Аляксандар Шведчыкаў

беларускі футбаліст

Аляксандар Шведчыкаў (нар. 20 ліпеня 2003 году) — беларускі футбаліст, нападнік барысаўскага БАТЭ.

Аляксандар Шведчыкаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 20 ліпеня 2003(2003-07-20)[1] (21 год)
Рост 193 см[2]
Вага 85 кг[2]
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб БАТЭ
Нумар 18
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2023—4 БАТЭ 19 (0)
2023 Маладэчна-2018 30 (7)
2024—4 БАТЭ-2[d] 3 (0)
Зборныя
2024—4 Беларусь (да 21) 2 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
2 лістапада 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
15 кастрычніка 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец акадэміі сталічнага клюбу «Менск», але пазьней далучыўся да акадэміі БАТЭ. У 2021 годзе пачаў зьяўляцца ў складзе дублюючага складу барысаўскага клюбу. Перад сэзонам 2023 году на правах арэнды прыяднаўся да «Маладэчна-2018»[3]. Дэбютаваў у прафэсійным футболе 2 красавіка 2023 году ў матчы Першай лігі супраць гомельскага «Лякаматыву», выйшаўшы ў складзе першай адзінаццатцы і адзначыўшыся голам. Цягам сэзону стаў ключавых футбалістам каманды, улучыўшы 7 галоў у браму супернікаў. Вярнуўшыся ў БАТЭ, дэбютаваў за барысаўцаў у матчах 1/4 фіналу Кубка Беларусі супраць менскага «Дынама», зьявіўшыся ў абодвух матчах. У матчы ў адказ адзначыўся галявой перадачай і голам. 16 сакавіка 2024 году запачаткаваў выступы ў Найвышэйшай лізе, зьявіўшыся ў стартавым складзе ў матчы супраць «Менску».

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць