Сьцяўа Бухарэст
«Сьцяўа» (па-румынску: Steaua) — румынскі футбольны клюб з гораду Бухарэсту. Заснаваны ў 1947 годзе. Клюб зьяўляецца найбольш пасьпяховым сярод румынскіх клюбаў ня толькі ў айчынным першынстве, маючы на сваім рахунку 26 перамог, але й на эўрапейскіх спаборніцтвах. «Сьцяўа» стала першай усходнеэўрапейскай камандай, якая здолела перамагчы ў Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў, зрабіўшы гэтае ў 1986 годзе. У сэзоне 1988—1989 гадоў «Сьцяўа» зноўку дайшла да фіналу прэстыжнага эўрапейскага клюбу, але атрымала паразу ад італьянскага «Міляну». На рухунку клюбу таксама маюцца 22 перамогі ў Кубку Румыніі і 6 перамог у Супэркубку Румыніі, а таксама аднойчы клюб стаў пераможцам Кубка лігі Румыніі.
Сьцяўа | |
Поўная назва | Fotbal Club Steaua Bucureşti |
---|---|
Заснаваны | 7 чэрвеня 1947 |
Горад | Бухарэст, Румынія |
Стадыён |
Нацыянальны Умяшчальнасьць: 55 634 |
Прэзыдэнт | Валерыю Аргэсялэ[d] |
Кіраўнік | Георге Бэкалі[d] |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Ліга 1 |
· 2023—2024 | 1 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы fcsb.ro (рум.) (анг.) |
Клюб гістарычна вядомы як спартовы клюб румынскага войска. Аднак яшчэ ў 1998 годзе клюб аддзяліўся ад войска, стаўшы незалежным. На дадзены момант адзінай прамой спасылкай на войска зьяўляецца стадыён «Нацыянальны», які знаходзіцца ва ўласнасьці Міністэрства нацыянальнай абароны.
«Сьцяўа» ўсю сваю гісторыю праводзіць у наймацнейшым дывізіёне чэмпіянату Румыніі, толькі пяць разоў скончыўшы сэзон на месцы ніжэйшым за шостае. Першапачаткова клюб гуляў у колерах румынскага трыкалёру, то бок сінім, жоўтым і чырвоным, але неўзабаве жоўты страціў сваё значэньне, і каманда стала асацыявацца з чырвоным і сінім колерам. Аднак у апошнія часы на новай форме клюбу пачаў зноўку выкарыстоўвацца жоўты колер.
Клюб мае даўняе суперніцтва з бухарэсцкім «Дынама», матчы паміж якімі звычайна называюць «Адвечным дэрбі» або «Румынскім дэрбі».
Заўзятары
рэдагавацьСьцяўа мае найвялікшую колькасьць прыхільнікаў сярод усіх клюбаў у Румыніі. Апытанка, якую зладзілі ў чэрвені 2007 году, вызначыла, што прыхільнікамі клюбу ёсьць прыблізна 42% усіх аматараў румынскага футболу. Гэта значна больш, чым каманды, якія займаюць другое і трэцяе месцы, як то бухарэсцкія «Дынама» (12%) і «Рапід» (12%)[1]. Самая вялікая колькасьць прыхільнікаў клюбу месьціцца ў Бухарэсьце, у прыватнасьці, у раёнах, прылеглых да арэны, а таксама ў паўднёвай частцы гораду[2]. Акрамя таго, заўзятары клюбу жывуць ня толькі ў сталіцы краіны, але і ў іншых гарадах Румыніі і за мяжой.
Склад
рэдагаваць- Актуальны на 13 верасьня 2024 году
|
|
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «42% dintre români sunt stelisti». Ziarul.
- ^ «Armata le dadea papara...» FC Steaua.