Ювэнтус Турын

італьянскі футбольны клюб з Турына

«Ювэ́нтус» (таксама: «Ювэ», ад лац. iuventus — «юнацтва») — італьянскі футбольны клюб з Турыну. Зьяўляецца самым тытуляваным клюбам Італіі па колькасьці чэмпіёнстваў ва ўнутраным першынстве і перамогаў у Кубку Італіі. Клюб быў заснаваны ў 1897 годзе групоўкай маладых турынскіх студэнтаў[3], сярод іх, быў і першы прэзыдэнт клюбу, Эўджэніё Канфары, і ягоны брат Энрыка, аўтар гістарычнай памяці[4]. Клюб належыць сям’і бізнэсоўцаў Аньельлі з 1923 году, што зьяўляецца найстарэйшым спартовым партнэрствам у Італіі, у выніку чаго «Ювэнтус» стаў першым прафэсійным клюбам у краіне[5]. З часам клюб стаў сымбалем нацыянальнай культуры[6][7], у сувязі зь іхнымі посьпехамі, некаторыя зь якіх зрабілі значны ўплыў у італьянскім грамадзтве, асабліва ў 1930-я гады й у першыя пасьляваенныя дзесяцігодзьдзі, ідэалягічнай палітыцы й сацыяльна-эканамічнаму паходжаньню тых, хто спачувае клюбу. Колькасьць заўзятараў клюбу зьяўляецца ня толькі самай вялікай у Італіі, але і адной з найбуйнейшых у сьвеце. Падтрымка «Ювэнтусу» шырока распаўсюджана па ўсёй краіне й за мяжой, у асноўным у краінах са значнай прысутнасьцю італьянскіх імігрантаў[8].

Ювэнтус Турын
Juventus FC 2017 icon (black).svg
Поўная назва Juventus Football Club
Заснаваны 1 лістапада 1897[1]
Горад Турын, Італія
Стадыён Ювэнтус
Умяшчальнасьць: 41 507
Прэзыдэнт Джанлука Ферэра[d]
Кіраўнік Exor[d][2], Ліндсэл Трэйн[d] і фінансавы рынак[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэрыя A
 · 2021—2022 4 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
juventus.com

«Ювэнтус» гістарычна зьяўляецца самым пасьпяховым клюбам у італьянскім футболе й адным з самых тытуляваных у сьвеце[9]. «Ювэнтус», больш, чым любы іншы італьянскі клюб, мае рэкордныя 35 нацыянальных чэмпіёнскіх тытулаў, рэкордныя 13 перамогаў у розыгрышах італьянскага кубку й 8 перамогаў у нацыянальным Супэркубку, а таксама адзінаццаць перамогаў у міжнародных спаборніцтвах. У адпаведнасьці з рэйтынгам апублікаваным у 2009 годзе Міжнароднай фэдэрацыяй футбольнай гісторыі й статыстыкі, арганізацыі, што падначалена ФІФА, клюб, паводле вынікаў выступаў у міжнародных спаборніцтвах, быў прызнаны найлепшым клюбам Італіі й другім клюбам Эўропы XX стагодзьдзя[10].

ГісторыяРэдагаваць

«Ювэнтус» быў заснаваны як «спартовы клюб Ювэнтус» у канцы 1897 году навучэнцамі ліцэю імя Масыма д’Адзэльлё ў Турыне, але быў перайменаваны ў «футбольны клюб Ювэнтус» праз два гады[11]. Клюб далучыўся да розыгрышаў італьянскага футбольнага першынства ў 1900 годзе. У 1904 годзе бізнэсовец Марка Аймонэ-Марсан фінансава падтрымаў клюб, а таксама даў магчымасьць клюбу зьехаць з трэніравальнай пляцоўкі П’яцца д’Армі на больш зручны вэлядром імя Ўмбэрта I. У гэты пэрыяд каманда мела ружовы і чорны камплект формы. У 1905 годзе «Ювэнтус» атрымаў перамогу ў чэмпіянаце італьянскай лігі, гуляючы менавіта на вэлядроме імя Ўмбэрта I. Да гэтага ж часу адносіцца зьмена клюбных колераў на чорны і белы, якія былі дараваныя ангельскім клюбам «Нотс Каўнці».

У 1923 годзе кантроль над клюбам атрымаў уласьнік заводу Fiat Эдаарда Аньельлі. Ён жа пабудаваў новы клюбны стадыён. Гэта дапамагло клюбу ў атрыманьні другога чэмпіёнства ў сэзоне 1925—1926 гадоў, калі «Ювэнтус» аказаўся мацней за клюб «Альба Рома» з агульным лікам 12:1. Гэты сзон стаў выдатным для турынскага нападніка Антоніё Вояка[12]. Клюб зарэкамэндаваў сябе як асноўная рухаючая сіла ў італьянскім футболе ў 1930-х гадах, стаўшы першым прафэсійным клюбам краіны, што прывяло да пяці пасьлядоўных перамогаў у італьянскім чэмпіянаце. Клюб утварыў ядро зборнай Італіі падчас эры Віторыё Поцца, у тым ліку на сусьветнае першынство 1934 году, калі зборная Італіі стала наймацнейшай у сьвеце[13]. На той час за клюб гулялі такія футбалісты, як Раймунда Орсі, Люіджы Бэрталіні, Джаваньні Фэрары і Люіс Монці.

Ад 2014 да 2019 году трэнэрам каманды быў Масыміліяна Алегры.

Абаронца Ювэнтусу ў 2011—2019 гадох Андрэа Барцальі пасьля сканчэньня кар’еры гульца стаў трэнэрам па разьвіцьці тэхнікі ў клюбе.


ДасягненьніРэдагаваць

СкладРэдагаваць

Актуальны на 11 лютага 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Войцех Шчэнсны 1990
2   Аб Матыя Дэ Шыльлё 1992
3   Аб Глэйсан Брэмэр 1997
5   ПА Мануэль Лякатэльлі 1998
6   Аб Данілу 1991
7   Нап Фэдэрыка К’еза 1997
9   Нап Душан Улахавіч 2000
10   ПА Поль Пагба 1993
11   ПА Хуан Куадрада 1988
12   Аб Алекс Сандру 1991
14   Нап Аркадыюш Мілік (ар. Марсэль) 1994
15   Аб Фэдэрыка Гацьці 1998
16   Нап Сэм’юэл Ілінг-Джуніёр 2003
17   ПА Філіп Косьціч 1992
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
18   Нап Мойс Кін 2000
19   Аб Леанарда Бануччы (капітан) 1987
20   ПА Фабіё Мірэцьці 2003
21   Нап Каю Жоржэ 2002
22   Нап Анхэль Дзі Марыя 1988
23   Бр Карлё Пінсольлё 1990
24   Аб Даніеле Ругані 1994
25   ПА Адрыен Раб’ё 1995
30   Нап Матыяс Саўле 2003
32   ПА Леандра Парэдэс (ар. ПСЖ) 1994
36   Бр Матыя Пэрын 1992
44   ПА Нікалё Фаджолі 2001
  ПА Магамэд Ігатарэн 2002

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ La storia di una leggenda (італ.)
  2. ^ https://www.juventus.com/media/native/investor-relations-docs/Relazione%20finanziaria%20annuale%20al%2030%20giugno%202019_web.pdf
  3. ^ «Juventus Football Club: The History». Juventus Football Club S.p.A
  4. ^ «Andrea Agnelli: the 25th chairman of Juventus». Juventus F.C. S.p.A
  5. ^ Hazzard, Patrick; Gould, David (2001). «Fear and loathing in world football». Berg Publishers. pp. 209, 215. ISBN 1-85973-463-4.
  6. ^ «Inter-Juve, resto del mondo contro il made in Italy». Corriere dello Sport.
  7. ^ Giovanni Arpino. «Quando si dice Juventus…». La Stampa. p. 19.
  8. ^ «Juventus F.C.: nasce l’Associazione Piccoli Azionisti». Borsa Italiana S.p.A. 24
  9. ^ «Juventus building bridges in Serie B». Fédération Internationale de Football Association.
  10. ^ «Europe’s club of the Century». International Federation of Football History & Statistics.
  11. ^ Juventus Football Club: The History. Juventus Football Club S.p.A
  12. ^ Modena, Panini Edizioni (2005). Almanacco Illustrato del Calcio — La Storia 1898—2004.
  13. ^ Italy — International matches 1930—1939. The Record Sport Soccer Statistics Foundation.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць