ПСВ Эйндговэн

нідэрляндзкі футбольны клюб

ПСВ (па-нідэрляндзку: PSV; поўная назва: Philips Sport Vereniging) — нідэрляндзкі футбольны клюб з гораду Эйндговэн. Заснаваны ў 1913 годзе. 25-разовы чэмпіён Нідэрляндаў і 11-разовы ўладальнік Кубка Нідэрляндаў. Уладальнік Кубка чэмпіёнаў (1988), уладальнік Кубка УЭФА (1978). Клюб зьяўляецца адным з трох нідэрляндзкіх клюбаў, якія валодалі Эўрапейскім кубкам, побач з «Аяксам» і «Фэеноордам». Перамогу ў Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў ПСВ атрымаў у 1988 годзе ў гульні супраць «Бэнфікі», што зрабіла яго другім нідэрляндзкім клюбам, які дасягнуў Залатога хэт-трыку.

ПСВ
Поўная назва Philips Sport Vereniging NV
Заснаваны 31 жніўня 1913
Горад Эйндговэн, Нідэрлянды
Стадыён Філіпс
Умяшчальнасьць: 35 186
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Эрэдывізія
 · 2023—2024 1 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
psv.nl (нід.)​ (анг.)​ (гішп.)

Клюб мае мянушку «буры» (нід. boeren — «фэрмэры») у сувязі зь іхным паходжаньнем, як правінцыйны клюб. Хатняй арэнай клюбу зьяўляецца стадыён «Філіпс», які месьціцца ў эйндговэнскім раёне Стрэйп.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Клюб у 1929 годзе.

Пасьля таго, як Герард і Антон Філіпсы стварылі сваё прадпрыемства электронікі, 31 жніўня 1913 году быў створаны на базе завода футбольны клюб з нагоды стагодзьдзя паразы французаў у вайне з Напалеонам. Хатні стадыён, «Філіпс», які быў вядомы тады пад назовам «Philips Sportpark», быў пабудаваны ў часы стварэньня клюбу, хоць рамонты й паляпшэньне пляцоўкі праводзіліся на працягу многіх гадоў. З-за сваіх цесныя сувязяў з кампаніяй Phillips, ПСВ носіць на футболцы назоў прадпрымства бесьперапынна з 1982 году, што зьяўляецца рэкордам для нідэрляндзкага футболу.

У сэзоне 1962—1963 гадоў, адзначаючы клюбнае 50-годзьдзе, на пасаду галоўнага трэнэра быў прызначаны Брам Апэль. Першыя вынікі былі катастрафічнымі, то бок за стартавыя шэсьць гульняў клюб здолеў зарабіць толькі шэсьць пунктаў. Тым ня менш, у наступным вынікі значна палепшыліся, што прывяло да першага месца на час зімовага перапынку. Перамога над «Аяксам» зь лікам 5:2 у чэрвені азначала, што ПСВ здолеў зарабіць свой чарговы нацыянальны тытул, а П’ер Керкгофс узначаліў рэйтынг бамбардзіраў з 22 галамі[2]. У наступным годзе ПСВ заняў толькі другое месца ў лізе, але істотна прасунуўся ў эўракубках, упершыню дасягнуўшы чвэрцьфіналу Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў, дзе, аднак, быў выбіты швайцарскім «Цюрыхам». Апэль заставаўся трэнэрам на працягу пяці гадоў, а пазьней быў зьменены на гэтае пасадзе Міланам Нікалічам і Вімам Блёкляндам[3]. Вілі ван дэр Кёйлен быў падпісаны клюбам у 1964 годзе, а ў 1966 годзе, зарабіўшы 23 галы на свой рахунак у розыгрышу лігі, стаў найлепшым бамбардзірам лігі толькі ў 20 гадоў[4]. У наступныя гады клюб двойчы дасягаў фіналу кубка краіны й прасоўваўся да паўфіналу эўрапейскіх кубкаў, але на пачатак 1970-х гадоў галоўнымі сіламі ў Нідэрляндах былі «Аякс» і «Фэеноорд».

У сярэдзіне й канцы 1970-х гадоў ПСВ атрымаў неверагодны росквіт. У тыя часы за клюб гулялі такія гульцы, як Вілі ван дэр Кёйлен, браты ван дэ Керкгофы, Ян ван Бэвэрэн, Ян Пуртфліт, Гары Любсэ й Гуўб Стэвэнс. Разам зь імі клюб перамог у двух розыгрышах Кубка Нідэрляндаў і трох айчынных чэмпіянатах. ПСВ таксама перамог у розыгрышу Кубка УЭФА, перамогшы ў фінале 1978 году францускі клюб «Бастыя» зь лікам 3:0 у матчы ў адказ, калі першы матч скончыўся нулявой нічыёй[5].

У 1988 годзе, калі галоўным трэнэрам клюбу быў Гуўс Гідынк, а за каманду выступалі такія гульцы як Рональд Куман, Эрык Герэтс, Сёрэн Лербі й Вім Кіфт, ПСВ перамог у розыгрышу Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў у першы й пакуль адзіны раз у сваёй гісторыі, абыграўшы па пэнальці «Бэнфіку» пасьля асноўнага часу, які скончыўся ўнічыю 0:0[6]. Вырашальны пэнальці адбіў галкіпэр эйндговэнскага клюбу Ганс ван Брокелен. Цікава, што ПСВ узяў трафэй, нягледзячы на тое, што ў апошніх пяці матчаў ў турніры клюб ня зьведваў перамогаў, ПСВ пакрочыў у фінал згуляўшы ўнічыю ў абодвух матчах як з «Бардо», гэтак і з «Рэалам», апынуўшыся мацней толькі паводле большай колькасьці галоў на чужым полі.

 
Стадыён «Філіпс»

Хатняй арэнай клюбу зьяўляецца стадыён «Філіпс» у Эйндговэне. Стадыён быў пабудаваны ў 1913 годзе, і з часу заснаваньня клюб не пакідаў сваю арэну. Умяшчальнасьць стадыёну складае 35 тысячаў месцаў, аднак разглядаецца далейшае павелічэньне ёмістасьці стадыёну да 45 тысячаў. Улетку 2005 году савет дырэктараў клюбу прыняў рашэньне прыбраць высокія рашоткі вакол поля, замяніўшы іх 90-сантымэтровай агароджай, якая адлучае гледачоў ад газона. Пакараньне за несанкцыянаваны выхад на поле складае 15 тысячаў эўра й дзесяцігадовую забарону на наведваньне арэны.

На стадыёне праводзіліся матчы Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў, а таксама праводзіла свае міжнародныя хатнія сустрэчы зборная Нідэрляндаў. У 2000 годзе на стадыёне прайшлі тры матчы чэмпіянату Эўропы, а ў 2006 годзе на стадыёне прайшоў фінал Кубка УЭФА.

Актуальны на 19 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Вальтэр Бэнітэс 1993
2   Аб Рык Карсдорп 1995
4   Аб Арманда Абіспа 1999
5   Нап Іван Пэрышыч 1989
6   Аб Раян Флямінга 2002
7   ПА Малік Тыльман 2002
8   Аб Сэржыньнё Дэст 2000
9   Нап Люўк дэ Ёнг (капітан) 1990
10   Нап Ноа Лянг 1999
11   Нап Яан Бакаяко 2003
14   Нап Рыкарда Пэпі 2003
16   Бр Ёэль Дромэль 1996
17   Аб Маўру Жуніёр 1999
18   Аб Аліўе Баскальлі 1997
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20   ПА Гуўс Тыль 1997
21   Нап Кугаіб Дрыюш 2002
22   ПА Ердзі Схаўтэн 1997
23   ПА Джоўі Вээрман 1998
24   Бр Нік Схікс 2004
26   ПА Ісаак Бабадзі 2005
27   Нап Ірвінг Лясана 1995
28   ПА Тыга Лянд 2006
32   Аб Матэо Дамс 2004
34   ПА Ісмаэль Сайбары 2001
35   Аб Фрэдрык Опэгор 2002
37   ПА Рычард Ледэсма 2000
39   Аб Адамо Нагалё 2002
  1. ^ PSV - Clubprofiel
  2. ^ «De 4e landstitel». Stichting 1913.
  3. ^ «PSV». Ronald Zwiers.
  4. ^ «De 5e landstitel». Stichting 1913.
  5. ^ UEFA Cup final 1978. uefa.com
  6. ^ Interview with Berend Scholten. UEFA.com

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць