Граніт Мікашэвічы

беларускі футбольны клюб

«Граніт» — беларускі футбольны клюб з гораду Мікашэвічаў. З 2017 году выступае ў першай лізе. Свае хатнія матчы клюб праводзіць у горадзе Лунінцы.

Граніт
FK Hranit.png
Поўная назва Футбольны клюб «Граніт-Мікашэвічы»
Заснаваны 1978
Горад Мікашэвічы, Беларусь
Стадыён «Палесьсе», Лунінец
Умяшчальнасьць: 3090
Старшыня савету Марына Быстрая
Галоўны трэнэр Валеры Бахно
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2018 8 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

ГісторыяРэдагаваць

Футбольны клюб у Мікашэвічах быў створаны ў 1978 годзе з прычыны масавае зацікаўленасьці працаўнікоў горназдабыўнога прадпрыемства. Са здабыцьцём незалежнасьці Беларусі мікашэвіцкі клюб пачаў чэмпіянат у другой лізе. У 1999 годзе каманда выйшла ў першую лігу. Пасьля прыходу Валерыя Бахно на пасаду галоўнага трэнэра каманда выйшла ў найвышэйшую лігу чэмпіянату Беларусі, дзе правяла два сэзоны 2008 і 2009 гадоў, пасьля чаго апусьцілася ў першую лігу. У 2014 годзе выйграў першынство ў першай лізе чэмпіянату Беларусі і атрымаў права выступаць у найвышэйшай лізе. У 2007—2018 гадах каманду трэніраваў Валеры Бахно, які сам нарадзіўся ў Мікашэвічах.

СкладРэдагаваць

Актуальны на жнівень 2019 году[1]
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
  Бр Павал Ахрамчук 1993
  Бр Максім Хутко 1996
  Аб Дзьмітры Каплуноў 1994
  Аб Раман Козел 1997
  Аб Юры Крайко 1998
  Аб Ільля Любаеў 1992
  Аб Аляксей Тхагалегаў 1995
  Аб Іван Юрын 1998
  ПА Антон Белязяк 1998
  ПА Іван Верас 1997
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
  ПА Станіслаў Гнядзько 1987
  ПА Уладзіслаў Дыбін 1996
  ПА Арцём Корзун 1998
  ПА Андрэй Леўкавец 1996
  ПА Цімафей Лукашэвіч 1997
  ПА Канстанцін Маглакелідзэ 1999
  ПА Уладзіслаў Сысуеў 1989
  Нап Яўген Бабрук 1997
  Нап Кірыл Вайцяховіч 1993

СтатыстыкаРэдагаваць

ЧэмпіянатРэдагаваць

Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт
2012 Першая 6 28 14 8 6 41–23 50
2013 Першая 7 30 12 9 9 42–31 45
2014 Першая 1   30 19 7 4 46–16 64
2015 Найвышэйшая 5 26 12 6 8 30–32 42
2016 Найвышэйшая 16   30 5 10 15 20–56 25
2017 Першая 8 30 14 4 12 42–37 40[a]
2018 Першая 8 28 8 11 9 28–34 34[b]

КубакРэдагаваць

Сэзон Раўнд Г В Н П РМ
2012—2013 1/16 1 0 0 1 1–4
2013—2014 1/8 3 2 0 1 8–3
2014—2015 1/4 5 2 2 1 8–4
2015—2016 1/8 4 2 0 2 9–10
2016—2017 1/16 1 0 0 1 0–3
2017—2018 1/16 2 1 0 1 2–3
2018—2019 1/32 1 0 0 1 0–1
2019—2020 1/16 1 0 0 1 0–2

Галоўныя трэнэрыРэдагаваць

ЗаўвагіРэдагаваць

  1. ^ З «Граніту» зьнятыя 6 пунктаў
  2. ^ З «Граніту» зьняты 1 пункт

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць