Вэнтсьпілс (футбольны клюб)
«Вэнтсьпілс» (па-латыску: Ventspils) — былы латвійскі футбольны клюб з гораду Вэнтсьпілсу. Заснаваны ў 1997 годзе і расфармаваны ў 2021 годзе. Шасьціразовы чэмпіён Латвіі, сяміразовы ўладальнік Кубка Латвіі. 9 чэрвеня 2021 года УЭФА забараніў клюбу удзельнічаць у клюбных спаборніцтвах УЭФА на працягу наступных сямі гадоў за парушэньне правілаў УЭФА, зьвязаных з махлярствам, хабарніцтвам і/або карупцыяй і парушэньне сумленнасьці матчаў і спаборніцтваў. Кіраўнікам клюбу Мікалаю Дзякіну і Адлану Шышканаву забаранілі займацца футболам на 4 гады і пажыцьцёва адпаведна[1]. Абвінавачаньні былі зьвязаныя з матчам кваліфікацыі Лігі Эўропы 2018 году супраць «Бардо», расейскаму арбітру Сяргею Лапачкіну, які судзіў гэтую гульню, забаронена футбольная дзейнасьць на 10 гадоў[2].
Вэнтсьпілс | |
Поўная назва | Futbola Klubs Ventspils |
---|---|
Заснаваны | 1997 |
Расфармаваны | 2021 |
Горад | Вэнтсьпілс, Латвія |
Стадыён |
Алімпійскі спартовы цэнтар Умяшчальнасьць: 3200 |
Чэмпіянат | Найвышэйшая ліга |
· 2020 | 4 месца |
fkventspils.lv (лат.) (рас.) (анг.) |
Дасягненьні
рэдагаваць- Чэмпіён Латвіі: 2006, 2007, 2008, 2011, 2013, 2014
- Уладальнік Кубка Латвіі: 2003, 2004, 2005, 2007, 2011, 2013, 2017