Чэмпіянат Беларусі па футболе 2022 году
Чэмпіянат Беларусі па футболе 2022 году — 32-і розыгрыш чэмпіянату Беларусі, які праходзіў з 18 сакавіка да 20 лістапада. Спаборніцтвы ладзіліся ў трох лігах.
Найвышэйшая ліга
рэдагаваць- Асноўны артыкул: Найвышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2022 году
У найвышэйшай лізе гулялі 16 камандаў. Пасьля мінулага сэзону «Смаргонь» і «Спадарожнік» вылецелі ў першую лігу, а іх месца занялі найлепшыя дружыны першай лігі 2020 году — «Арсэнал» і «Белшына». Зь першай лігі быў запрошаны «Дняпро», які замяніў берасьцейскі «Рух», бо гэты клюб удмовіўся ад удзел зь фінансавых чыньнікаў.
11 траўня 2023 году Камітэт кантрольна-дысцыплінарных і этычных пытаньняў Беларускай фэдэрацыі футболу пазбавіў футбольны клюб «Шахцёр» залатых мэдалёў, а «Энэргетык-БДУ» — срэбраных. На падставе зьвестак Сьледчага камітэту Беларусі і апытаньня 20 асобаў выявілі ладжаньне кіраўніцтвам салігорскага клюбу «Шахцёр» дамоўных гульняў у ходзе першынства Беларусі 2022 году на падставе подкупу каманды «Энэргетык-БДУ» ў Найвышэйшай лізе. За гэта «Энэргетык-БДУ» і «Шахцёр» таксама адхілілі ад удзелу ў эўрапейскіх кубкавых турнірах 2023—2024 гадоў[1].
М | Каманда | Г | В | Н | П | Мячы | Пкт | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Шахцёр | 30 | 20 | 5 | 5 | 55-17 | 65 | Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў 2023—2024 гадоў |
2 | Энэргетык-БДУ | 30 | 18 | 6 | 6 | 50-27 | 60 | Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў 2023—2024 гадоў |
3 | БАТЭ | 30 | 16 | 11 | 3 | 51-21 | 59 | |
4 | Дынама Менск | 30 | 16 | 11 | 3 | 50-25 | 59 | |
5 | Іслач | 30 | 16 | 6 | 8 | 51-33 | 54 | |
6 | Менск | 30 | 12 | 8 | 10 | 47-43 | 44 | |
7 | Гомель | 30 | 12 | 7 | 11 | 36-37 | 43 | |
8 | Тарпэда-БелАЗ | 30 | 11 | 10 | 9 | 35-32 | 43 | |
9 | Нёман | 30 | 9 | 13 | 8 | 39-36 | 40 | |
10 | Славія | 30 | 10 | 7 | 13 | 42-46 | 37 | |
11 | Слуцак | 30 | 7 | 11 | 12 | 26-41 | 32 | |
12 | Белшына | 30 | 6 | 12 | 12 | 37-50 | 30 | |
13 | Дынама Берасьце | 30 | 5 | 12 | 13 | 29-43 | 27 | |
14 | Арсэнал | 30 | 5 | 8 | 17 | 18-42 | 23 | Плэй-оф за месца ў найвышэйшай лізе |
15 | Віцебск | 30 | 4 | 10 | 16 | 28-49 | 22 | Паніжэньне ў першую лігу |
16 | Дняпро | 30 | 3 | 3 | 24 | 21-73 | 12 |
Плэй-оф за месца ў найвышэйшай лізе
рэдагаваць16 лістапада 20 лістапада |
Арсэнал | 3:2 1:3 |
Макслайн |
Першая ліга
рэдагаваць- Асноўны артыкул: Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2022 году
У розыгрышы першай лігі ўзялі ўдзел 13 камандаў. Яны згулялі паміж сабой у два колы, агулам 24 матчы. У параўнаньні зь мінулым сэзонам «Арсэнал», «Белшына», а таксама «Дняпро» выйшлі ў найвышэйшую лігу. Апошняя зь іх атрымала запрашэньне на ўдзел у найвышэйшай лігі праз спыненьня існаваньня «Руху». У адваротным кірунку рушыла толькі «Белшына», а «Спадарожнік» адмовіўся ад удзелу ад турніру зь фінансавых чыньнікаў.
М | Каманда | Г | В | Н | П | Мячы | Пкт | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Нафтан | 24 | 16 | 5 | 3 | 55-19 | 53 | Выйшлі ў найвышэйшую лігу |
2 | Смаргонь | 24 | 16 | 4 | 4 | 46-27 | 52 | |
3 | Шахцёр Петрыкаў | 24 | 13 | 6 | 5 | 69-20 | 45 | Фарм-клюб[2] |
4 | Макслайн | 24 | 12 | 5 | 7 | 45-34 | 41 | Плэй-оф за месца ў найвышэйшай лізе |
5 | Астравец | 24 | 11 | 7 | 6 | 42-34 | 40 | |
6 | Лякаматыў | 24 | 10 | 9 | 5 | 39-24 | 39 | |
7 | Хваля | 24 | 10 | 6 | 8 | 44-35 | 36 | |
8 | Маладэчна | 24 | 7 | 8 | 9 | 30-45 | 29 | |
9 | Ворша | 24 | 7 | 6 | 11 | 33-52 | 27 | |
10 | Ліда | 24 | 6 | 8 | 10 | 35-43 | 26 | |
11 | Слонім-2017 | 24 | 5 | 3 | 16 | 24-53 | 18 | |
12 | Асіпавічы | 24 | 3 | 4 | 17 | 21-53 | 13 | |
13 | Баранавічы | 24 | 3 | 3 | 18 | 25-69 | 12 |
Другая ліга
рэдагаваць- Асноўны артыкул: Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2022 году
Другая ліга захавала свой фармат, які прадугледжваў правядзеньне шэрагу турніраў ў абласных фарматах. Былі створаныя чэмпіянаты Віцебскай, Гарадзенскай, Гомельскай, Магілёўскай абласьцей. Розыгрышы Берасьцейскай і Менскай абласьцей ладзіліся ў падгрупах «Захад» і «Ўсход», а таксама «Поўдзень» і «Поўнач» адпаведна. Была ўтвораная аобная група для прадстаўнікоў Менску. За час правядзеньня спаборніцтваў зь фінансавых чыньнікаў ад удзелу адмовілася «Маларыта».
Матчы за 1—7 месцы
рэдагаваць1—2 | Крумкачы | 2:5 (д. ч.) | Ніва |
3—4 | Партызан | 3:2 | Вікторыя |
5—6 | Жодзін-Паўднёвы | 3:0 | Стэнлес |
7—8 | Сьвіслач | 1:3 | Нёман-Белкард |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Шахцёр» і «Энэргетык-БДУ» адхілены ад удзелу ў эўракубкавых турнірах // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 11 траўня 2023 г. Праверана 12 траўня 2023 г.
- ^ Ротация между высшей и первой лигами пройдет без "Шахтера" из Петрикова (рас.). Football.by.