Штурм Грац
«Штурм» (па-нямецку: Sturm) — аўстрыйскі футбольны клюб з гораду Грацу. Заснаваны ў 1909 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Аўстрыі і сяміразовы ўладальнік Кубка Аўстрыі.
Штурм | |
Поўная назва | па-аўстрыйску: Sportklub Puntigamer Sturm Graz[1] |
---|---|
Заснаваны | 1 траўня 1909 |
Горад | Грац, Аўстрыя |
Стадыён |
УПЦ-Арэна Умяшчальнасьць: 15 400 |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Бундэсьліга |
· 2023—2024 | 1 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы sksturm.at (ням.) (анг.) |
Гісторыя
рэдагаваць«Штурм» быў закладзены ў 1909 годзе як працоўная каманда ў процівагу да іншага грацаўскага клюбу ГАК, які паўстаў у 1902 годзе. У пэрыяд 1920-х і 1930-х гадоў каманда гулоўным чынам спаборнічала ў рэгіянальным чэмпіянаце Штырыі.
Па аншлюсе 1938 году Аўстрыя стала часткай Нямецкага Райху, і, такім чынам, аўстрыйскія клюбы сталі часткай нямецкага футбольнага зьвязу. «Штурм» у 1940 годзе ўзяў удзел у розыгрышы Кубка Нямеччыны. У наступным дружаны спаборнічала ў рэгіянальных лігах Нямеччыны. У 1949 годзе ўжо па Другой сусьветнай вайне «Штурм» далучыўся да аўстрыйскага нацыянальнага першынства, стаўшы першым клюбам ня зь Вены ў ім.
Першага сапрыўды вялікага посьпеху заўзятарам клюбу выпала пачакаць. Ачолены трэнэрам Ота Барычам, «Штурм» у сэзоне 1980—1981 гадоў фінішаваў другім у чэмпіянаце. Аўстрыйцы ўзялі ўдзел у розыгрышы Кубка УЭФА 1983—1984 гадоў. Клюб здолеў дайсьці да чвэрцьфіналу, перагуляўшы румынскі «Спортул Стэдэнцэск», італьянскую «Вэрону» і прадстаўніка НДР «Лякаматыў». Непераадольным для аўстрыйцаў быў ангельскі «Нотынггэм Форэст». Не зважаючы на тое, што пасьля выяздной паразы зь лікам 1:0, «Штурм» у асноўны час выгуляў у гасьцёў зь лікам 1:0, дзякуючы голу з пэнальці Божы Бакаты, ангельцы здолелі забіць гол у дадатковы час і крочыць далей у паўфінал[3].
Склад
рэдагаваць- Актуальны на 13 верасьня 2024 году
|
|
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Zentrales Vereinsregister
- ^ https://www.transfermarkt.com/sk-sturm-graz/mitarbeiterhistorie/verein/122
- ^ «Liverpool’s barrage gets semi-final spot». Montreal Gazette.