Чэмпіянат Беларусі па футболе 2019 году

Чэмпіянат Беларусі па футболе 2019 году — 29-ы розыгрыш чэмпіянату Беларусі праходзіў з 29 сакавіка да 8 сьнежня. Спаборніцтвы адбываліся ў трох лігах.

Найвышэйшая ліга рэдагаваць

Асноўны артыкул: Найвышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2019 году

У найвышэйшай лізе гулялі 16 камандаў. Пасьля мінулага сэзону «Смалявічы» і магілёўскі «Дняпро» вылецелі ў першую лігу, а іх месца занялі пераможцы першай лігі 2018 году — мазырская «Славія» і «Энэргетык-БДУ». У лютым 2019 году менскі «Прамень» аб’яднаўся з магілёўскім «Дняпром» у адзіную каманду, што заняла месца «Праменю» ў найвышэйшай лізе і будзе базавацца ў Магілёве пад назвай «Дняпро». Каманды гулялі ў два колы кожны з кожным, што ў выніку склала па 30 матчаў для каманды. Дзьве найгоршыя каманды павінны былі пакінуць найвышэйшую лігу, але пасьля 15 туру менскае «Тарпэда» адмовілася ад далейшага ўдзелу ў чэмпіянаце, ва ўсіх астатніх гульнях камандзе залічаныя тэхнічныя паразы[1]. У пераходных матчах «Дняпро» саступіла ў сэрыі пэнальці берасьцейскаму «Руху», што дало магчымасьць берасьцейцам дэбютаваў у найвышэйшай лізе ў наступным годзе.

М Каманда Г В Н П Мячы Пкт Заўвагі
1 Дынама Берасьце 30 23 6 1 70–22 75 Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў 2020—2021 гадоў
2 БАТЭ 30 22 4 4 61–21 70 Другі кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы 2020—2021 гадоў
3 Шахцёр 30 20 5 5 59–21 65 Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы 2020—2021 гадоў
4 Дынама Менск 30 15 5 10 43–39 50
5 Іслач 30 13 8 9 42–36 47
6 Тарпэда-БелАЗ 30 13 6 11 41–36 45
7 Гарадзея 30 12 8 10 31–29 44
8 Славія 30 10 7 13 35–40 37
9 Менск 30 9 9 12 36–44 36
10 Нёман 30 10 6 14 28–37 36
11 Слуцак 30 9 7 14 29–46 34
12 Энэргетык-БДУ 30 8 9 13 52–66 33
13 Віцебск 30 8 7 15 24–39 31
14 Дняпро 30 8 6 16 32–42 30 Плэй-оф за месца ў найвышэйшай лізе
15 Гомель 30 7 8 15 44–50 29 Паніжэньне ў першую лігу
16 Тарпэда Менск 30 1 3 26 4–63 6 Датэрмінова зьняліся з розыгрышу

Плэй-оф за месца ў вышэйшай лізе рэдагаваць

5 сьнежня
8 сьнежня
Рух 2:1
1:2 (пэн. 5:4)
Дняпро

Першая ліга рэдагаваць

Асноўны артыкул: Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2019 году

Як і ў мінулым сэзоне ў першай лізе бралі ўдзел 15 камандаў. Яны згулялі паміж сабой у два колы, агулам 28 матчаў. У параўнаньні зь мінулым сэзонам «Славія» і «Энэргетык-БДУ» выйшлі ў найвышэйшую лігу, а зь яе ў першую апусьціліся толькі «Смалявічы». Разам зь імі мусіў выступаць у лізе магілёўскі «Дняпро», але ён захаваў сваё месца ў элітным дывізіёне праз аб’яднаньне з «Промнем». «Чысьць», якая стала «Андэрдогам», вылецела ў другую лігу, а ейнае месца занялі дзьве найлепшыя каманды другой лігі сэзону 2018 году — «Рух» зь Берасьця і НФК.

М Каманда Г В Н П Мячы Пкт Заўвагі
1 Белшына 28 21 5 2 74-22 68 Выйшлі ў найвышэйшую лігу
2 Смалявічы 28 19 7 2 60-15 64
3 Рух 28 15 11 2 65-26 56 Плэй-оф за месца ў вышэйшай лізе
4 Лякаматыў 28 17 5 6 60-24 56
5 Нафтан 28 13 8 7 58-43 47
6 Спадарожнік 28 13 6 9 46-36 45
7 Ліда 28 12 8 8 49-32 44
8 НФК 28 11 7 10 41-38 40
9 Граніт 28 9 8 11 38-41 35
10 Ворша 28 9 4 15 33-61 31
11 Хімік 28 7 5 16 26-59 26
12 Хваля 28 5 6 17 29-49 21
13 Слонім-2017 28 4 9 15 18-47 21
14 Смаргонь 28 4 6 18 27-63 18
15 Баранавічы 28 2 3 23 12-80 9 Вылецелі ў другую лігу

Другая ліга рэдагаваць

Асноўны артыкул: Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2019 году

У першай лізе бралі ўдзел 16 камандаў, але пасьля 13 туру жыткавіцкі ЮАС зьняўся з чэмпіянату празь фінансавыя цяжкасьці, а вынікі ўсіх матчаў зь яго ўдзелам былі ануляваныя, бо каманда згуляла менш за палову гульняў[2]. Койданаўскі «Арсэнал» стаў дэбютантам розыгрышаў чэмпіянатаў Беларусі, адразу атрымаўшы перамогу ў лізе. Сваю рэзэрвовую каманду выставіла «Белшына». «ДЮСШ-3-Стэнлес» пасьля паўзы ў адзін год павярнуўся да ўдзелу ў другой лізе.

М Каманда Г В Н П Мячы Пкт Заўвагі
1 Арсэнал 28 25 1 2 119—14 76 Выйшлі ў першую лігу
2 Ашмяны-БДУФК 28 23 2 3 99—24 71
3 Маладэчна 28 22 1 5 91—26 67
4 Андэрдог 28 15 6 7 74—42 51
5 Івацэвічы 28 15 2 11 59—44 47
6 ДЮСШ-3-Стэнлес 28 14 4 10 51—47 46
7 Узда 28 14 3 11 72—57 45
8 Асіпавічы 28 10 5 13 32—48 35
9 СМІаўтатранс 28 9 3 16 45—73 30
10 Белшына-2 28 9 2 17 31—61 29
11 Вікторыя 28 8 3 17 41—59 27
12 Горкі 28 6 9 13 38—58 27
13 Энэргетык-БДАТУ 28 7 2 19 34—81 23
14 Клецак 28 4 7 17 34—92 19
15 Нёман-Агра 28 3 2 23 32—126 11
16 ЮАС 0 0 0 0 0—0 0 Датэрмінова зьняліся з розыгрышу

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць