Бэнфіка Лісабон
«Бэнфіка» (па-партугальску: Benfica) — партугальскі футбольны клюб з гораду Лісабону. Заснаваны ў 1904 годзе. 36-разовы Чэмпіён Партугаліі і 29-разовы ўладальнік Кубка Партугаліі, 7-разовы ўладальнік Кубка партугальскай лігі і 7-разовы ўладальнік Супэркубка Партугаліі. Двухразовы ўладальнік Кубка чэмпіёнаў (1961, 1962), уладальнік Кубка УЭФА (1983).
Бэнфіка | |
![]() | |
Поўная назва | Sport Lisboa e Benfica |
---|---|
Заснаваны | 28 лютага 1904 |
Горад | Лісабон, Партугалія |
Стадыён |
Эштадыю да Луш Умяшчальнасьць: 65 647 |
Прэзыдэнт | Луіш Філіпі Віейра |
Галоўны трэнэр | Жоржы Жэзуш |
Чэмпіянат | Прымэйра-Ліга |
· 2018—2019 | 1 месца |
https://www.slbenfica.pt/ |
«Бэнфіка» ўваходзіць у «вялікую тройку» клюбаў Партугаліі разам з «Порту» й «Спортынгам». Да таго ж, клюб ніводнага разу не пакідаў найвышэйшы партугальскі дывізіён. Акрамя таго, «Бэнфіка» стала першым клюбам у чэмпіянаце Партугаліі, які не атрымліваў паразаў у сэзоне, у чэмпіянаце 1972—1973 гадоў, а таксама адзіным клюбам Эўропы, які паўтарыў гэты посьпех у сэзоне 1977—1978 гадоў. Таксама клюб зьяўляецца адзіным партугальскім клюбам, якія прымаў удзел у васьмі фіналах эўрапейскіх клюбных турніраў. Характэрна, што ў адрозьненьне ад большасьці эўрапейскіх клюбаў, заўзятары «Бэнфікі» самі ўтрымліваюць клюб і кіруюць ім з моманту ягонага заснаваньня. Таксама «Бэнфіка» займае 22 месца ў сьпісе самых заможных камандаў плянэты, з гадавым абаротам у 111,1 млн эўра[1][2].
Прынцыповымі для «Бэнфікі» зьяўляюцца матчы з «Порту», якія ўвайшлі ў гісторыю партугальскага футболу як «Клясыка» (парт. O Clássico). Таксама клюб праводзіць прынцыповыя матчы супраць «Спортынгу», вядомыя партугальскім заўзятарам як дэрбі Лісабону.
СкладРэдагаваць
- Актуальны на 7 траўня 2020 году
|
|
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Most widely supported football club. Guinness World Records
- ^ Deloitte Football Money League 2013. Delloite
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Бэнфіка Лісабон — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў