Чэмпіянат Беларусі па футболе 2012 году

Чэмпіянат Беларусі па футболе 2012 году — 22-і паводле ліку розыгрыш чэмпіянату Беларусі, што праходзіў з 24 сакавіка да 25 лістапада. Спаборніцтвы адбываліся ў трох лігах, пераможцам вышэйшай лігі стаў клюб БАТЭ з Барысава, які быў абвешчаны чэмпіёнам Беларусі па футболе. Для БАТЭ гэта сёмае запар і дзявятае агулам чэмпіёнства.

Лягатып чэмпіянату Беларусі 2012 году

23 сакавіка 2012 году Беларуская фэдэрацыя футболу падпісала дагавор з генэральным спонсарам чэмпіянату — Альфа-Банкам[1].

Вышэйшая ліга

рэдагаваць

Плянавалася, што ў турніры згуляюць 12 камандаў, але пасьля зьняцьця «Партызану» ў турніры прынялі ўдзел 11 клюбаў. Турнір праходзіў у тры колы: спачатку 11 камандаў правялі клясычны двухколавы турнір — матчы дома й у гасьцях, а затым у трэцім коле згулялі паміж сабой яшчэ па адным разе, прычым каляндар трэцяга кола нацыянальнага першынства быў вызначаны шляхам лёсаваньня.

М Каманда Г В Н П Мячы Пкт Заўвагі
1 БАТЭ Барысаў 30 21 5 4 51-16 68 Другі кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў 2013—2014 гадоў
2 Шахцёр Салігорск 30 18 7 5 59-24 61 Другі кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы 2013—2014 гадоў
3 Дынама Менск 30 16 8 6 37-19 56 Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы 2013—2014 гадоў
4 Гомель 30 14 8 8 39-24 50
5 Нёман Горадня 30 10 11 9 43-36 41
6 Менск 30 11 6 13 36-46 39
7 Белшына Бабруйск 30 7 9 14 26-40 30
8 Берасьце 30 8 5 17 27-38 29
9 Нафтан Наваполацак 30 7 8 15 23-40 29
10 Славія Мазыр 30 7 6 17 22-58 27
11 Тарпэда-БелАЗ Жодзін 30 5 9 16 17-39 24 Плэй-оф за месца ў вышэйшай лізе

Плэй-оф за месца ў вышэйшай лізе

рэдагаваць
29 лістапада
2 сьнежня
Гарадзея 1:0
0:4
Тарпэда-БелАЗ Жодзін

Першая ліга

рэдагаваць

Плянавалася, што ў першай лізе прымуць удзел 16 клюбаў, але клюб «Клечаск» не прайшоў ліцэнзаваньне для ўдзелу ў першай лізе і заявіўся ў другую[2]. У выніку ў турніры прымалі ўдзел 15 камандаў.

М Каманда Г В Н П Мячы Пкт Заўвагі
1 Дняпро Магілёў 28 20 3 5 75-22 63 Выйшлі ў вышэйшую лігу
2 Гарадзея 28 18 6 4 49-21 60 Плэй-оф за месца ў вышэйшай лізе
3 Віцебск 28 19 2 7 57-30 59
4 СКВІЧ Менск 28 16 7 5 61-19 55
5 Слуцак 28 15 7 6 59-27 52
6 Граніт Мікашэвічы 28 14 8 6 41-23 50
7 Ведрыч-97 Рэчыца 28 9 12 7 40-24 39
8 Хваля Пінск 28 8 10 10 24-45 34
9 Бяроза-2010 28 9 6 13 41-48 33
10 Смаргонь 28 7 10 11 23-32 31
11 Ліда 28 8 6 14 32-49 30
12 Полацак 28 7 5 16 24-55 26
13 Хімік Шацілавічы 28 5 9 14 29-52 24
14 ДБК Гомель 28 1 5 22 9-62 8
15 Рудзенск 28 4 4 20 15-70 7[a] Вылецелі ў другую лігу

Другая ліга

рэдагаваць

Першапачаткова ў другой лізе гулялі 20 камандаў, але пасьля дзьвюх няявак на гульні з чэмпіянату быў зьняты клюб «Клечаск»[3].

М Каманда Г В Н П Мячы Пкт Заўвагі
1 Смалявічы 36 26 9 1 113-22 87 Выйшлі ў першую лігу
2 Белтрансгаз Слонім 36 24 6 6 95-35 78 Выйшлі ў першую лігу
3 Іслач Менскі раён 36 21 7 8 61-30 70 Выйшлі ў першую лігу
4 Гомельчыгункатранс Гомель 36 20 9 7 64-27 69
5 Менск-2 36 21 5 10 60-33 68
6 Дынама-2 Менск 36 19 3 14 52-44 60
7 Зорка-БДУ Менск 36 18 4 14 54-41 58
8 Камунальнік Слонім 36 16 7 13 61-55 55
9 Белкард Горадня 36 15 8 13 54-45 53
10 Жлобін 36 16 3 17 53-66 51
11 Нёман Масты 36 13 7 16 50-54 46
12 Дняпро-2 Магілёў 36 13 4 19 49-60 43
13 Баранавічы 36 10 10 16 33-42 40
14 Лівадыя Койданаў 36 12 3 21 47-72 39
15 Забудова Маладэчна 36 12 2 22 45-86 38
16 Мёры 36 9 8 19 47-82 35
17 Ворша 36 9 8 19 30-72 35
18 Асіпавічы 36 8 9 19 47-74 33
19 Віцебск-2 36 2 4 30 24-99 10
Папярэднік
Чэмпіянат Беларусі 2011 году
Чэмпіянат Беларусі
ў сэзоне 2012
Наступнік
Чэмпіянат Беларусі 2013 году

Крыніцы і заўвагі

рэдагаваць
Заўвагі
  1. ^ З «Рудзенску» зьнятыя 9 пунктаў.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць