабіў Глеба капітанам[39]. Свой першы матч у якасьці капітана Глеб згуляў 22 чысла таго ж месяца супраць зборнай Ізраілю. Матч меў таварыскі характар, а ў стан зборнай на тую сустрэчу ня трапілі ранейшыя капітаны галоўнай зборнай каманды Гурэнка і Сяргей Штанюк. Пазьней Глеб казаў, што не жадаў быў капітанам каманды, але ўдакладняў, што ўсё яшчэ хоча бараніць колеры нацыянальнай дружыны[40]. З восені 2016 году перастаў выклікацца ў дружыну, аднак у лістападзе 2018 году зноў быў запрошаны на матчы Лігі нацыяў супраць зборных Люксэмбургу і Сан-Марына.
Усяго за нацыянальную зборную згуляў 80 матчаў, забіўшы шэсьць галоў.
Узнагароды
рэдагавацьБАТЭ:
«Барсэлёна»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2009
- Уладальнік Кубку Гішпаніі: 2009
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2009
«Бірмінггэм Сіці»:
- Уладальнік Кубку футбольнай лігі: 2011
Асабістыя
рэдагаваць- Найлепшы футбаліст году Беларусі (6): 2002, 2003, 2005, 2006, 2007, 2008
- Першы беларускі футбаліст, які згуляў у фінальным матчы Лігі чэмпіёнаў (2006 у складзе «Арсэналу»)
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2013
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
БАТЭ | 2015 | Найвышэйшая ліга | 4 | 0 |
БАТЭ | 2016 | Найвышэйшая ліга | 6 | 0 |
БАТЭ | 2018 | Найвышэйшая ліга | 15 | 0 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Aleksandr Hleb // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Alexander Hleb // FBref (мн.)
- ^ а б в ALEKSANDR HLEB // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ Глеб может перейти в "Интер" (рас.). Football.by (2010-03-05). Праверана 2025-03-30 г.
- ^ "Панатинаикос" заинтересован в услугах Глеба (рас.). Football.by (2010-03-09). Праверана 2025-03-30 г.
- ^ В Греции есть все, кроме Александра Глеба. История несостоявшегося трансфера (рас.) «Прессбол», 1 лютага 2012
- ^ Футбол. Александр Глеб подписал контракт с «Бирмингемом» (рас.) «Прессбол», 31 жніўня 2010
- ^ «Blues Land Hleb». Birmingham City F.C.
- ^ «Alexander Hleb relishing challenge at Birmingham City». BBC Sport.
- ^ «Birmingham 3–1 MK Dons». BBC Sport.
- ^ Tattum, Colin (18.04.2011). «Aleksandr Hleb rules out return to Birmingham City». Birmingham Mail.
- ^ James, Stuart (20.04.2011). «'Birmingham can play football,' Alex McLeish tells Alexander Hleb». The Guardian.
- ^ Александр Глеб перешел в «Вольфсбург» (рас.) «Прессбол», 31 жніўня 2011
- ^ «Wolfsburg opt against extending injury-hit Alexander Hleb’s loan». The Guardian.
- ^ «Wolfsburg will not extend Hleb deal». FIFA.
- ^ Александр Глеб подписал контракт с «Крыльями Советов» (рас.) «Прессбол», 17 лютага 2012
- ^ Александр Глеб — игрок БАТЭ
- ^ Александр Глеб продолжит карьеру в БАТЭ (рас.)
- ^ Футбол. Александр Глеб получил дисквалификацию на пять матчей (рас.) Архіўная копія ад 2013-04-24 г.
- ^ Дисквалификация Глеба сокращена: Решил подать апелляцию. Видите, прокатило (рас.) Архіўная копія ад 2013-05-08 г.
- ^ Александр Глеб подписал контракт с турецким «Коньяспором» (рас.)
- ^ Турецкие СМИ пишут о конфликте Александра Глеба с главным тренером "Коньяспора" (рас.). Football.by (2014-12-29). Праверана 2025-03-30 г.
- ^ Александр Глеб подписал контракт с "Генчлербирлиги" (ФОТО) (рас.)
- ^ Александр Глеб перешел в «Генчлербирлиги» (рас.)
- ^ Венская "Аустрия" интересуется Александром Глебом (рас.). Football.by (2015-03-29). Праверана 2025-03-30 г.
- ^ Ассоциация тренеров Турции: "Высказывания Александра Глеба непозволительны и недопустимы" (рас.). Football.by (2015-04-19). Праверана 2025-03-30 г.
- ^ Александр Глеб заявил, что покинул "Генчлербирлиги" (рас.)
- ^ Александр Глеб стал игроком БАТЭ (рас.)
- ^ Александр Глеб подписал полугодовой контракт с «Генчлербирлиги» (рас.)
- ^ БАТЭ объявил о подписании контракта с Александром Глебом (рас.)
- ^ "Крылья Советов" объявили о подписании контракта с Александром Глебом (рас.)
- ^ Александр Глеб покидает "Крылья Советов" (рас.)
- ^ Александр Глеб вернулся в БАТЭ (рас.)
- ^ Глеб и БАТЭ расторгли контракт (рас.)
- ^ Александр Глеб подписал контракт с "Ислочью" (рас.)
- ^ https://by.tribuna.com/football/1084174168/
- ^ LG Cup Four Nations Tournament (Moskva) 2002. RSSSF.
- ^ Jackson, Phil. «Ex-Belarus captain blasts Hleb». SkySports.
- ^ Александра Глеба назначили капитаном сборной (рас.). Football.by (2007-08-20). Праверана 2025-03-30 г.
- ^ Александр Глеб не хочет быть капитаном сборной (рас.). Football.by (2010-02-15). Праверана 2025-03-30 г.