АЗ Алькмаар
АЗ (па-нідэрляндзку: AZ Alkmaar) — нідэрляндзкі футбольны клюб з гораду Алькмаару. Заснаваны ў 1967 годзе. Двухразовы чэмпіён Нідэрляндаў (1981, 2009), чатырохразовы ўладальнік Кубка Нідэрляндаў (1978, 1981, 1982, 2013), уладальнік Супэркубка Нідэрляндаў (2009).
АЗ | |||||
Поўная назва | Alkmaar Zaanstreek | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 10 траўня 1967 | ||||
Горад | Алькмаар, Нідэрлянды | ||||
Стадыён |
АЗ Умяшчальнасьць: 17 023 | ||||
Кіраўнік | Робэрт Ээнгоорн[d] | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Эрэдывізія | ||||
· 2023—2024 | 4 месца | ||||
| |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы az.nl (нід.) (анг.) |
Гісторыя
рэдагавацьКлюб АЗ быў заснаваны 10 траўня 1967 году, як «АЗ-67», у выніку зьліцьця клюбаў «Алькмаар-54» і «Заанстрээк». Клюб «Заанстрээк» быў заснаваны ў 1964 годзе на базе клюбу «Коогер», які ў сваю чаргу быў заснаваны ў 1910 годзе. Гэты клюб ледзь ня стаў чэмпіёнам Нідэрляндаў у 1934 годзе, але саступіў «Аяксу» ў фіналах, а ў 1955 годзе «Коогер» стаў прафэсійным клюбам.
У 1964 годзе браты Сээс і Кляаса Маленаар, былыя гульцы клюбу «Коогер» і ўладальнікі сеткі крамаў, імкнуліся стварыць магутную футбольную каманду ў Заанстрээку шляхам зьліцьця дзьвюх мясцовых прафэсійных камандаў «Заанстрээк» і «Коогер», аднак гэтая спроба не атрымалася. Таму крыху пазьней «Заанстрээк» быў аб’яднаны з клюбам «Алькмаар-54», пры тым, што паводле рашэньня клюб павінен быў базавацца ў Алькмаары. Часткова з-за найму дарагіх замежных гульцоў, новы клюб неўзабаве набыў вялікую запазыку. На шчасьце ў 1972 году браты Маленаар пазбавіліся пазыкі й уклалі значныя сродкі ў клюб, што прывяло да посьпехаў у ў канцы 1970-х і пачатку 1980-х гадоў. Менавіта ў гэты пэрыяд клюб атрымліваў перамогу ў Кубку Нідэрляндаў тры разы на працягу гэтага пэрыяду.
Пасьля чатырох сэзонаў, калі каманда займала пазыцыі ў першай частцы турнірнай табліцы, у 1981 годзе алькмаарцам нарэшце скарыўся чэмпіянат Нідэрляндаў. Клюб стаў адзіным пераможцам гэтага турніру за выняткам «вялікай тройкі», то бок «Аякс», «Фэеноорд» і ПСВ, які атрымліваў перамогу ў турніры ў пэрыяд ад 1965 да 2009 году, калі АЗ паўторна стаў чэмпіёнам краіны. У свой пераможны сэзон 1980—1981 гадоў клюб атрымаў 27 перамог у 34 матчах, трываўшы толькі адную паразу й забіўшы 101 гол, прапусьціўшы толькі 30. У гэтым жа сэзоне каманда дайшла да фіналу Кубка УЭФА, але саступіла з агульным лікам 4:5 паводле сумы двух матчаў «Іпсўіч Таўну». У наступным годзе ў Лізе чэмпіёнаў УЭФА АЗ страцілі ў другім туры зь лікам 2:3 паводле суме двух матчаў «Лівэрпулу». За гэтым часам у клюбе гулялі такія выбітныя гульцы, як то Кеэс Кіст, Ян Пэтэрс, Гуга Гавэнкамп, Джон Мэтгад і Крыстэн Ныгар.
Справы клюбу значна пагоршыліся калі ў 1985 годзе з клюбу сышоў Кляас Маленаар, Сээс жа памёр яшчэ ў 1979 годзе. У 1988 годзе АЗ нават вылецеў з Эрэдывізіі.
Дасягненьні
рэдагаваць- Чэмпіён Нідэрляндаў: 2
- 1981, 2009
- Уладальнік Кубка Нідэрляндаў: 4
- 1978, 1981, 1982, 2013
- Уладальнік Супэркубка Нідэрляндаў: 1
- 2009
- Фіналіст Кубка УЭФА: 1
- 1981
Склад
рэдагаваць- Актуальны на 13 верасьня 2024 году
|
|