Андэрлехт Брусэль

бэльгійскі футбольны клюб з Брусэлю

«Андэрлехт» (па-француску: Royal Sporting Club Anderlecht) — бэльгійскі футбольны клюб з гораду Брусэлю. Заснаваны ў 1908 годзе. 34-разовы чэмпіён Бэльгіі, 9-разовы ўладальнік Кубка Бэльгіі, 13-разовы ўладальнік Супэркубка Бэльгіі. Двухразовы ўладальнік Кубка кубкаў (1976, 1978), уладальнік Кубка УЭФА (1983). Клюб месьціцца ў раёне Андэрлехт у сталічным рэгіёне Брусэль. «Андэрлехт» гуляе ў бэльгійскім першым дывізіёне А й зьяўляецца самым пасьпяховым бэльгійскім футбольным клюбам у эўракубках, маючы на сваім рахунку перамогі ў пяці эўрапейскіх спаборніцтвах. «Андэрлехт» трымае рэкорд найбольшай колькасьці пасьлядоўных чэмпіёнскіх тытулаў у краіне, маючы перамогі ў нацыянальным чэмпіянаце з 1964 па 1968 гады.

Андэрлехт
Поўная назва Royal Sporting Club Anderlecht
Заснаваны 27 траўня 1908
Горад Брусэль, Бэльгія
Стадыён Констант Вандэн Сток
Умяшчальнасьць: 21 845
Кіраўнік Ваўтэр Вандэнгаўтэ[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Про Ліга
 · 2023—2024 3 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
rsca.be (нід.)​ (фр.)​ (анг.)

Клюб быў заснаваны ў 1908 годзе й упершыню дасягнуў самага высокага ўзроўню бэльгійскага футболу ў сэзоне 1921—1922 гадоў. «Андэрлехт» зьяўляецца сталым удзельнікам бэльгійскай лігі з сэзону 1935—1936 гадоў. Клюб атрымаў першую перамогу ў чэмпіянаце пасьля Другой сусьветнай вайны ў сэзоне 1946—1947 гадоў. З тых часоў каманда ніколі не зьніжалася ніжэй за шостае месца.

«Андэрлехт» доўгі час праводзіў свае хатнія матчы на стадыёне «Астрыд-парк» у муніцыпалітэце Андэрлехт з 1917 году. Цяперашні іхны стадыён, «Констант Вандэн Сток», быў упершыню адчынены ў 1983 годзе. Асноўнымі колерамі клюбу зьяўляюцца фіялетавы й белы. Клюб мае сталых супернікаў, «Бруге», «Стандард» (Льеж) і «Брусэль».

Гісторыя

рэдагаваць

Клюб быў заснаваны пад назовам «Sporting Club Anderlechtois» 27 траўня 1908 году тузінам аматараў футболу ў кавярні «Канкордыя», якая разьмешчана на вуліцы д’Амаль у муніцыпалітэце Андэрлехт. Аднак, свой першы матч у гісторыі клюб адзначыў паразай з буйным лікам 11:8 угульне супраць каманды Інстытуту Сэн-Жоржа[2]. Клюб далучыўся да бэльгійскай футбольнай сыстэмы ў сэзоне 1909—1910 гадоў, пачаўшы выступы з самага нізкага дывізіёну. У сэзоне 1912—1913 гадоў «Андэрлехт» атрымаў прасоўваньне ў наступную лігу. Пасьля першага ж сэзону ўсе чэмпіянаты Бэльгіі былі прыпыненыя ў сувязі з пачаткам Першай сусьветнай вайны, і зноўку аднавіліся ў сэзоне 1919—1920 гадоў. З ростам папулярнасьці клюб пераехаў на большую пляцоўку, на новы стадыён у Астрыд-парку ў 1917 годзе, тады вядомы як Мэір Парк. Клюб пераменаваў стадыён у гонар свайго першага буйнога апекуна, прамыслоўца Эміля Вэрсэ. Паводле вынікаў сэзону 1920—1921 гадоў «Андэрлехт» быў павышаны да першага дывізіёну ў першы раз у сваёй гісторыі. На працягу 14 сэзонаў клюб чатыры разы вылятаў з найвышэйшай лігі й зноўку туды трапляў, атрымаўшы ў тыя часы свайго старэйшага канкурэнта — «Брусэль». У 1933 годзе, праз 25 гадоў пасьля свайго стварэньня клюб зьмяніў сваю назву на сучасную «Royal Sporting Club Anderlechtois». Разам з прасоўваньнем у найвышэйшую лігу Бэльгіі ў 1935 годзе «Андэрлехт» і па сёньняшні дзень ніколі не вылятаў у ніжэйшыя лігі.

 
Дружына «Андэрлехту» ў матчы 1967 году.

З Джэфам Мэрмансам, нападнікам, які быў падпісаны клюбам з «Тубантыі» за рэкордныя на той момант 125 тысяч бэльгійскіх франкаў, «Андэрлехт» здабыў свой першы тытул у элітным дывізіёне ў 1947 годзе. Посьпехі былі нарошчаныя, то бок клюб яшчэ шэсьць разоў станавіўся наймацнейным у пэрыяд з 1950 па 1956 гады і яшчэ двойчы з 1959 па 1962 гады. У 1960-я гады пад кіраўніцтвам П’ера Сынібальдзі, а затым Андрэаса Бэраса, брусэльцы нават здабылі пяць тытулаў чэмпіёнаў запар з 1964 па 1968 гады. Зоркай дружыны таго часу стаў Паўль Ван Гімст, найлепшы бамбардзір лігі ў 1965, 1967 і 1969 гадох і ўладальнік «Залатой буцы» Бэльгіі ў 1960, 1961, 1965 і 1974 гадох.

Дэбют «Андэрлехту» на міжнароднай арэне адбыўся ў матчы розыгрышу Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў сэзону 1955—1956 гадоў, калі клюб двойчы трываў паразу ад вугорскага чэмпіёну на сёньня вядомаму пад назовам МТК. Першая ж перамога ў гэтым турніры адбылася толькі ў сэзоне 1962—1963 гадоў, калі на хатнім стадыёне бэльгійцы перамаглі мадрыдзкі «Рэал» зь лікам 1:0, пасьля гасьцявой нічыі ў Гішпаніі зь лікам 3:3. Дзякуючы гэтай перамогі клюб упершыню выйшаў у другі раўнд, дзе выгуляў у сафійскага ЦСКА, аднак, ужо ў чвэрцьфінале быў выбіты шатляндзкім «Дандзі». У сэзоне 1969—1970 гадоў «Андэрлехт» дайшоў у фіналу Кубка кірмашоў, дзе трываў паразу ад ангельскага «Арсэналу». У пэрыяд з 1975 па 1984 гады дружына атрымала перамогу толькі ў адным розыгрышу айчыннага першынства, аднак, значныя дасягненьні мелі месца ў міжнарожных спаборніцтвам. Клюб двойчы стаў пераможцам Кубка ўладальнікаў кубкаў у 1976 годзе, выгуляўшы фінал у ангельскага «Ўэст Гэм Юнайтэда», і ў 1978 годзе, перагуляўшы венскую «Аўстрыю». Да вышэйзгаданых трафэяў дадаліся два Супэркубкі Эўропы.

Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
4   Аб Ян-Карла Сіміч 2005
5   Аб Муса Н’Дыяй 2002
6   Аб Людвіг Аўгустынсан 1994
7   Нап Франсіс Амюзю 1999
10   ПА Яры Вэрсхарэн 2001
11   Нап Тарган Азар 1993
12   Нап Каспэр Дольбэрг 1997
13   Аб Матыяс Ёргенсэн 1990
14   Аб Ян Вэртонген (капітан) 1987
16   Бр Мадс Кікенборг 1999
17   ПА Тэо Леоні 2000
18   ПА Маджыд Ашымэру 1997
19   Нап Нільсан Ангулё 2003
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20   Нап Люіс Васкес 2001
21   ПА Амаду Дыявара 1997
23   ПА Матс Рытс 1993
25   Аб Тама Факе 1994
26   Бр Колін Каосэманс 1992
27   Нап Сэм’юэл Эдозі (ар. Саўтгэмптан) 2003
29   ПА Марыё Струйкенс 2004
32   ПА Леандэр Дэндонкер (ар. Астан Віла) 1995
36   Нап Андэрс Дрэер 1998
54   Аб Кіліян Сардэльля 2002
55   ПА Марка Кана 2002
63   Бр Тыман Вангаўтэ 2004

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць