Раман Пілецкі

беларускі футбаліст

Рама́н Піле́цкі (нар. 31 сакавіка 2001) — беларускі футбаліст, паўабаронца барысаўскага БАТЭ.

Раман Пілецкі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 14 чэрвеня 2003(2003-06-14)[1] (21 год)
Рост 169 см
Вага 54 кг[1]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб БАТЭ
Нумар 27
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2021—4 БАТЭ 16 (0)
2022 Слуцак 4 (0)
2023 Нафтан 28 (0)
2024—4 БАТЭ-2[d] 10 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
2 лістапада 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Пачынаў займацца футболам у структуры менскага МТЗ-РІПА. Яшчэ юнаком трапіў у барысаўскі БАТЭ, з 2019 году пачаў прыцягвацца да матчаў клюбнага дублю, дзе замацаваўся на наступны год. У 2021 годзе пачаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды БАТЭ. 16 кастрычніка 2021 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў матчы супраць мазырскай «Славіі», выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У сакавіку 2022 году на правах арэнды далучыўся да «Слуцка»[2], аднак ня здолеў замацавацца ў складзе. У ліпені 2022 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў слуцкі клюб[3]. У другой палове 2022 году выступаў за дубль БАТЭ. У лютым 2023 году далучыўся да наваполацкага «Нафтану», які арандаваў паўабаронцу на сэзон 2023 году[4]. У студзені 2024 году, па вяртаньні з арэнды, пачаў рыхтавацца да новага сэзону з БАТЭ[5].

Дасягненьні

рэдагаваць

БАТЭ:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць