Крылы Саветаў Самара
«Крылы Саветаў» (па-расейску: Крылья Советов) — расейскі футбольны клюб з гораду Самара. Заснаваны ў 1942 годзе. Бронзавы прызэр чэмпіянату Расеі 2004 году. Да 2014 году быў адзіным немаскоўскім клюбам, які ўдзельнічаў ува ўсіх розыгрышах найвышэйшай лігі, разам з ЦСКА, «Спартаком», «Дынама» й «Лякаматывам». З улікам чэмпіянатаў СССР клюб больш за 45 сэзонаў правёў у элітных дывізіёнах расейскага футболу. Першая каманда, якая ў чэмпіянаце Расеі па футболе дасягнула мяжы ў 500 згуляных матчаў[2]. Таксама «Крылы Саветаў» першым з расейскіх футбольных клюбаў дасягнуў адзнакі ў 600 згуляных матчаў у найвышэйшым дывізіёне расейскіх першынстваў 1 жніўня 2011 году матчам на хатнім стадыёне супраць пермскага «Амкару».
Крылы Саветаў | |||||
Заснаваны | 1942 | ||||
---|---|---|---|---|---|
Горад | Самара, Расея | ||||
Стадыён |
«Мэталюрг» Умяшчальнасьць: 30 251 | ||||
Кіраўнік | Самарская вобласьць | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Прэм’ер-ліга | ||||
· 2023—2024 | 9 месца | ||||
| |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы pfcks.ru (рас.) |
Гісторыя
рэдагаваць1942—1990
рэдагавацьУ пачатку 1942 году старшыня цэнтральнага камітэту прафзьвязу авіяцыйнай галіны Васэрман напісаў ліст наркаму авіяпрамысловасьці Шахурыну з просьбай арганізаваць перавод у Маскву 27 былых сталічных футбалістаў, якія апынуліся ў эвакуацыі ў Молатаве й Куйбышаве. 12 красавіка намесьнік наркама Дзяменцьеў вырашыў, што было за лепшае стварыць моцную футбольную каманду ў Куйбышаве й Молатаве, не выклікаючы ў Маскву найлепшых.
Гэтак дзякуючы гэтаму лісту з працаўнікоў маскоўскіх «Завода імя Фрунзэ», «Авіяцыйнага завода № 1» імя Сталіна, варонескага «завода № 18 імя Варашылава», а таксама авіяцыйных прадпрыемстваў, эвакуяваных у Куйбышаў зь Менску й Данецку была заснавана каманда «Крылы Саветаў». Першы свой матч яна правяла ўжо 3 траўня 1942 году. 30 ліпеня 1944 году адбыўся дэбют «Крылаў Саветаў» у Кубку СССР. У матчы 1/16 фіналу «Крылы Саветаў» саступілі футбалістам маскоўскага «Лякаматыва» зь лікам 1:5.
Першую гульню на першынство СССР (2-я група) «Крылы Саветаў» правялі на куйбышаўскім стадыёне «Лякаматыў» 3 чэрвеня 1945 году супраць каманды «Тарпэда» (Горкі) і завяршылі яе ўнічыю зь лікам 1:1. Гол які стаў для «Крылаў Саветаў» першым у чэмпіянатах СССР забіў Пётар Бурмістраў. У другім матчы «Крылы Саветаў» дома атрымалі перамогу над ленінградзкім «Спартаком» 3:0, а затым перамаглі зь лікам 2:1 «Балтфлёт». Потым былі выязныя перамогі ў Новасыбірску, Чалябінску, Сьвярдлоўску й Молатаве. «Крылы Саветаў» выйшлі ў лідэры групы, а за адзін тур да заканчэньня чэмпіянату абыграўшы адэскі «Харчавік» 5:1, забясьпечылі сабе выхад у першую групу.
21 красавіка 1946 году ў Алма-Аце «Крылы Саветаў» правялі свой першы матч у найвышэйшым дывізіёне СССР і саступілі ленінградзкаму «Зэніту» зь лікам 1:2.
1991—1998
рэдагавацьПасьля спыненьня існаваньня СССР «Крылы Саветаў» засталіся ў найвышэйшай лізе. Самарскі клюб дэбютаваў у чэмпіянаце Расеі ў Маскве 29 сакавіка 1992 году ў матчы супраць сталічнага «Спартака» (0:5). Сваю першую перамогу ў чэмпіянаце Расеі «Крылы Саветаў» атрымалі 12 красавіка 1992 году ў хатнім матчы супраць пецярбурскага «Зэніту» зь лікам 1:0, гол забіў Аляксандар Цыганкоў. 7 верасьня 1992 году ў госьцевым матчы супраць стаўрапальскага «Дынама» «Крылы Саветаў» пацярпелі паразу зь лікам 0:2, але за ўдзел дыскваліфікаванага футбаліста ў складзе «Дынама» гаспадарам была залічана тэхнічная параза — 0:3. Гэтак была «здабыта» першая перамога «Крылаў Саветаў» на чужым полі.
Склад
рэдагаваць- Актуальны на 13 верасьня 2024 году
|
|
Галоўныя трэнэры
рэдагаваць
|
|
|
|