Славія Прага

чэскі футбольны клюб

«Сла́вія» (па-чэску: Slavia) — чэскі футбольны клюб з гораду Прагі. Заснаваны ў 1892 годзе. Сяміразовы чэмпіён Чэхіі (1996, 2008, 2009, 2017, 2018, 2019, 2020, 2021), сяміразовы ўладальнік Кубка Чэхіі (1997, 1999, 2002, 2018, 2019, 2021, 2023).

Славія Прага
SK Slavia Praha.svg
Поўная назва Sportovní klub Slavia Praha
Заснаваны 2 лістапада 1892
Горад Прага, Чэхія
Стадыён Эдэн Арэна
Умяшчальнасьць: 20 800
Прэзыдэнт Яраслаў Тврдык[d][1]
Кіраўнік CITIC Europe Holdings[d][2]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2021—2022 1 месца
slavia.cz(чэс.)(анг.)

Заўзятары і суперніцтваРэдагаваць

Галоўнымі гістарычнымі супернікамі «Славіі» ёсьць клюб «Спарта». Матчы паміж клюбамі маюць назву Праскае дэрбі. Таксама маецца дэрбі акругі Вэршовіцы з клюбам «Багеміянс-1905». Стадыёны абодвух клюбаў месьцяцца блізу аднаго кілямэтру адзін ад аднаго[3].

«Славія» памылкова лічыцца габрэйскім клюбам прыхільнікамі іншых клюбаў, асабліва заўзятарамі «Спарты». Праз гэта да гульцоў часта існуе антысэміцкае стаўленьне з боку спартанцаў. Між тым, клюб ані быў закладзены габрэямі, ані мае гісторыі зьвязанай з габрэямі. Футбольны гісторык Уладзімер Запатоцкі мае меркаваньне, што такое атаясамленьне з габрэямі зьвязанае з тым, што нацысты закрылі клюб за часам акупацыі, як гэта было зь іншым клюбам ДФК. Аркамя таго, існуе меркаваньне, што сувязь з габрэйствам паходзіць ад таварыскага матчу супраць ангельскага «Ўэст Гэм Юнайтэд» у 1922 годзе, калі «Славія» застрахала матч ад неспрыяльных умоваў надвор’я, і матч пазьней быў адменены праз дождж. Матч усё ж такі адбыўся на наступны дзень, але «Славія» спагнала свае грошы з страхавой кампаніі. Праз тыдзень у матчы Праскага дэрбі, «Славію» сустрэлі на поле заўзятары «Спарты» воклічам «Вы — жыды»[4].

На сёньня аматары «Славія» маюць добрыя стасункі з заўзятарамі спліцкага «Хайдука».

СкладРэдагаваць

Актуальны на 10 лютага 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Ондржэй Коларж 1994
2   Аб Давід Говарка 1993
3   ПА Томаш Голеш 1993
4   Аб Айгам Усу 2000
5   Аб Іга Огбу 2000
8   ПА Лукаш Масапуст 1993
9   Нап Пітэр Алаінка 1995
10   ПА Хрыстас Зафэйрыс 2003
11   Нап Станіслаў Тэцл 1990
12   Аб Эдуарду Сантус 1997
14   Нап Мік ван Бурэн 1992
15   Нап Вацлаў Юрачка 1994
17   ПА Лукаш Провад 1996
18   Аб Ян Боржыл (капітан) 1991
19   Аб Оскар Дорлі 1998
20   ПА Давід Пэх 2002
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21   Аб Давід Дудзера 1998
22   Нап Эвэртан 1996
23   ПА Пэтр Шэўчык 1994
24   ПА Пэтар Гронак 1993
25   ПА Якуб Громада 1996
26   Нап Іван Шранц 1993
27   ПА Ібраім Траарэ 1988
28   Бр Алеш Мандаўс 1992
30   Аб Тарас Качараба 1995
31   Бр Ян Стэйскал 1997
32   ПА Ондржэй Лінгр 1998
33   Аб Давід Юрасэк 2000
35   Нап Мацей Юрасэк 2003
41   Аб Ондржэй Крычфалушы 2004
  Аб Дэніс Галінскі 2003

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць