Ігар Стасевіч

беларускі футбаліст

І́гар Стасе́віч (нарадзіўся 21 кастрычніка 1985 году, Барысаў, БССР) — беларускі футбаліст, гуляе ў паўабароне за казаскі «Атыраў» і нацыянальную зборную Беларусі. У 2014, 2015, 2016, 2018 і 2019 гадах быў абраны найлепшым футбалістам беларускага першынства. Найлепшы футбаліст Беларусі 2015, 2018 і 2019 гадоў. Уваходзіць у Клюб Сяргея Алейнікава для беларускіх футбалістаў, якія згулялі 500 і болей афіцыйных матчаў[4].

Ігар Стасевіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 21 кастрычніка 1985(1985-10-21)[1][2] (39 гадоў)
Рост 180 см
Вага 76 кг[3]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Атыраў
Нумар 22
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2010 БАТЭ 116 (8)
2010 Волга Ніжні Ноўгарад 6 (1)
2011 Гомель 32 (5)
2012—2014 Дынама Менск 87 (14)
2015—2020 БАТЭ 156 (42)
2021 Шахцёр Салігорск 22 (2)
2022 Чайка[d] 11 (0)
2023—4 Атыраў 26 (2)
Зборныя
2006 Беларусь (да 21) 2 (0)
2007—2021 Беларусь 63 (5)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
29 кастрычніка 2023.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец барысаўскага футболу, доўгі час гуляў за БАТЭ. 30 верасьня 2008 году забіў другі гол у браму турынскага «Ювэнтусу» ў групавым раўнде Лігі чэмпіёнаў. Другую палову 2010 году правёў у складзе ніжагародзкай «Волгі», якой дапамог атрымаць падвышэньне ў элітны расейскі дывізіён. У студзені 2011 году вярнуўся ў Беларусь, стаўшы гульцом «Гомлю», дзе ў першы сэзон здолеў зарабіць 13 галявых перадачаў. Дзякуючы такому паказчыку на яго зьвярнулі ўвагу функцыянэры менскага «Дынама», куды Ігар перайшоў у сьнежні 2011 году, падпісаўшы двухгадовы кантракт. У менскім клюбе стаў гульцом асновы, звычайна дзейнічаючы на пазыцыі левага паўабаронцы. У студзені 2014 году падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[5].

У «Дынама»

рэдагаваць

Выдатна правёў сэзон 2014 году, у якім быў лідэрам дынамаўцаў, якія доўгі час змагаліся за золата, але ў выніку атрымалі срэбраныя мэдалі. Стасевіч разам з Чыгозэ Ўдоджы ўдвая часьцяком мяняліся флянгамі, чым блыталі сваіх супернікаў. Акрамя таго, Ігар выконваў амаль усе стандартныя ўдары свайго клюбу. Незважаючы на тое, што капітанам клюбу быў Дзьмітры Молаш, з-за ягонай даволі частай адсутнасьці, функцыі капітану выконваў Ігар. Ён жа дапамог «Дынама» ўпершыню ў гісторыі выйсьці ў групавы этап Лігі Эўропы. Стаў адным з найлепшых бамбардзіраў клюбу ў чэмпіянаце, забіўшы 8 галоў. У кастрычніку зьявіліся чуткі пра цікавасьць да Стасевіча з боку праскай «Спарты»[6], якая, аднак, нічым ня скончылася. 6 лістапада 2014 году ў гасьцявым матчы супраць францускага «Генгаму» Ігар правёў свой 50 матч у эўракубках, аднак сапсаваў сабе настрой не рэалізаваўшы пэнальці ў гэтай сустрэчы[7]. Клюб трываў паразу 0:2 у той гульні. У канцы чэмпіянату Ігар і «Дынама» выглядалі ня вельмі добра, аднак гэтага хапіла, каб паводле вынікаў сэзону ён быў прызнаны найлепшым футбалістам чэмпіянату[8].

Далейшыя посьпехі

рэдагаваць

19 студзеня 2015 году даволі нечакана падпісаў кантракт з БАТЭ[9], за які правёў першыя гады сваёй кар’еры. Паводле словаў самога гульца адной з прычынаў зыходу з «Дынама» сталася звальненьне галоўнага трэнэру клюбу Ўладзімера Жураўля[10]. Аднак паводле словаў уладальніка менскага клюбу Юрыя Чыжа, гулец і клюб не знайшлі паразуменьня ў памеры заробку паводле новага магчымага кантракту[11]. Самы пачатак сэзону паўабаронца прапусьціў з-за траўмы, аднак вярнуўся ў шэрагі на матчы супраць менскага «Дынама» (у чэмпіянаце і кубку), якія мелі даволі прынцыповы характар для Стасевіча. У выніку 19 красавіка ў матчы 2-га туру на менскім стадыёне «Трактар» Ігар стаў аўтарам галявой перадачы, дзякуючы чаму Віталь Радзівонаў забіў другі гол у браму сталічнага «Дынама» (0:2). 29 верасьня 2015 году адкрыў лік у матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Ромы» (3:2). Паводле вынікаў сэзону 2015 году быў абраны найлепшым футбалістам Беларусі[12]. У лістападзе падоўжыў кантракт з БАТЭ[13].

У сэзоне 2016 году дапамог БАТЭ здабыць чарговае чэмпіёнства, а сам трэці раз запар быў прызнаны найлепшым гульцом чэмпіянату Беларусі. У 2018 годзе, па завяршэньню кар’еры Віталем Радзівонавым, стаў капітанам каманды. У сэзоне 2018 году з 15 галявымі перадачамі стаў найлепшым асыстэнтам чэмпіянату Беларусі. У верасьні 2018 году зноў склаў кантракт з БАТЭ[14]. У сьнежні 2018 году другі раз быў прызнаны футбалістам году Беларусі, у сьнежні 2019 году — у трэці раз. Таксама ў сэзоне 2019 году зноўку стаў найлепшым асыстэнтам чэмпіянату з 12 галявымі перадачамі. У сэзоне 2020 году, не зважаючы на памяншэньне паказчыкаў, то бок 6 галоў і 11 перадач, зноў стаў найлепшым асыстэнтам чэмпіянату і быў абраны найлепшым паўабаронцам турніру трэці раз запар.

У студзені 2021 году было абвешчана, што Стасевіч пакідае БАТЭ[15]. Неўзабаве паўабаронца падпісаў пагадненьне з салігорскім «Шахцёрам»[16]. Гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды, хоць у траўні часова адсутнічаў праз траўму, а ў жніўні на некаторы час быў адпраўлены ў дубль[17]. За сезон адзначыўся 3 галамі і 4 галявымі перадачамі. У студзені 2022 году па пагадненьні бакоў скасаваў кантракт з «Шахцёрам»[18].

У замежжы

рэдагаваць

У лютым 2022 году склаў дамову зь песчанакопскай «Чайкай» з трэцяга дывізіёну чэмпіянату Расеі[19]. Пакінуў клуб па заканчэньні кантракта ў чэрвені 2022 году[20]. У студзені 2023 году пачаў трэнавацца з казаскім «Атыраў» і неўзабаве падпісаў кантракт з клюбам[21]. У студзені 2024 году падоўжыў пагадненьне з клюбам[22].

Міжнародная

рэдагаваць

У нацыянальнай зборнай Беларусі дэбютаваў 22 жніўня 2007 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Ізраілю, які праходзіў у Менску і скончыўся перамогай гаспадароў зь лікам 2:1. 1 красавіка 2009 году забіў гол у матчы адборачнага турніру да чэмпіянату сьвету па футболе 2010 году супраць зборнай Казахстану ў Алматы, які скончыўся разгромнай перамогай беларускіх футбалістаў (1:5).

Узнагароды

рэдагаваць

Камандныя

рэдагаваць

БАТЭ:

«Гомель:

«Дынама»:

«Шахцёр:

Індывідуальныя

рэдагаваць

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
БАТЭ 2015 Найвышэйшая ліга 22 6
2016 Найвышэйшая ліга 26 6
2017 Найвышэйшая ліга 28 6
2018 Найвышэйшая ліга 28 8
2019 Найвышэйшая ліга 28 10
2020 Найвышэйшая ліга 24 6
Шахцёр 2021 Найвышэйшая ліга 22 2
  1. ^ а б в Igor Stasevich // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Ihar Stasevich // FBref (мн.)
  3. ^ а б https://teams.by/stasevich-igor-nikolaevich/player-85/
  4. ^ Клуб Сергея Алейникова. 25 лет спустя(недаступная спасылка) (рас.)
  5. ^ Стасевич продлил контракт с минским «Динамо». Football.by (рас.)
  6. ^ Пражская «Спарта» претендует на Стасевича и Савицкого. Offside.by (рас.)
  7. ^ «Генгам» – «Динамо» Минск. Стасевич проводит 50-й матч в еврокубках. By.Tribuna.com (рас.)
  8. ^ Игорь Стасевич назван лучшим игроком чемпионата Беларуси. Football.by (рас.)
  9. ^ Игорь Стасевич подписал контракт с БАТЭ. Football.by (рас.)
  10. ^ Игорь Стасевич: «Останься Журавель в «Динамо», велика вероятность, сделал бы то же самое». By.Tribuna.com (рас.)
  11. ^ Юрий Чиж: «Пока мы со Стасевичем очень далеки от понимания. Он хочет гораздо больше предлагаемого». By.Tribuna.com (рас.)
  12. ^ Игорь Стасевич - лучший футболист Беларуси 2015 года.
  13. ^ Стасевич продлил контракт с БАТЭ.
  14. ^ Игорь Стасевич продлил контракт с БАТЭ.
  15. ^ Стасевич ушел из БАТЭ.
  16. ^ Стасевич представлен в качестве игрока "Шахтера"
  17. ^ Футбол. Сергей Гуренко отправил Игоря Стасевича и Николу Антича в дубль солигорского "Шахтера".
  18. ^ Гутор и Стасевич покинули "Шахтер".
  19. ^ Игорь Стасевич стал одноклубником Гавриловича в "Чайке".
  20. ^ Игорь Стасевич покинул "Чайку".
  21. ^ "Атырау" объявил о подписании Игоря Стасевича (рас.) Праверана 2023-01-31 г.
  22. ^ Вслед за Жуковским контракт с "Атырау" продлил Стасевич (рас.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць