Дзяніс Палякоў
Дзяні́с Алякса́ндравіч Паляко́ў (лац. Dzianis Alaksandravič Palakoŭ, нарадзіўся 17 красавіка 1991 году, Менск, БССР) — беларускі футбаліст, гуляе ў абароне менскага «Дынама» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Дзяніс Палякоў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 17 красавіка 1991[1][2][3] (33 гады) | |
Рост | 184 см | |
Вага | 74 кг[4] | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Дынама Менск | |
Нумар | 33 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2008—2011 | Шахцёр Салігорск | 55 (0) |
2012—2017 | БАТЭ | 134 (6) |
2018 | АПОЭЛ Нікасія | 16 (0) |
2018 | БАТЭ | 8 (1) |
2019—2020 | Урал | 28 (0) |
2020—2021 | Кайрат | 31 (3) |
2022 | Астана | 18 (1) |
2023—2024 | Гапаэль Хайфа | 41 (0) |
2024— | Дынама Менск | 7 (0) |
Зборныя | ||
2011—2012 | Беларусь (да 21) | 14 (0) |
2011— | Беларусь | 64 (2) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьДзяніс зьяўляецца выхаванцам менскай СДЮШАР «Дынама». Першыя трэнэры — Юры Расолька й Аляксандар Ляўковіч. У 2007 годзе быў запрошаны ў дубль салігорскага «Шахцёру». З 2010 году зьяўляўся гульцом асноўнага складу клюбу.
10 сьнежня 2011 году паміж «Шахцёрам» і БАТЭ было складзена міжклюбнае пагадненьне аб пераходзе абаронцы[5]. У канцы 2017 году перайшоў у кіпрскі АПОЭЛ[6]. У сэзоне 2017—2018 гадоў разам з АПОЭЛам стаў чэмпіёнам Кіпру. Аднак, ня быў уключаны ў заяўку на эўракубкі на сэзон 2018—2019 гадоў, і ў жніўні 2018 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў кантракт з кіпрскім клюбам[7]. Неўзабаве пасьля сыходу з АПОЭЛа стаў трэнавацца з БАТЭ і ў выніку зноў стаў гульцом барысаўскай каманды[8]. Спачатку знаходзіўся на лаве запасных, пазьней стаў зьяўляцца ў стартавым складзе.
У сьнежні 2018 году падпісаў кантракт з расейскім клюбам «Урал»[9]. Выступаў у стартавым складзе каманды, у пачатку сэзону 2019—2020 гадоў заставаўся на лаве запасных, пазьней вярнуў месца ў аснове. У сакавіку 2020 году пакінуў клюб[10].
Улетку 2020 году меў прапановы ад розных беларускіх клюбаў, аднак у выніку ў жніўні папоўніў склад алматынскага «Кайрата»[11]. Неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе каманды, у сэзоне 2020 году дапамог ёй стаць чэмпіёнам Казахстану, а ў 2021 годзе — здабыць бронзавыя мэдалі. У студзені 2022 году было афіцыйна абвешчана, што абаронца па заканчэньні кантракту сыдзе з «Кайрату»[12]. У лютым 2022 году стаў трэнавацца з «Астаной» і неўзабаве падпісаў пагадненьне з клюбам[13]. Разам з камандай стаў чэмпіёнам Казахстана.
У сьнежні 2022 году падпісаў кантракт на 1,5 гады з ізраільскім «Гапаэлем» з Хайфы[14]. У пачатку жніўня 2024 году беларус пакінуў ізраільскую каманду, а ўжо ў канцы месяца ўзмоцніў шыхты сталічнага «Дынама»[15].
Міжнародная
рэдагавацьДзяніс ёсьць бронзавым прызэрам моладзевага чэмпіянату Эўропы 2011 году ў Даніі. Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2012 году ў Лёндане.
17 лістапада 2010 году дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі ў матчы супраць зборнай Аману ў Маскаце (4:0)[16]. Выйшаў на 75-й хвіліне замест Ігара Шытава, хоць сам сьцьвярджаў, што не разьлічваў на гэткую доўгую для сябе гульню[17].
Дасягненьні
рэдагавацьБАТЭ:
- Чэмпіён Беларусі: 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2015
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2014, 2015, 2016, 2017
- У сьпісе 22 найлепшых гульцоў чэмпіянату Беларусі: 2012, 2015, 2016, 2017
«Шахцёр»:
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2010, 2011
АПОЭЛ:
- Чэмпіён Кіпру: 2018
«Кайрат»:
- Чэмпіён Казахстану: 2020
«Астана»:
- Чэмпіён Казахстану: 2022
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
БАТЭ | 2012 | Найвышэйшая ліга | 24 | 0 |
2013 | Найвышэйшая ліга | 16 | 0 | |
2014 | Найвышэйшая ліга | 28 | 4 | |
2015 | Найвышэйшая ліга | 22 | 0 | |
2016 | Найвышэйшая ліга | 21 | 0 | |
2017 | Найвышэйшая ліга | 23 | 2 | |
2018 | Найвышэйшая ліга | 8 | 1 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Denis Polyakov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Dzyanis Palyakow // FBref (мн.)
- ^ а б в Denis Polyakov // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ а б https://teams.by/denis-poiyakov/player-13/
- ^ Денис Поляков перешел в БАТЭ за 600.000 долларов champ.by
- ^ Поляков перешел в АПОЭЛ (рас.)
- ^ АПОЭЛ объявил о расторжении контракта с Денисом Поляковым
- ^ Денис Поляков вновь стал игроком БАТЭ
- ^ «Урал» объявил о подписании контракта с Поляковым (рас.)
- ^ Поляков покинул "Урал"
- ^ Денис Поляков подписал контракт с алматинским "Кайратом"
- ^ [1]
- ^ Денис Поляков подписал контракт с "Астаной"
- ^ Футбол. Денис Поляков после чемпионства в Казахстане перешел в "Хапоэль" из Хайфы (рас.). pressball.by (2022-12-22). Праверана 2022-12-23 г.
- ^ «Да „бела-сініх“ далучыўся Дзяніс Палякоў». Афіцыйны сайт «Дынама-Менск».
- ^ Товарищеские матчи. Белоруссия в гостях разгромила Оман.
- ^ Денис Поляков: «В Омане думал, что Штанге даст мне максимум пять минут»(недаступная спасылка)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт БАТЭ, Дзяніс Палякоў (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball