Шахцёр Салігорск
«Шахцёр» — беларускі футбольны клюб з Салігорску. Заснаваны ў 1961 годзе. Чэмпіён Беларусі (2005), трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі (2004, 2014, 2019). «Шахцёр» разам зь менскім «Дынама» й клюбам «Дынама» (Берасьце) зьяўляюцца адзінымі клюбамі краіны, які ніколі не выляталі з найвышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі й гулялі ў ёй ад самага стварэньня ў 1992 годзе. Акрамя таго, салігорскі клюб валодае нацыянальным рэкордам паводле колькасьці матчаў без паразаў у хатніх сустрэчах запар, ня зьведваючы паразаў на стадыёне «Будаўнік» са жніўня 2000 году па кастрычнік 2004 году, што склала ў агульным рахунку 60 матчаў.
Шахцёр Салігорск | |||||
![]() | |||||
Поўная назва | Футбольны клюб «Шахцёр Салігорск» | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1961 | ||||
Горад | Салігорск, Беларусь | ||||
Стадыён |
«Будаўнік» Умяшчальнасьць: 4200 | ||||
Старшыня | Вадзім Шумак[1] | ||||
Галоўны трэнэр | Сяргей Ташуеў | ||||
Чэмпіянат | Найвышэйшая ліга | ||||
· 2019 | 3 месца | ||||
| |||||
Афіцыйны сайт |
ГісторыяРэдагаваць
Амаль адразу са стварэньнем працоўнага паселішча Новастаробінск на рэгулярнай аснове праходзілі футбольныя спаборніцтвы сярод працоўных калектываў. Увосень 1961 году была створана зборная паселішча, якая ў першым жа матчы разграміла каманду раённага цэнтру, гораду Старобін, зь лікам 5:0. Пасьля чаго была прынята рашэньне аб стрварэньні клюбу «Шахцёр», які адразу быў заяўлены ў чэмпіянат Менскай вобласьці. У 1964 годзе дзякуючы перамозе на абласным узроўні клюб атрымаў запрашэньне на ўдзел у чэмпіянаце БССР.
«Шахцёр» пачаў чэмпіянат у адной з трох зонаў, на якія было разьбіта асноўнае спаборніцтва, аднак заняў у выніку толькі 7 радок з 8 камандаў. Такім жа чынам паводле выніку склаўся й наступны сэзон для салігорскага клюбу. Чэмпіянат 1966 году зьведаў зьмены ў формуле свайго правядзеньня, каманды былі разьбітыя на дзьве лігі, якія мелі ярусны характар. «Шахцёр» трапіў у ніжэйшую зь лігаў і зноўку заняў сёмы радок, атрымаўшы за сэзон вялікую колькасьць крытыкі з-за якасьці пакрыцьця свайго хатняга стадыёну. На наступны год колькасьць камандаў у другой лізе павялічылася, што дало магчымасьць разьбіць каманды на дзьве падгрупы. Гарнякі добра пачалі сэзон, але збавіўшы абароты напрыканцы, занялі толькі чацьвёртае месца ў сваёй падгрупе.
У 1968 годзе сьпіс удзельнікаў другой лігі папоўніла яшчэ адна каманда з Салігорску — «Гарняк», якая аднак адразу стала адным з аўтсайдэраў турніру, у той час як «Шахцёр» заняў першы радок ня толькі ў сваёй зоне, але й у наступным пераходным турніры, прабіўшыся такім чынам у вышэйшую лігу чэмпіянату БССР. Наступны сэзон у галоўнай лізе рэспублікі стаўся няўдалым, то бок клюб заняў перадапошняе месца й вылецеў у другі дывізіён.
У 1970 годзе ў чэмпіянаце другой лігі БССР удзел узялі ўжо 24 клюбы, таму ўсе каманды былі разьмеркаваны на дзьве зоны. «Шахцёр» і «Гарняк» узялі ўдзел у розных зонах, але абодва калектывы занялі месца ў сярэдзіне турнірнай табліцы сваіх зонаў. На наступны год дзеля падвышэньня вынікаў футболу ў горадзе былі аб’яднаныя абодва салігорскія клюбы ў адзін пад назовам «Шахцёр». У выніку клюб заняў 3-і радок у сваёй зоне. Сэзон 1972 году клюб скончыў на 5-м месцы. У 1973 годзе клюб зноўку заняў трэцяе месца, пры гэтым доўгі час «Шахцёр» трымаўся ў групе лідэраў, аднак ня здолеў утрымацца, прапусьціўшы наперад маладэчанскую «Сэлену» і менскую «Арбіту». У 1974 годзе быў скасаваны падзел чэмпіянату БССР на дзьве лігі, то бок усе 30 клюбаў з былых двух лігаў былі падзелены на 3 зоны па 10 клюбаў у кожнай. «Шахцёр» правёў вельмі няўдалы сэзон, не атрымаўшы ніводнай перамогі ў сэзоне і заняў апошняе месца ў сваёй зоне і ў чэмпіянаце агулам. Праз дрэнныя вынікі клюб быў адлучаны ад удзелу ў чэмпіянаце на два гады, правёўшы гэты час у чэмпіянаце Менскай вобласьці. У 1977 годзе салігорцы на год вярнуўся ў чэмпіянат БССР, аднак зноўку вылецелі, заняўшы апошняе 11-ы радок у сваёй зоне. Аднак, ужо на сэзон 1979 год клюб зноўку вярнуўся ў чэмпіянат БССР, дзе ў першым сэзоне пасьля вяртаньня калектыў заняў 9-е месца ў сваёй зоне, а праз год — 10-е.
Атрымоўваючы значныя посьпехі ў нацыянальных спаборніцвах, што, як вынік, ёсьць атрыманьне срэбраных узнагародаў айчыннага чэмпіянату трэці год запар, камандзе стала не шанцуе ў міжнародных турнірах, дзе каманда ня можа пераадолець першы раўнд[2]. Паводле словаў дырэктара клюбу Юрыя Вяргейчыка, бюджэт каманды ў 2012 годзе складаў 5,5 млн даляраў[3].
ДасягненьніРэдагаваць
ТурнірыРэдагаваць
Чэмпіянат Беларусі (з 1992).
- Найвышэйшая ліга (з 1992).
Кубак Беларусі (з 1992).
- Ліга чэмпіёнаў (2006/07)
- Кубак УЭФА/Ліга Эўропы (2001/02, 2004/05, 2011/12, 2012/13, 2013/14, 2014/15, 2015/16, 2016/17, 2017/18)
- Кубак Інтэртота (2003, 2008)
СкладРэдагаваць
- Актуальны на 22 ліпеня 2020 году
|
|
СтатыстыкаРэдагаваць
ЧэмпіянатРэдагаваць
|
КубакРэдагаваць
|
Удзел у эўракубкахРэдагаваць
Сэзон | Кубак | Раўнд | Клюб | Дома | У гасьцях | |
---|---|---|---|---|---|---|
2001—2002 | Кубак УЭФА | к/р | ЦСКА Сафія | 1:2 | 1:3 | |
2004—2005 | Кубак УЭФА | 1 к/р | Ністру Атач | 1:2 | 1:1 | |
2006—2007 | Ліга чэмпіёнаў | 1 к/р | Шырокі Брыег | 0:1 | 0:1 | |
2011—2012 | Ліга Эўропы | 2 к/р | Вэнтсьпілс | 0:1 | 2:3 | |
2012—2013 | Ліга Эўропы | 2 к/р | Рыд | 1:1 | 0:0 | |
2013—2014 | Ліга Эўропы | 2 к/р | Мілсамі Архэй | 1:1 | 1:1 (2:4, пэн.) | |
2014—2015 | Ліга Эўропы | 2 к/р | Дэры Сіці | 5:1 | 1:0 | |
3 к/р | Зюльтэ-Варэгем | 2:2 | 5:2 | |||
Плэй-оф | ПСВ Эйндговэн | 0:2 | 0:1 | |||
2015—2016 | Ліга Эўропы | 1 к/р | Гленавон Лурган | 3:0 | 2:1 | |
2 к/р | Вольфсбэрг | 0:1 | 0:2 | |||
2016—2017 | Ліга Эўропы | 1 к/р | Рунавік | 5:0 | 2:0 | |
2 к/р | Дамжале | 1:1 | 1:2 | |||
2017—2018 | Ліга Эўропы | 1 к/р | Судува Мар’ямпаль | 0:0 | 1:2 | |
2018—2019 | Ліга Эўропы | 1 к/р | Конас-Кій Номадс | 2:0 | 3:1 | |
2 к/р | Лех Познань | 1:1 | 1:3 |
Галоўныя трэнэрыРэдагаваць
- Сяргей Ташуеў (з красавіка 2018 году)[4]
- Марэк Зуб (ліпень 2017 году — красавік 2018 году)[5]
- Алег Кубараў (сьнежань 2016 году — ліпень 2017 году)[6]
- Сяргей Нікіфарэнка (чэрвень 2015 году — сьнежань 2016 году, в. а. у чэрвені — жніўні 2015 году)[7][8]
- Сяргей Бароўскі (студзень 2014 году — чэрвень 2015 году)
- Уладзімер Журавель (да сьнежня 2013 году)
КрыніцыРэдагаваць
- ^ В солигорском «Шахтере» сменился председатель клуба
- ^ Серебряный забой. Goals.by
- ^ Бюджет солигорского «Шахтера» в сезоне-2012 составит 5,5 миллионов долларов. «Прессбол»
- ^ «Шахтер» возглавил Сергей Ташуев(рас.)
- ^ Марек Зуб приступил к исполнению обязанностей главного тренера «Шахтера»(рас.)
- ^ «Шахтер» официально объявил о подписании Кубарева(рас.)
- ^ Сергей Боровский подал в отставку с поста главного тренера «Шахтера»(рас.)
- ^ Никифоренко официально утвержден в качестве главного тренера «Шахтера»(рас.)
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Афіцыйная старонка(рас.)