Батумі
Бату́мі (па-грузінску: ბათუმი) — горад у Грузіі на ўзьбярэжжы Чорнага мора, цэнтар аўтаномнай рэспублікі Аджары. Асноўны турыстычны цэнтар краіны. Мяркуецца, што назва гораду паходзіць ад сванскага слова бат — «камень». Большая частка эканомікі Батумі зьвязана з турызмам і азартнымі гульнямі, але горад таксама зьяўляецца важным марскім портам і мае такія галіны, як суднабудаваньне, харчовая і лёгкая вытворчасьць. З 2010 году Батумі быў значна пераўтвораны шляхам будаўніцтва сучасных шматпавярховых будынкаў, а таксама рэстаўрацыі клясычных будынкаў XIX стагодзьдзя, якія фармуюць ягоны гістарычны Стары горад[1].
Батумі | |||||
груз. ბათუმი | |||||
| |||||
Краіна: | Грузія | ||||
Аўтаномная рэспубліка: | Аджара | ||||
Плошча: | 64,9 км² | ||||
Вышыня: | 3 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2014) | |||||
колькасьць: | 152 839 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 2354,99 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+4 | ||||
Тэлефонны код: | 422 | ||||
Паштовы індэкс: | 6000–6099 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 41°38′45″ пн. ш. 41°38′30″ у. д. / 41.64583° пн. ш. 41.64167° у. д.Каардынаты: 41°38′45″ пн. ш. 41°38′30″ у. д. / 41.64583° пн. ш. 41.64167° у. д. | ||||
Батумі | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
www.batumi.ge |
Гісторыя
рэдагавацьБатумі месьціцца на месцы старажытнагрэцкай калёніі ў Калхідзе. За часам панаваньня Адрыяна Батумі быў пераўтвораны ва ўмацаваны рымскі порт, а потым пакінуты праз будаўніцтва крэпасьці Пэтра непадалёк у часы Юстыніяна I. Рэгіён кантраляваўся Бізантыйскай імпэрыяй пакуль кароткачасова ня быў заняты арабамі, якія, аднак, не ўтрымаліся тут. У 780 годзе рэгіён падпаў пад уладу каралеўства Абхазіі праз дынастычны хаўрус, які пазьней узначаліў аб’яднаньне грузінскай манархіі ў XI стагодзьдзі.
У XV стагодзьдзі за часам панаваньня князя Кахабэра Гурыелі туркі-асманы захапілі горад і ягоныя ваколіцы, але не ўтрымалі іх. Яны вярнуліся да ягонага захопу яшчэ раз праз стагодзьдзе і нанесьлі рашучую паразу грузінскім войскам ля Сахойсты. Батумі некалькі разоў быў адваяваны грузінамі, спачатку ў 1564 годзе князем Растомам Гурыелі, які неўзабаве страціў горад, а ў 1609 годзе места пад уладу грузінаў зноўку вярнуў Мамія II Гурыелі. У 1614 годзе Батумі яшчэ раз увайшоў у склад Асманскай імпэрыі. За два з паловай стагодзьдзі асманскага кіраваньня ён ператварыўся ў правінцыйны порт, які абслугоўваў землі імпэрыі на ўсходніх ускраінах Чорнага мора. Пасьля асманскай заваёвы дагэтуль хрысьціянскі рэгіён зьведаў хвалю ісламізацыі, але гэты працэс быў спынены і ў значнай ступені пераўтвораны ў хрысьціянізацыю, пасьля таго, як ваколіцы былі далучаныя да Расейскай імпэрыі пасьля расейска-турэцкай вайны 1877—1878 гадоў.
Батумі стаўся апошні чарнаморскім портам, далучаным Расеяй за часам заваёвы гэтага рэгіёну Каўказа. Афіцыйнае далучэньне адбылося ў 1878 годзе ў адпаведнасьці з Сан-Стэфанскай дамовай паміж Расеяй і Асманскай імпэрыяй. Места было занятае расейцамі 28 жніўня 1878 году, а сам горад быў абвешчаны вольным портам да 1886 году. Батумі лічыўся як цэнтар адмысловай вайсковай акругі да свайго ўключэньня ў склад Кутаіскай губэрні 12 чэрвеня 1883 году. Нарэшце, 1 чэрвеня 1903 году разам з акругай Артвін была створаная Батумская вобласьць, якая ўвайшла пад кантроль генэральнага ўраду Грузіі ў складзе Расейскай імпэрыі.
Пашырэньне Батумі пачалося ў 1883 годзе разам з будаўніцтвам чыгункі Батумі—Тыфліс—Баку, якая была скончаная ў 1900 годзе, і заканчэньнем трубаправоду Баку—Батумі. Ад гэтага часу Батумі стаў галоўным расейскім нафтавым портам у Чорным моры. Насельніцтва гораду хутка павялічылася ўдвая за 20 гадоў, складаючы 12 тысяч жыхароў у 1889 годзе. Да 1902 году колькасьць насельніцтва дасягнула 16 тысяч чалавек, прычым тысяча зь іх працавалі на нафтаперапрацоўчым заводзе Касьпійскай і Чарнаморскай нафтавай кампаніі барона Ротшыльда[2].
На працягу 1901 году Ёсіф Сталін, будучы кіраўнік Савецкага Саюза, жыў у горадзе, арганізоўваючы стачкі. 3 сакавіка 1918 году паводле дамовы горад вярнуўся пад уладу Асманскай імпэрыі, але ў сьнежні Батумі кантраляваўся брытанскімі войскамі, якія заставаліся тут да ліпеня 1920 году. Кемаль Ататурк саступіў гэты рэгіён бальшавікам пры ўмове прадаставіць рэгіёну аўтаномію, бо вялікую долю насельніцтва Аджары складалі мусульманы. Калі Грузія атрымала незалежнасьць ад Савецкага Саюза ў 1989 годзе, Аслан Абашыдзэ быў прызначаны кіраўніком рады Аджары і пасьля ўтрымліваўся ва ўладзе на працягу ўсіх хваляваньняў 1990-х гадох. У той час як іншыя рэгіёны, напрыклад Абхазія, спрабавалі адарвацца ад грузінскай дзяржавы, Аджара заставалася неад’емнай часткай тэрыторыі грузінскай рэспублікі. У траўні 2004 году Абашыдзэ ўцёк у Расею праз масавыя пратэсты ў Тбілісі, выкліканых Рэвалюцыяй ружаў.
З моманту зьмены ўлады ў Аджары Батумі прыцягвае міжнародных інвэстараў, а кошты на нерухомасьць у горадзе ўзрасьлі ў тры разы з 2001 году. У ліпені 2007 году канстытуцыйны суд Грузіі пераехаў у горад з Тбілісі дзеля стымуляваньня рэгіянальнага разьвіцьця.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Glamour revives port of Batumi». The New York Times.
- ^ Yergin, Daniel (1991). «The Prize: The Epic Quest for Oil, Money, and Power». New York: Simon & Schuster. — С. 60—61. — ISBN 9780671799328.