Чэлсі Лёндан

ангельскі футбольны клюб

«Чэ́лсі» (па-ангельску: Chelsea F.C.) — ангельскі футбольны клюб з гораду Лёндану. Названы на імя лёнданскага раёну Чэлсі, у якім разьмешчаны хатні стадыён каманды. Заснаваны ў 1905 годзе й быў прыняты ў другі дывізіён Футбольнай лігі 1 чэрвеня 1905 году. Хатні стадыён — «Стэмфард Брыдж», які адкрыўся ў 1877 годзе. Каманда «Чэлсі» стваралася адмыслова для гульні на новым стадыёне. Пераможцы Лігі чэмпіёнаў (2012) і Лігі Эўропы (2013, 2019). Уладальнікам каманды зьяўляецца расейскі бізнэсмэн Раман Абрамовіч.

Чэлсі
Chelsea FC.svg
Поўная назва па-ангельску: Chelsea Football Club
Заснаваны 10 сакавіка 1905
Горад Лёндан, Ангельшчына
Стадыён Стэмфард Брыдж
Умяшчальнасьць: 41 841[1]
Прэзыдэнт Тод Болі[d]
Кіраўнік Тод Болі[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-Ліга
 · 2021—2022 3 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
chelseafc.com/en(анг.)

Асноўная форма — сінія кашулі й трусы зь белымі гетрамі, падобная камбінацыя выкарыстоўваецца з 1960-х гадоў. Клюбная эмблема некалькі разоў відазьмянялася ў спробах мадэрнізацыі клюбнай сымболікі; бягучая эмблема, цырыманіяльны сіні леў, які трымае посах, зьяўляецца мадыфікаванай вэрсіяй эмблемы, упершыню прынятай у 1953 годзе; дадзеная вэрсія эмблемы была прынятая ў 2005 годзе[2]. Клюб займае пятае месца паводле наведвальнасьці хатняга стадыёну за ўвесь час удзелу ў ангельскім футболе[3]. Сярэдняя наведвальнасьць хатніх матчаў у сэзоне 2011—2012 гадоў склала 40 651 чалавек, што зьяўлялася шостым паказчыкам у Прэм’ер-лізе[4].

ГісторыяРэдагаваць

2 чэрвеня 2003 году Кен Бэйтс прадаў «Чэлсі» расейскаму мільярдэру Раману Абрамовічу за амаль 140 млн фунтаў, што стала найбуйнейшым у сьвеце продажам ангельскага футбольнага клюбу[5]. Больш за 100 млн фунтаў стэрлінгаў было выдаткавана на новых гульцоў, але Кляўдыё Раньеры ня здолеў атрымаць якіх-небудзь трафэяў, таму быў заменены на партугальскага трэнэра Жузэ Маўрыньню. Пад кіраўніцтвам Маўрыньню «Чэлсі» стаў пятым ангельскім клюбам з часоў Другой сусьветнай вайны, якія абаранілі свой ​​тытул у сэзоне 2005—2006 гадоў[6]. Затым былі выйграныя Кубак Футбольнай асацыяцыі (2007) і два Кубкі футбольнай лігі (2005 і 2007).

20 верасьня 2007 году партугальскі трэнэр лёнданскага «Чэлсі» Жузэ Маўрыньню пакінуў свой пост. Клюб афіцыйна пацьвердзіў ад’езд Маўрыньню, разьмясьціўшы афіцыйнае паведамленьне аб гэтым на сайце клюбу. Афіцыйная вэрсія: «Сёньня ФК „Чэлсі“ й Жузэ Маўрыньню разарвалі дамову аб супрацоўніцтве па ўзаемнай дамоўленасьці». Маўрыньню прыйшоў у «Чэлсі» ўлетку 2004 году. Пад ягоным кіраўніцтвам клюб у 2005 і 2006 гадох станавіўся чэмпіёнам Ангельшчыны, у 2005 і 2007 гадох атрымаў перамогу ў Кубку ангельскай лігі, у 2007 годзе стаў уладальнікам Кубка Ангельшчыны, а ў 2005 годзе — пераможцам Супэркубка Ангельшчыны.

19 студзеня 2008 году «Чэлсі» атрымаў 300-ю перамогу ў Прэм’ер-Лізе, калі на хатняй арэне быў перайграны «Бірмінггэм Сіці» зь лікам 1:0. 24 траўня 2008 году, пасьля двухдзённых перамоваў, на афіцыйным сайце «Чэлсі» зьявілася паведамленьне аб скасаваньні кантракту з Аўрамам Грантам. Чыньнікам таму зьяўлялася параза клюбу ў фінале Лігі чэмпіёнаў. 53-гадовы ізраільскі спэцыяліст прапрацаваў у «Чэлсі» меней за год, у верасьні 2007 году зьмяніўшы на пасту галоўнага трэнэра партугальца Жузэ Маўрыньню.

12 чэрвеня 2008 году было абвешчана, што новым галоўным трэнэрам стаў бразыльскі спэцыяліст Луіс Фэліпэ Скалары[7], які зьяўляўся галоўным трэнэрам зборнай Партугаліі. У поле зроку кіраўніцтва клюбу, акрамя Скалары, знаходзіліся такія вядомыя трэнэры, як то Карлё Анчэлёцьці, Гуўс Гідынк і Лючана Спалецьці. Але не выканаўшы свае задачы, пастаўленыя кіраўніцтвам клюбу, быў звольнены з пасады галоўнага трэнэра ўжо ў лютым 2009 году[8]. «Сінія» скаціліся на 4 месца ў турнірнай табліцы ангельскай лігі, згуляўшы дома сухую нічыю з «Гал Сіці».

Да канца сэзону 2008—2009 гадоў клюб часова ўзначальваў Гуўс Гідынк, які адначасова трэнэраваў у зборнай Расеі[9]. У 2009 годзе «Чэлсі» пад кіраўніцтвам Гідынка атрымаў перамогу ў Кубку футбольнай асацыяцыі, аказаўшыся мацней за «Эвэртан» зь лікам 2:1.

ТытулыРэдагаваць

АнгельшчынаРэдагаваць

МіжнародныяРэдагаваць

Стэмфард БрыджРэдагаваць

Асноўны артыкул: Стэмфард Брыдж (стадыён)

ЭмблемаРэдагаваць

З часу ўзьнікненьня клюбу, «Чэлсі» меў чатыры асноўныя эмблемы, хоць усе зьведалі невялікія зьмены. У 1905 годзе была прынятая першая эмблема з выявай Пэнсіянэраў Чэлсі, эмблема спрыяла прысваеньню клюбу мянушкі «Пэнсіянэры», і застаецца на наступныя паўстагодзьдзя, хоць гэтая эмблема ніколі не зьявілася на форме. У рамках мадэрнізацыі Тэда Дрэйка з 1952 году, ён настойваў на тым каб выдаліць пэнсіянэраў з эмблемы і прыняць новую. У якасьці часавай эмблемы на адзін год было прынята выява зь літарамі FCC. У 1953 годзе эмблема была зьмененая на вэртыкальна стаялага сіняга льва з кіем, гэтая эмблема праіснавала яшчэ 30 гадоў.

КолерыРэдагаваць

Футбалісты «Чэлсі» заўсёды насілі блакітныя кашулі, хоць першапачаткова былі прынятыя з больш сьветлым адценьнем, чым цяпершаняя вэрсія, і ў адрозьненьне ад сёньняшніх былі апранутыя ў белыя шорты і цёмна-сінія шкарпэткі. Больш сьветлая сіняя форма была ўзятая з гоначных колераў тагачаснага прэзыдэнта клюбу, графа Кадогана.

 
 
 
 
 
1905—1912
 
 
 
 
 
2007—2008

Галоўныя трэнэрыРэдагаваць

  • Джон Тэйт Робэртсан 1905—1907
  • Дэйвід Колдэргэд 1907—1933
  • Лэсьлі Найтан 1933—1939
  • Білі Бырэл 1939—1952
  • Тэд Дрэйк 1952—1961
  • Томі Догэрці 1962—1967
  • Дэйв Сэкстан 1967—1974
  • Рон Ст’юарт 1974—1975
  • Эдзі Макрыдзі 1975—1977
  • Кен Шэліта 1977—1978
  • Дэні Бланчфлаўэр 1978—1979
  • Джэф Гэрст 1979—1981

Гулец годуРэдагаваць

Год Гулец
1967   Пэтэр Банэці
1968   Чарлі Кук
1969   Дэйвід Ўэб
1970   Джон Голінз
1971   Джон Голінз
1972   Дэйвід Ўэб
1973   Пітэр Осгуд
1974   Гэры Лок
1975   Чарлі Кук
1976   Рэй Ўілкінз
1977   Рэй Ўілкінз
1978   Мікі Дрой
 
Год Гулец
1979   Томі Ланглей
1980   Клайв Ўолкер
1981   Пэтэр Барота
1982   Майк Філерай
1983   Джой Джонз
1984   Пат Нэвін
1985   Дэйвід Сьпідзі
1986   Эдзі Нідзьвікі
1987   Пат Нэвін
1988   Тоні Дарыга
1989   Грэм Робэртс
1990   Кэн Монку
 
Год Гулец
1991   Эндзі Таўнсэнд
1992   Пол Эліат
1993   Фрэнк Сынклер
1994   Стыў Кларк
1995   Эрлянд Ёнсэн
1996   Руўд Гуліт
1997   Марк Г’юз
1998   Дэніс Ўайз
1999   Джанфранка Дзола
2000   Дэніс Ўайз
2001   Джон Тэры
2002   Карлё Кудычыні
 
Год Гулец
2003   Джанфранка Дзола
2004   Фрэнк Лэмпард
2005   Фрэнк Лэмпард
2006   Джон Тэры
2007   Майкл Эсьен
2008   Джо Коўл
2009   Фрэнк Лэмпард
2010   Дыд’е Драгба
2011   Пэтар Чэх
2012   Хуан Мата
2013   Хуан Мата
2014   Эдэн Азар
 
Год Гулец
2015   Эдэн Азар
2016   Віліян
2017   Эдэн Азар
2018   Н’Галё Кантэ
2019   Эдэн Азар
2020   Матэо Ковачыч
2021   Мэйсан Маўнт
2022   Мэйсан Маўнт

СкладРэдагаваць

Актуальны на 11 лютага 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Кепа Арысабаляга 1994
4   Аб Бэнуа Бадыяшыль 2001
5   ПА Энса Фэрнандэс 2001
6   Аб Т’ягу Сылва 1984
7   ПА Н’Галё Кантэ 1991
8   ПА Матэо Ковачыч 1994
9   Нап П’ер-Эмэрык Абамэянг 1989
10   Нап Крыстыян Пулішыч 1998
11   Нап Жуан Фэлікс (ар. Атлетыка) 1999
12   ПА Рубэн Лофтус-Чык 1996
13   Бр Маркус Бэтынэльлі 1992
14   Аб Трэва Чалаба 1999
15   Нап Міхаіл Мудрык 2001
16   Бр Эдуар Мэндзі 1992
17   Нап Рагім Стэрлінг 1994
18   Нап Арманда Броя 2001
19   ПА Мэйсан Маўнт 1999
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20   ПА Дэніс Закарыя (ар. Ювэнтус) 1996
21   Аб Бэн Чылўэл 1996
22   Нап Гакім Зіеш 1993
23   ПА Конар Галагер 2000
24   Аб Рыс Джэймз 1999
26   Аб Каліду Кулібалі 1991
27   Нап Давід Фафана 2002
28   Аб Сэсар Асьпілікуэта (капітан) 1989
29   ПА Кай Гавэрц 1999
30   ПА Кэрні Чуквуэмэка 2003
31   Нап Ноні Мадуэке 2002
32   Аб Марк Кукурэльля 1998
33   Аб Вэсьлі Фафана 2000
36   Бр Гэбрыел Слоніна 2004
67   Аб Льюіс Гол 2004
  ПА Андрэй Сантус 2004

ЗаўвагіРэдагаваць

  1. ^ а б Гуляючы трэнэр

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Інфармацыя пра клюб на афіцыйнай старонцы(анг.)
  2. ^ Chelsea centenary crest unveiled. BBC Sport
  3. ^ All Time League Attendance Records. Афіцыйны сайт ФК «Ньюкасл Юнайтэд»
  4. ^ Scroll down for more detail. tonykempster.co.uk
  5. ^ Russian businessman buys Chelsea. BBC Sport
  6. ^ Terry Eyes Back-to-Back Titles. Sporting Life
  7. ^ Scolari is new Chlesea manager. Афіцыйны сайт ФК «Чэлсі»
  8. ^ Chelsea sack Scolari. Афіцыйны сайт ФІФА
  9. ^ Chelsea confirm Hiddink as coach. BBC Sport

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць