Рэнан Брэсан
Рэна́н Барды́ні Брэса́н (парт. Renan Bardini Bressan; нарадзіўся 3 лістапада 1988 году, Тубаран) — колішні бразыльскі футбаліст, які мае беларускае грамадзянства[4], гуляў у паўабароне. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Беларусі. Найлепшы гулец чэмпіянатаў Беларусі 2010, 2011 і 2012 гадоў. Найлепшы футбаліст Беларусі 2012 году.
Рэнан Брэсан | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 3 лістапада 1988[1][2][3] (36 гадоў) | |
Рост | 182 см | |
Вага | 77 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2005—2006 | Атлетыку Тубаран[d] | |
2007—2009 | Гомель | 77 (7) |
2010—2012 | БАТЭ | 80 (39) |
2013 | Аланія Ўладзікаўказ | 18 (0) |
2014 | Актабе | 0 (0) |
2014 | Астана | 6 (1) |
2014—2016 | Рыю Аві | 45 (8) |
2016—2017 | АПОЭЛ Нікасія | 7 (1) |
2017—2019 | Шавіш | 71 (10) |
2019 | Куяба | 3 (0) |
2020—2021 | Парана[d] | 35 (7) |
2021 | Жувэнтудзі[d] | 4 (0) |
2021 | КРБ[d] | 26 (5) |
2022—2023 | Крысіюма[d] | 6 (0) |
2022 | → Віла-Нова[d] | 0 (0) |
2023 | Эрсылію-Лус[d] | 12 (3) |
2023 | АБС Натал[d] | 8 (0) |
Зборныя | ||
2012—2018 | Беларусь | 29 (3) |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьПачаў гуляць у футбол у пяць гадоў[5]. Першыя трэнэры — Антоніё Карляс і Сэбастыяна[5]. Першы прафэсійны кантракт падпісаў з камандай роднага гораду за 150 даляраў у месяц[5]. У адным з паказальных матчаў яго заўважыў сэлекцыянэр з Украіны і прапанаваў два варыянты працаўладкаваньня — «Віцебск» і «Карпаты»[5], паехаў на прагляд у львоўскія «Карпаты», але там узьніклі праблемы[6]. Урэшце кантракт Брэсан заключыў з «Гомелем»[5].
У студзені 2010 году падпісаў кантракт з БАТЭ[7]. Тройчы ўключаўся БФФ у сьпіс 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2009, 2010, 2011.
Удзельнік Лігі Эўропы 2010—2011 гадоў[8][9] (адзначаўся па адным забітым галы ў хатніх матчах каманды супраць «Габнарф’ёрдуру», «Марытыму» — першы матч плэй-оф, «АЗ» 2-га туру, «Шэрыфа» 4-га туру, «Пары Сэн-Жэрмэн» — першы матч 1/16 фінала) і Лігі чэмпіёнаў 2011—2012 гадоў[10] (на рахунку па адным забітым мячы ў выязных матчах супраць «Лінфілду» і пльзенскай «Вікторыі» 1-га туру, і хатніх матчах супраць «Экранасу» і «Міляну» 4-га туру) у складзе БАТЭ.
26 лістапада 2012 году падпісаў кантракт на 3,5 году з уладзікаўкаскай «Аланіяй», да якой ён далучыўся ў студзені 2013 году[11]. У кастрычніку 2013 году ў аднабаковым парадку скасаваў кантракт з «Аланіяй» празь нявыплату заробку больш чым за тры месяцы[12]. У студзені 2014 году падпісаў кантракт на 2 гады з казаскім клюбам «Актобэ»[13], аднак ужо ў пачатку лютага пакінуў клюб па ўзаемнай згодзе бакоў[14], пасьля чаго падпісаў двухгадовы кантракт зь іншым казаскім клюбам — «Астана»[15]. Ужо ў канцы ліпеня 2014 году кантракт з «Астаной» быў скасаваны, за гэты час Брэсан правёў за клюб 6 гульняў, у якіх забіў 1 гол[16]. У жніўні 2014 году падпісаў кантракт на два гады з партугальскім клюбам «Рыю Аві»[17]. У ліпені 2016 году падпісаў кантракт на два гады з кіпрскім клюбам АПОЭЛ[18]. У студзені 2017 году перайшоў у партугальскі клюб «Шавіш»[19]. У траўні 2019 году, пасьля таго як «Шавіш» страціў месца ў Прымэйра-лізе, пакінуў каманду[20].
У верасьні 2019 году падпісаў кантракт з клюбам «Куяба» з бразыльскай Сэрыі Б[21]. Згуляўшы за каманду ў трох матчах, пакінуў яе па заканчэньні кантракта ў сьнежні 2019 году[22]. У лютым 2020 году далучыўся да іншага клюба другога бразільскага дывізіёну — «Параны»[23], дзе быў адным зь вядучых гульцоў. У кастрычніку 2020 году падоўжыў кантракт з «Паранай» да канца 2021 году[24]. У лютым 2021 году, пасьля таго як «Парана» страціла месца ў Сэрыі Б, далучыўся да «Жувэнтудзі»[25], дзе часцей заставаўся на лаўцы запасных, правёў толькі чатыры матчы ў Лізе Гаушу. У чэрвені 2021 году падпісаў кантракт з клюбам КРБ[26], а ў сьнежні 2021 году перайшоў у «Крысіюму»[27]. У ліпені 2022 году быў аддадзены ў арэнду ў «Віла-Нову»[28]. Праз траўмы не згуляў аніводнага матчу за каманду і ў лістападзе 2022 году пакінуў «Віла-Нову»[29].
У пачатку 2023 году быў у складзе «Крысіюмы» ў матчах чэмпіянату штату Санта-Катарына, аднак заставаўся на лаўцы запасных і не выходзіў на поле. У лютым 2023 году скасаваў кантракт з клюбам[30] і неўзабаве стаў гульцом «Эрсылію-Лус» з Сэрыі Д[31]. У ліпені 2023 году перабраўся ў АБС з Сэрыі Б[32][33], аднак ужо ў верасьні 2023 году перастаў зьяўляцца на полі і хутка пакінуў каманду[34][35].
У лістападзе 2023 году далучыўся да футзальнай каманды «Барсэмлона» з роднага гораду Тубаран[36].
Зборная
рэдагаваць29 лютага 2012 году дэбютаваў у зборнай Беларусі ў таварыскай гульні супраць зборнай Малдовы. У 2012 годзе ў складзе алімійскай зборнай Беларусі прыняў удзел у Алімпійскіх гульнях у Лёндане.
Узнагароды
рэдагавацьКамандныя
рэдагаваць- «Гомель»
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2007
- Чэмпіён Беларусі: 2010, 2011, 2012
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2010
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2010, 2011
Асабістыя
рэдагаваць- Найлепшы футбаліст Беларусі: 2012
- Найлепшы футбаліст чэмпіянату Беларусі: 2010, 2011, 2012
- Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі: 2010, 2011
- У сьпісе 22 найлепшых гульцоў чэмпіянату Беларусі: 2009, 2010, 2011, 2012
- Найлепшы легіянэр чэмпіянату Беларусі: 2009[37]
Асабістае жыцьцё
рэдагавацьРэнан — каталік. Ведае партугальскую, ангельскую і расейскую мовы[5]. У 2007 годзе пазнаёміўся з сваёй будучай жонкай Мар’янай, яна вучылася ў мэдыцынскім інстытуце[5]. 17 сьнежня 2010 году Ўказам Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Брэсану было выдадзена беларускае грамадзянства[38][39]. Падчас выступаў за барысаўскі БАТЭ жыў у Менску[6].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Renan Bressan // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Renan Bardini Bressan // FBref.com (мн.)
- ^ а б в Renan Bardini Bressan // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ Бразылец Брэсан атрымаў беларускае грамадзянства
- ^ а б в г д е ё Р.Брессан: «На судью ругаюсь на португальском» (рас.). Официальный сайт ФК «Гомель» (17.05.2009). Праверана 13.04.2010 г.
- ^ а б Зміцер Панкавец (11 верасня 2011) Рэнан Брэсан: Бацькі сказалі, што будуць любіць мяне і з беларускім пашпартам. Наша Ніва. Праверана 31 ліпеня 2012 г.
- ^ Полузащитник «Гомеля» Ренан Брессан подписал контракт с борисовским БАТЭ (рас.). sportblr.com (29.01.2010). Праверана 13.04.2010 г. Архіўная копія ад 2012-04-23 г.
- ^ Профіль на сайце Чэмпіянат.com
- ^ Профіль на сайце Чэмпіянат.com
- ^ Профіль на сайце Чэмпіянат.com
- ^ Ренан Брессан прошел медобследование в «Алании» (рас.)
- ^ Ренан Брессан разорвал отношения с «Аланией» (рас.)
- ^ Ренан Брессан подписал контракт с «Актобе» (рас.)
- ^ Ренан Брессан покинул «Актобе» (рас.)
- ^ Брессан подписал двухлетний контракт с «Астаной» (рас.)
- ^ Ренан Брессан расторг контракт с «Астаной» (рас.)
- ^ Брессан перешел в «Риу Аве» (рас.)
- ^ АПОЭЛ объявил о подписании двухлетнего контракта с Брессаном (рас.)
- ^ «Шавиш» официально сообщил о подписании контракта с Брессаном (рас.)
- ^ Ренан Брессан расторг контракт с "Шавишем"
- ^ Ренан Брессан подписал контракт с бразильским клубом "Куяба"
- ^ Брессан покинул "Куябу"
- ^ Ренан Брессан нашел новый клуб
- ^ Брессан продлил контракт с "Параной" до декабря 2021 года
- ^ Футбол. Ренан Брессан перебрался из "Параны" в "Жувентуде" и продолжит карьеру в сильнейшем дивизионе чемпионата Бразилии(недаступная спасылка)
- ^ Ренан Брессан нашел новый клуб
- ^ Ренан Брессан подписал контракт с "Крисиумой"
- ^ Брессан перешел в "Вила-Нову"
- ^ Ренан Брессан покинул "Вила-Нову" (рас.)
- ^ Футбол. Ренан Брессан ушел из клуба второго дивизиона Бразилии (рас.) Архіўная копія ад 24 лютага 2023 г.
- ^ Ренан Брессан сменил "Крисиуму" на "Эрсилио Лус" и сыграет в Серии D (рас.)
- ^ Брессан покинул "Эрсилио Лус" и продолжит карьеру в более статусном бразильском клубе (рас.)
- ^ Ренан Брессан дебютировал за АБС в бразильском Д2 (рас.)
- ^ Ренан Брессан покинул АБС (рас.)
- ^ Ренан Брессан: "К вопросу о будущем вернусь в межсезонье. Пока провожу время с семьей" (рас.)
- ^ Ренан Брессан продолжит карьеру в футзальной "Барсемлоне" (рас.)
- ^ Ренан Брессан — лучший легионер белорусского чемпионата (рас.). Белорусский Партизан (09.12.2009). Праверана 13.04.2010 г. Архіўная копія ад 2012-04-23 г.
- ^ Бразилец Брессан получил белорусское гражданство
- ^ Брессан: В шоке от ощущения, что я белорус («Всё о футболе»)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт БАТЭ, Рэнан Брэсан (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль на soccerway.com (анг.)