Барсэлёна
Барсэлёна (па-гішпанску: Barcelona і па-каталянску: Barcelona) — горад у паўночна-ўсходняй Гішпаніі на ўзьбярэжжы Міжземнага мора. Горад зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам правінцыі з аналягічнай назвай і сталіцай Каталёніі. Знаходзіцца за 120 км ад мяжы з Францыяй. Барсэлёна другі паводле колькасьці насельніцтва горад Гішпаніі й дзясяты Эўрапейскага Зьвязу. Зьяўляецца буйным прамысловым цэнтрам краіны. Мае вялікі марскі й аэрапорт.
Барсэлёна | |||||
гішп. Barcelona | |||||
раён 22@, Саграда Фамілія, стадыён «Камп Ноў», замак Трох Цмокаў, Нацыянальны палац, пляж пры гатэлі «W Barcelona» | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | ІІІ стагодзьдзе да н. э. | ||||
Краіна: | Гішпанія | ||||
Аўтаномная супольнасьць: | Каталёнія | ||||
Правінцыя: | Барсэлёна | ||||
Кумарка: | Барсэлянэс | ||||
Мэр: | Хаўмэ Кальбоні Куадрада[d] | ||||
Плошча: | 101,4 км² | ||||
Вышыня: | 9 м н. у. м. | ||||
Унутраны падзел: | 10 раёнаў | ||||
Насельніцтва (2017) | |||||
колькасьць: | 1 620 809 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 15 984,31 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +34 93 | ||||
Паштовыя індэксы: | 080xx | ||||
INE: | 08 0193 | ||||
Нумарны знак: | B | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 41°22′57″ пн. ш. 2°10′37″ у. д. / 41.3825° пн. ш. 2.17694° у. д.Каардынаты: 41°22′57″ пн. ш. 2°10′37″ у. д. / 41.3825° пн. ш. 2.17694° у. д. | ||||
Барсэлёна | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.barcelona.cat |
Барсэлёна займае 100,4 км² плошчы, а колькасьць насельніцтва налічвае каля 1,7 млн чалавек (разам з прыгарадамі — 3,8 млн чалавек).
У 1992 годзе тут праходзілі летнія Алімпійскія гульні.
Тапаніміка
рэдагавацьПершакрыніца назвы Барсэлёна невядомая, наконт гэтага існуюць розныя тэорыі й інтэрпрэтацыі чытаньня. Назва места ўзьнікла магчыма зь фінікійскае мовы як Баркэно (Barkeno). Маюцца сьведкі на старажытнай манэце з надпісам рукапісным ібэрыйскім шрыфтам[a], што гучыць на старажытнагрэцкай як Βαρκινών, Barkinṓn.
Гісторыя
рэдагавацьГорад быў заснаваны ў ІІІ стагодзьдзі да н. э. як рымская калёнія, але паступова стала адным з буйных гандлёвых цэнтраў Міжземнага мора. Некаторы час горад належаў Картагену, але пасьля Другой Пунічнай вайны зноў увайшла ў склад Рымскай імпэрыі. Пасьля распаду Рымскай імпэрыі горад быў заваяваны ў 406 годзе вандаламі, а ў 416 годзе вэстготамі, якія ўтварылі ў Гішпаніі ўласную дзяржаву. Некаторы час Барсэлёна была сталіцай гэтай дзяржавы.
У 712 годзе горад быў заваяваны маўрамі й каля стагодзьдзя знаходзіўся пад іх уладай. У 801 годзе быў заваяваны сынам Карла Вялікага — Людовікам і стаў сталіцай краіны, залежнай ад імпэрыі Карла Вялікага. З 874 да 1137 году Барсэлёна была сталіцай незалежнага графства, а потым стала сталіцай Арагонскага каралеўства. Пасьля аб’яднаньня Арагону з Кастыліяй горад перажываў заняпад.
Падчас вайны за гішпанскую спадчыну 1705—1714 гадоў Барсэлёна была занятая ангельскімі войскамі. Падчас Напалеонаўскіх войнаў у Гішпаніі вакол Барсэлёны адбылася некалькі буйных бітваў. Падчас грамадзянскай вайны ў Гішпаніі горад быў цэнтрам рэспубліканскіх войскаў.
У ХХ стагодзьдзі Барсэлёна перажыла буйное разьвіцьцё гандлю й прамысловасьці. У наш час гэта сучасны горад, жыхары якога маюць высокі ўзровень жыцьця.
У 1924 годзе быў адкрыты мэтрапалітэн.
Клімат
рэдагавацьБарсэлёна знаходзіцца ў зоне міжземнаморскага клімату, зь цёплымі й вільготнымі зімамі й сухімі, сьпякотнымі летамі. Самыя нізкія тэмпэратуры назіраюцца ў студзені й лютым (+10 °C). Вельмі рэдка выпадае сьнег. Самымі сьпякотнымі месяцамі зьяўляюцца ліпень і жнівень, калі сярэдняя тэмпэратура сягае +30 °C (самая высокая зарэгістраваная тэмпэратура склада +38,6 °C).
Дэмаграфія
рэдагавацьНасельніцтва гораду налічвае каля 1,6 млн чалавек, а разам з прыгарадамі каля 3,8 млн чалавек. 62% насельніцтва гэта каталёнцы, 23,5% — гішпанцы, 13,9% — іншыя (эквадорцы, пэруанцы, мараканцы, калюмбійцы, аргентынцы і г. д.).
У 1900 годзе колькасьць насельніцтва складала 533 тыс. чалавек ды хутка расла да 1950 году, калі ў Барсэлёну прыяжджалі жыхары меней разьвітых раёнаў краіны. Самая высокая колькасьць насельніцтва гораду была ў 1979 годзе калі тут жыло 1 906 998 чалавек.
Адміністрацыйны падзел
рэдагавацьЗ 1997 году Барсэлёна падзелена на 10 раёнаў:
Эканоміка
рэдагавацьБарсэлёна зьяўляецца адным зь першых раёнаў Эўропы, дзе пачалася індустрыялізацыя (у канцы XVIII стагодзьдзя). У сярэдзіне ХІХ стагодзьдзя горад пераўтварыўся ў буйны цэнтар лёгкай прамысловасьці й машынабудаваньня. Пасьля гэтага прамысловасьць грала асноўную ролю ў жыцьці гораду, але нашы дні абслугоўваючы сэктар пачынае пераважаць над прамысловым. У наш час асноўнымі галінамі прамысловасьці Барсэлёны зьяўляюцца лёгкая, хімічная, фармацэўтычная, аўтамабільная й электронная галіны. У Барсэлёне знаходзяцца аўтамабільныя заводы «СЕАТ», а таксама «Рэно», «Пэжо» і «Форд».
Барсэлёна штогод прымае кірмаш «La Fira», а таксама тут праводзяцца шматлікія міжнародныя эканамічныя форумы.
Асобы
рэдагаваць- Ахіла Банольдзі (1821—1871) — сьпявак, танцмайстар, фатограф, удзельнік паўстаньня 1863-1864 гадоў
Заўвагі
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Раман Цыбульскі (5 сакавіка 2012) Усім хамон. Мультымэдыя-часопіс «34». Праверана 14 сакавіка 2012 г.