Віталь Гайдучык
Віталь Гайдучык (нарадзіўся 12 ліпеня 1989 году) — беларускі футбаліст, абаронца клюбу «Тарпэда-БелАЗ».
Віталь Гайдучык | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 12 ліпеня 1989 (33 гады) Берасьце, Беларусь | |
Рост | 182 см | |
Вага | 73 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Тарпэда-БелАЗ | |
Нумар | 24 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2007—2012 2013—2017 2017 2018 2019— |
Берасьце БАТЭ Барысаў → Астэрас (арэнда) Судува Мар’ямпаль Тарпэда-БелАЗ |
133 (0) 57 (1) 5 (0) 22 (0) 15 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ераРэдагаваць
Выхаванец берасьцейскай СДЮШАР-5. Першым трэнэрам зьяўляецца Аляксандар Рудэнка. У 2007 годзе падпісаў кантракт зь берасьцейскім «Дынама». У сэзоне 2012 году зьяўляўся капітанам клюбу.
5 верасьня 2012 году падпісаў 3-гадовы кантракт з БАТЭ, які ўступіў у сілу з 11 студзеня 2013 году, адразу пасьля заканчэньня тэрміну дзеяньня кантракту футбаліста з клюбам «Берасьце», пад такой назвай на той момант выступаў клюб «Дынама».
Віталь ёсьць бронзавым прызэрам моладзевага чэмпіянату Эўропы 2011 году ў Даніі. Згуляў на турніры ў трэцім матчы супраць зборнай Швайцарыі, выйшаўшы на замену на 70-й хвіліне (0:3). Выступаў за алімпійскую зборнай Беларусі ў таварыскіх матчах.
У сэзоне 2015 году ўжо трывала асеў на лаўцы. Толькі ў кастрычніку, з-за траўм іншых абаронцаў, стаў зьяўляцца ў стартавым складзе, у тым ліку ў двух матчах групавога этапу Лігі чэмпіёнаў супраць «Барсэлёны». У студзені 2016 году падоўжыў кантракт з барысаўчанамі[1]. Пачатак сэзону правёў на лаўцы, толькі ўвосень, у сувязі з траўмамі Каспара Дубры і Неманьі Мілунавіча, выходзіў у стартавым складзе.
У студзені 2017 году быў аддадзены ў паўгадавую арэнду грэцкаму «Астэрасу»[2]. Па сканчэньні арэнды ў траўні 2017 году вярнуўся ў БАТЭ[3]. У лютым 2018 году падпісаў кантракт зь летувіскім клюбам «Судува»[4]. У студзені 2019 году перайшоў у «Тарпэда-БелАЗ»[5].
ДасягненьніРэдагаваць
- Бронзавы прызэр маладзёвага чэмпіянату Эўропы: 2011
- Чэмпіён Беларусі: 2013
- Уладальнік Супэркубку Беларусі: 2013
СтатыстыкаРэдагаваць
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
БАТЭ | 2015 | Найвышэйшая ліга | 3 | 0 |
2016 | Найвышэйшая ліга | 11 | 1 | |
Астэрас | 2016—2017 | Супэрліга | 5 | 0 |
БАТЭ | 2017 | Найвышэйшая ліга | 8 | 0 |
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Гайдучик подписал новый контракт с БАТЭ(рас.)
- ^ БАТЭ на полгода отдал Гайдучика в аренду «Астерасу»(рас.)
- ^ Гайдучик и Сигневич возвращаются в БАТЭ(рас.)
- ^ Виталий Гайдучик перебрался в стан чемпиона Литвы(рас.)
- ^ «Торпедо-БелАЗ» заключило контракт с защитником, ставшим в минувшем сезоне чемпионом Литвы(рас.)
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Профіль на сайце БАТЭ(рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо»(рас.)
- Профіль на soccerway.com(анг.)