Чэмпіянат Беларусі па футболе 2017 году
Чэмпіянат Беларусі па футболе 2017 году — 27-ы розыгрыш чэмпіянату Беларусі праходзіў з красавіка да лістападу. Спаборніцтвы адбываліся ў трох лігах.
У вышэйшай і першай лігах гулялі па 16 камандаў, у адрозьненьне ад папярэдняга сэзону, калі ў першай лізе гулялі 14 клюбаў.
Вышэйшая ліга
рэдагавацьУ вышэйшай лізе прымалі ўдзел 16 камандаў: 14 найлепшых па выніках сэзону 2016 году, а таксама два пераможцы першай лігі — «Гомель» і магілёўскі «Дняпро», яны замянілі «Белшыну і «Граніт», якія занялі 15 і 16 месцы ў мінулым сэзоне. Кожная каманда згуляла з кожнай двойчы, такім чынам усе клюбы правялі па 30 матчаў. Чэмпіянат у вышэйшай лізе праходзіў з 1 красавіка па 26 лістапада[1]. Дзьве найгоршыя каманды пакінуць вышэйшую лігу, а іх месцы зоймуць два пераможцы першай лігі. За ўдзел у дагаварных гульнях у сэзоне 2016 году клюб «Іслач» пазбаўлены 7 пунктаў у сэзоне 2017 году[2]. Перад пачаткам сэзону «Нафтан» пазбаўлены трох пунктаў за невыкананьне рашэньняў камітэту АБФФ па статусе і пераходах футбалістаў[3], а пазьней яшчэ двух пунктаў за пратэрміноўку палацяжоў[4].
М | Каманда | Г | В | Н | П | Мячы | Пкт | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | БАТЭ | 30 | 21 | 5 | 4 | 61–19 | 68 | Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў 2018—2019 гадоў |
2 | Дынама Менск | 30 | 22 | 2 | 6 | 46–15 | 68 | Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы 2018—2019 гадоў |
3 | Шахцёр | 30 | 20 | 5 | 5 | 52–22 | 65 | |
4 | Дынама Берасьце | 30 | 14 | 9 | 7 | 47–26 | 51 | |
5 | Тарпэда-БелАЗ | 30 | 14 | 9 | 7 | 43–27 | 51 | |
6 | Нёман | 30 | 14 | 7 | 9 | 42–32 | 49 | |
7 | Слуцак | 30 | 12 | 8 | 10 | 30–34 | 44 | |
8 | Віцебск | 30 | 12 | 7 | 11 | 35–38 | 43 | |
9 | Гарадзея | 30 | 8 | 14 | 8 | 37–35 | 38 | |
10 | Гомель | 30 | 9 | 8 | 13 | 24–25 | 35 | |
11 | Іслач | 30 | 10 | 4 | 16 | 27–46 | 27[a] | |
12 | Дняпро | 30 | 6 | 8 | 16 | 27–48 | 26 | |
13 | Крумкачы | 30 | 5 | 10 | 15 | 26–47 | 25 | |
14 | Менск | 30 | 3 | 14 | 13 | 19–39 | 23 | |
15 | Славія | 30 | 4 | 8 | 18 | 26–50 | 20 | Паніжэньне ў першую лігу |
16 | Нафтан | 30 | 4 | 6 | 20 | 18–57 | 13[b] |
Першая ліга
рэдагавацьУ першай лізе прымалі ўдзел 16 камандаў, якія згулялі два колы. У параўнаньні зь мінулым сэзонам «Гомель» і «Дняпро» выйшлі ў вышэйшую лігу, а зь яе ў першую апусьціліся «Белшына» і «Граніт». Клюб «Ашмяны» заняў апошняе месца ў 2016 годзе і вылецеў у другую лігу, замест яго права выступіць у першай лізе атрымалі «Хваля», «Асіпавічы» і «Клецак», але пазьней «Клецак» адмовіўся ад удзелу і на яго месца быў запрошаны клюб «Нёман-Агра», які заняў 4 месца ў другой лізе. Тры каманды зьмянілі назвы: «Гомельчыгункатранс» на «Лякаматыў», «Слонім» на «Слонім-2017», а «Зорка»-БДУ на «Энэргетык»-БДУ. Спаборніцтвы ў першай лізе распачаліся 8 красавіка і завершыліся 11 лістапада. За ўдзел у дагаварных гульнях у сэзоне 2016 году клюб «Прамень» быў пазбаўлены 10 пунктаў у сэзоне 2017 году[2]. Перад пачаткам сэзону «Граніт» пазбаўлены трох пунктаў за невыкананьне рашэньняў камітэту АБФФ па статусе і пераходах футбалістаў[3]. «Белшына» спачатку была пазбаўленая трох пунктаў, але пазьней адзін пункт быў вернуты і каманда пачала чэмпіянат з пасівам у два пункты[5]. У кастрычніку «Граніт» быў пазбаўлены яшчэ трох пунктаў за сыстэматычнае невыкананьне рашэньняў камітэту АБФФ па статусе і пераходах футбалістаў[6]. У матчы 25 туру паміж менскім «Тарпэда» і «Энэргетыкам»-БДУ, які скончыўся зь лікам 0:0, «Энэргетыку»-БДУ прысуджаная тэхнічная параза 0:3 за заяўку на гульню нелегітымнага футбаліста[7].
М | Каманда | Г | В | Н | П | Мячы | Пкт | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Прамень | 30 | 22 | 7 | 1 | 73–22 | 63[c] | Выйшлі ў вышэйшую лігу |
2 | Смалявічы-СТІ | 30 | 18 | 4 | 8 | 46–22 | 58 | |
3 | Тарпэда Менск | 30 | 17 | 6 | 7 | 60–29 | 57 | |
4 | Лякаматыў | 30 | 17 | 6 | 7 | 49–36 | 57 | |
5 | Белшына | 30 | 14 | 7 | 9 | 56–30 | 47[d] | |
6 | Энэргетык-БДУ | 30 | 12 | 8 | 10 | 39–30 | 44 | |
7 | Хваля | 30 | 13 | 4 | 13 | 48–48 | 43 | |
8 | Граніт | 30 | 14 | 4 | 12 | 42–37 | 40[e] | |
9 | Хімік | 30 | 9 | 10 | 11 | 35–42 | 37 | |
10 | Ворша | 30 | 10 | 7 | 13 | 48–48 | 37 | |
11 | Слонім-2017 | 30 | 10 | 7 | 13 | 33–46 | 37 | |
12 | Баранавічы | 30 | 7 | 10 | 13 | 34–47 | 31 | |
13 | Смаргонь | 30 | 6 | 11 | 13 | 34–50 | 29 | |
14 | Ліда | 30 | 6 | 10 | 14 | 28–39 | 28 | |
15 | Асіпавічы | 30 | 6 | 7 | 17 | 30–62 | 25 | Вылецелі ў другую лігу |
16 | Нёман-Агра | 30 | 3 | 4 | 23 | 27–94 | 13 |
Другая ліга
рэдагавацьУ другой лізе гулялі 14 камандаў, што на адну болей, чым у папярэднім сэзоне[8]. За ўдзел у дагаварных гульнях у сэзоне 2016 году клюб «Ашмяны»-БДУФК пазбаўлены 5 пунктаў у сэзоне 2017 году[2].
М | Каманда | Г | В | Н | П | Мячы | Пкт | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | ЮАС | 26 | 20 | 5 | 1 | 63–12 | 65 | Выйшлі ў першую лігу |
2 | Чысьць | 26 | 20 | 2 | 4 | 81–27 | 62 | |
3 | Ашмяны-БДУФК | 26 | 18 | 3 | 5 | 100–27 | 52[f] | |
4 | Клецак | 26 | 16 | 3 | 7 | 74–37 | 51 | |
5 | Спадарожнік | 26 | 14 | 4 | 8 | 59–24 | 46 | |
6 | Маладэчна-ДЮСШ-4 | 26 | 13 | 6 | 7 | 70–37 | 45 | |
7 | Вікторыя | 26 | 13 | 5 | 8 | 46–31 | 44 | |
8 | СМІаўтатранс | 26 | 10 | 3 | 13 | 47–59 | 33 | |
9 | Узда | 26 | 9 | 4 | 13 | 47–63 | 31 | |
10 | Энэргетык-БДАТУ | 26 | 8 | 5 | 13 | 41–59 | 29 | |
11 | Любань | 26 | 6 | 3 | 17 | 34–87 | 21 | |
12 | Зборная ТФ | 26 | 4 | 5 | 17 | 32–80 | 17 | |
13 | СДЮШАР-8 Гомель | 26 | 3 | 2 | 21 | 25–96 | 11 | |
14 | СДЮШАР-3 Пінск | 26 | 3 | 0 | 23 | 21–101 | 9 |
Заўвагі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Чемпионат Беларуси 2017 в высшей лиге стартует 1 апреля, матч за Суперкубок пройдет 11 марта (рас.)
- ^ а б в «Ислочь» лишится 7 очков на старте следующего сезона, «Луч» — 10, «Ошмяны» — 5 (рас.)
- ^ а б «Нафтан» и «Гранит» лишены очков в чемпионате Беларуси — 2017 (рас.)
- ^ «Нафтан» начнет чемпионат Беларуси-2017 с -5 очками (рас.)
- ^ «Белшина» начнет чемпионат в первой лиге с -2 баллами (рас.)
- ^ С «Гранита» сняли три очка (рас.)
- ^ Первая лига. «Энергетику-БГУ» засчитано техническое поражение в матче с минским «Торпедо» (рас.)
- ^ Во второй лиге сыграет 14 команд (рас.)