Найвышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе

найвышэйшы дывізіён чэмпіянату Беларусі па футболе

Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе — спаборніцтва паміж найлепшымі прафэсійнымі футбольнымі клюбамі Беларусі, якое праводзіцца ў межах чэмпіянату Беларусі па футболе. Пераможца вышэйшай лігі аб’яўляецца чэмпіёнам Беларусі па футболе.

Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе
Краіна Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь
Канфэдэрацыя УЭФА
Заснаваная 1992
Колькасьць камандаў 16
Вылет у Першая ліга
Узровень ў пірамідзе Узровень 1
Хатнія кубкі Кубак Беларусі, Супэркубак Беларусі
Міжнародныя кубкі Ліга чэмпіёнаў
Ліга Эўропы
Ліга канфэрэнцыяў
Дзейны чэмпіён Шахцёр Салігорск (2022)
Найбольш пасьпяховы клюб БАТЭ — 15 тытулаў
ТБ-партнэры Беларусь 5
Вэб-сайт abff.by
Сэзон 2023 году

Гісторыя рэдагаваць

Першы чэмпіянат Беларусі быў разыграны ў 1992 годзе. У ім удзельнічалі прадстаўнік БССР у вышэйшай лізе чэмпіянату СССР менскае «Дынама», яшчэ пяць камандаў, якія гулялі ў іншых лігах саюзнага чэмпіянату, і дзесяць камандаў з чэмпіянату БССР. Паколькі было прынята рашэньне аб тым каб перайсьці ад прынятага ў СССР футбольнага календара, калі чэмпіянат пачынаўся ўвесну, а сканчаўся восеньню на «эўрапейскую» сыстэму «восень-вясна», то першы чэмпіянат быў разыграны ў адно кола. Розыгрыш чэмпіянату такім чынам працягваўся да сэзону 1994—1995 гадоў, пасьля чаго зноў перайшлі на «вясну-восень».

Колькасьць камандаў, якія гулялі ў лізе вагалася паміж 14 і 16 (у сэзоне 1992—1993 гадоў іх было 17), пакуль у 2010 годзе ліга не была скарочана да 12 клюбаў. У сэзонах 2010—2012 гадоў кожны клюб гуляў з кожным іншым тры разы: на полі якога суперніка будзе праходіць адзін матч з трох, а на якім два вырашаецца падчас лёсаваньня. У сэзоне 2013 году фармат спаборніцтваў быў зьменены на двухэтапны. У першых дзьвюх колах 12 камандаў гулялі два разы кожная з кожнай, пасьля чаго падзяляліся на дзьве шасьцёркі (6 найлепшых і 6 найгоршых), у якіх яшчэ ў два колы разыгрывалі месцы з 1 па 6 у першай шасьцёрцы і з 7 па 12 у другой. За кожную перамогу клюбу налічваюцца тры пункты, за нічыю — адзін, за паразу — нуль. У канцы сэзону клюб з найменшай колькасьцю пунктаў пераходзіў у першую лігу, а яе пераможца пераходзіў у вышэйшую лігу. З 2010 году некалькі клюбаў з вышэйшай і першай ліг гулялі ў турніры за права выступаць у наступным годзе ў вышэйшай лізе. Пасьля сэзону 2014 году вышэйшая ліга ізноў была пашыраная да 14 камандаў, якія згулялі паміж сабой у два колы, а з сэзону 2016 году ліга была пашыраная да 16 камандаў.

З 2004 году для атрыманьня права на ўдзел у вышэйшай лізе клюбы павінныя прайсьці працэс ліцэнзаваньня ад БФФ. Пераможца лігі атрымлівае залатыя мэдалі чэмпіянату Беларусі па футболе і права прадстаўляць у наступным сэзоне Беларусь у Лізе чэмпіёнаў. Прызэры гуляюць у Лізе Эўропы. Клюб, які стаў чэмпіёнам лігі пяць разоў (не абавязкова запар), мае права зьмясьціць выяву залатой зоркі на сваёй эмблеме.

11 траўня 2023 году Камітэт кантрольна-дысцыплінарных і этычных пытаньняў Беларускай фэдэрацыі футболу пазбавіў футбольны клюб «Шахцёр» залатых мэдалёў, а «Энэргетык-БДУ» — срэбраных. На падставе зьвестак Сьледчага камітэту Беларусі і апытаньня 20 асобаў выявілі ладжаньне кіраўніцтвам салігорскага клюбу «Шахцёр» дамоўных гульняў у ходзе першынства Беларусі 2022 году праз подкуп каманды «Энэргетык-БДУ» ў Найвышэйшай лізе. За гэта «Энэргетык-БДУ» і «Шахцёр» таксама адхілілі ад удзелу ў эўрапейскіх кубкавых турнірах 2023—2024 гадоў[1].

Пераможцы рэдагаваць

Сэзон Пераможца Агульная
колькасьць
перамог
Другое месца Трэцяе месца
2022 БАТЭ Барысаў
2021 Шахцёр Салігорск 3 БАТЭ Барысаў Дынама Менск
2020 Шахцёр Салігорск 2 БАТЭ Барысаў Тарпэда-БелАЗ Жодзін
2019 Дынама Берасьце 1 БАТЭ Барысаў Шахцёр Салігорск
2018 БАТЭ Барысаў 15 Шахцёр Салігорск Дынама Менск
2017 БАТЭ Барысаў 14 Дынама Менск Шахцёр Салігорск
2016 БАТЭ Барысаў 13 Шахцёр Салігорск Дынама Менск
2015 БАТЭ Барысаў 12 Дынама Менск Шахцёр Салігорск
2014 БАТЭ Барысаў 11 Дынама Менск Шахцёр Салігорск
2013 БАТЭ Барысаў 10 Шахцёр Салігорск Дынама Менск
2012 БАТЭ Барысаў 9 Шахцёр Салігорск Дынама Менск
2011 БАТЭ Барысаў 8 Шахцёр Салігорск Гомель
2010 БАТЭ Барысаў 7 Шахцёр Салігорск Менск
2009 БАТЭ Барысаў 6 Дынама Менск Дняпро Магілёў
2008 БАТЭ Барысаў 5 Дынама Менск МТЗ-РІПА Менск
2007 БАТЭ Барысаў 4 Гомель Шахцёр Салігорск
2006 БАТЭ Барысаў 3 Дынама Менск Шахцёр Салігорск
2005 Шахцёр Салігорск 1 Дынама Менск МТЗ-РІПА Менск
2004 Дынама Менск 7 БАТЭ Барысаў Шахцёр Салігорск
2003 Гомель 1 БАТЭ Барысаў Дынама Менск
2002 БАТЭ Барысаў 2 Нёман Горадня Шахцёр Салігорск
2001 Белшына Бабруйск 1 Дынама Менск БАТЭ Барысаў
2000 Славія Мазыр 2 БАТЭ Барысаў Дынама Менск
1999 БАТЭ Барысаў 1 Славія Мазыр Гомель
1998 Дняпро-Трансмаш Магілёў 1 БАТЭ Барысаў Белшына Бабруйск
1997 Дынама Менск 6 Белшына Бабруйск Лякаматыў-96 Віцебск
1996 МВКЦ Мазыр 1 Дынама Менск Белшына Бабруйск
1995 Дынама Менск 5 МВКЦ Мазыр Дынама-93 Менск
1994—1995 Дынама Менск 4 Дзьвіна Віцебск Дынама-93 Менск
1993—1994 Дынама Менск 3 Дынама-93 Менск КІМ Віцебск
1992—1993 Дынама Менск 2 КІМ Віцебск Беларусь Менск
1992 Дынама Менск 1 Дняпро Магілёў Дынама Берасьце

Агульная табліца ўсіх часоў рэдагаваць

Зьвесткі па заканчэньні чэмпіянату 2017 году.

Каманда У Г В Н П РМ Пкт
Дынама Менск 28 793 474 174 145 1449-664 1596
БАТЭ Барысаў 21 612 410 122 80 1212-465 1352
Шахцёр Салігорск 28 793 375 196 222 1136-804 1321
Нёман Горадня 28 794 288 207 299 882-955 1071
Дынама Берасьце 28 793 273 194 326 960-1048 1013
Дняпро Магілёў 25 707 261 176 270 913-889 959
Гомель 23 655 255 144 256 796-811 909
Віцебск 23 643 244 162 237 746-776 894
Белшына Бабруйск 20 578 219 128 231 787-770 785
Тарпэда-БелАЗ Жодзін 19 543 200 139 204 629-623 739
Нафтан Наваполацак 21 615 190 131 294 716-945 701
Славія Мазыр 16 450 170 95 185 640-663 605
Тарпэда Менск 15 413 157 112 144 477-457 583
Менск 11 328 115 82 131 391-387 427
Дынама-93 Менск 6 181 99 43 39 296-157 340
Маладэчна-2000 12 323 80 80 163 339-490 320
Партызан Менск 7 198 80 42 76 288-281 282
Тарпэда-Кадзіна Магілёў 10 271 64 76 131 266-444 268
Ведрыч-97 Рэчыца 8 208 46 44 118 167-327 182
Слуцак 5 148 46 37 65 130-168 175
Дарыда Менскі раён 6 168 44 38 86 165-252 170
Бабруйск 5 122 44 34 44 119-145 166
Ліда 7 182 38 46 98 144-289 160
Граніт Мікашэвічы 4 112 31 35 46 112-161 128
Гарадзея 3 90 25 35 30 104-107 110
Іслач Менскі раён 3 90 29 21 40 80-122 108
Атака Менск 3 75 29 16 30 86-93 103
Лякаматыў Менск 4 112 23 25 64 100-187 94
Лякаматыў Віцебск 4 107 22 27 58 82-181 93
Зорка-БДУ Менск 4 112 21 23 68 106-228 86
Смаргонь 3 82 18 26 38 58-114 80
Камунальнік Слонім 3 89 15 17 57 66-191 62
Будаўнік Старыя Дарогі 3 77 14 18 45 48-117 60
Крумкачы Менск 2 60 14 16 30 50-86 58
Трансмаш Магілёў 1 30 8 4 18 30-52 28
Прамень Менск 1 30 4 12 14 24-44 24
Смалявічы 1 30 5 9 16 21-39 24
Савіт Магілёў 1 30 5 6 19 28-61 21
Сьвіслач-Дах Асіпавічы 1 30 4 4 22 24-74 16

Тоўстым шрыфтам вылучаныя каманды, якія гралі ў вышэйшай лізе ў сэзоне 2018 году.

Дасягненьні рэдагаваць

Клюб Чэмпіён Другое месца Трэцяе месца
БАТЭ 15 7 2
Дынама Менск 7 9 7
Шахцёр 3 6 8
Славія 2 2
Белшына 1 1 2
Гомель 1 1 2
Дняпро 1 1 1
Дынама Берасьце 1 1
Віцебск 2 2
Дынама-93 1 3
Нёман 1
Партызан 2
Менск 1
Тарпэда-БелАЗ Жодзін 1

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  1. ^ «Шахцёр» і «Энэргетык-БДУ» адхілены ад удзелу ў эўракубкавых турнірах // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 11 траўня 2023 г. Праверана 12 траўня 2023 г.