Шахтар Данецк

украінскі футбольны клюб

«Шахтар» (па-ўкраінску: Шахтар) — украінскі футбольны клюб з гораду Данецку. Заснаваны ў 1936 годзе. 13-разовы чэмпіён Украіны, 13-разовы ўладальнік Кубка Ўкраіны. Чатырохразовы ўладальнік Кубка СССР. Уладальнік Кубка УЭФА (2009). Прэзыдэнт футбольнага клюбу «Шахтар» — Рынат Ахмэтаў (з кастрычніка 1996 году). Адна з чатырох камандаў, якая ніводнага разу не пакідала найвышэйшую лігу чэмпіянату Ўкраіны з моманту ейнага заснаваньня. Каманду часта называюць «гарнякамі». Таксама вельмі папулярная мянушка — «краты», якая ўжываецца ворагамі клюбу, хоць у апошні час яна распаўсюдзілася сярод заўзятараў. Таксама на эмблеме ультрас «Шахтару» намаляваныя перакрыжаваныя малаткі ў крузе.

Шахтар Данецк
FK Šachtar Daneck.png
Поўная назва Шахтар Донецьк
Заснаваны 24 траўня 1936
Горад Данецк, Украіна
Стадыён Мэталіст, Харкаў
Умяшчальнасьць: 40 003
Прэзыдэнт Рынат Ахметаў[d]
Кіраўнік Рынат Ахметаў[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2021—2022 1 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
shakhtar.com(укр.)(анг.)(пол.)

Клюб выступаў на «Данбас-Арэне», адкрыцьцё якой было праведзена 29 жніўня 2009 году. Першы матч на гэтым стадыёне «Шахтар» правёў 27 верасьня гэтага ж году. Матч скончыўся зь лікам 4:0, супернікам была кіеўская «Абалонь». Першы гол на новым стадыёне з пэнальці забіў Жадсан. Гуляючы на «Данбас-Арэне», «Шахтар» не прайграваў з моманту адкрыцьця стадыёну да 9 красавіка 2011 году — матч скончыўся зь лікам 0:1, супернікам была кіеўская «Абалонь».

ГісторыяРэдагаваць

1936—1945Рэдагаваць

Да першага чэмпіянату СССР было дапушчана 27 камандаў, разьмеркаваных па сілах на чатыры групы. У групе «В» паводле рашэньня Ўсесаюзнага камітэту фізкультуры месца для ўдзелу ў спаборніцтвах было прадастаўлена камандзе вугальшчыкаў Данбасу. Каманда атрымала ганарлівае імя «Стаханавец» у гонар знакамітага наватара шахтарскага руху Аляксея Стаханава.

Касьцяк каманды склалі футбалісты гарлоўскага й сталінскага «Дынама». Першы матч (на першынство УССР) «стаханаўцы» правялі 12 траўня 1936 году ў Горлаўцы на стадыёне імя Баліцкага, супернікам стала каманда адэскага «Дынама». 15 тысячаў гледачоў сталі сьведкамі гэтай падзеі. Матч скончыўся зь лікам 2:3. Першы ж афіцыйны матч «Стаханавец» правёў у Казані супраць яшчэ аднаго «Дынама» й саступіў зь лікам 1:4 (аўтарам адзінага гола ў складзе «гарнякоў» і адпаведна першага ў чэмпіянатах стаў Фёдар Манаў).

Узмацніўшы склад найлепшымі футбалістамі Данбасу, «Стаханавец» у 1938 годзе дамогся права прадстаўляць свой край у групе наймацнейшых. І хоць наступныя тры гады каманда стабільна займала 11—12 месцы, прэса й футбольныя спэцыялісты давалі высокую ацэнку гульні Данбаскага калектыву. Вайна засьпела «Стаханавец» на пятым месцы турнірнай табліцы. Чэрвень 1941 году — адмысловая старонка ў гісторыі каманды. «Стаханавец» перамог у Маскве чэмпіёнаў краіны маскоўскае «Дынама», выйграў у Менску й зноўку ў Маскве (у другой прафзьвязнай каманды). А 24 чэрвеня, праз два дні пасьля пачатку Вялікай Айчыннай вайны, саступіў дома «Трактару» (пасьля пачатку вайны матчы згулялі ў Сталіна й Тбілісі).

1946—1955Рэдагаваць

1946 год, як і наступны 1947, каманда правяла ў другой групе. Наступствы вайны ўсё яшчэ адбіваліся ня толькі на камплектаваньні каманды, але й на трэніровачным працэсе. Так, на зборы ў Сочы «Стаханавец» з-за элемэнтарнай адсутнасьці нетраўмаваных брамнікаў прыцягваў да трэніровачных гульняў маладога галкіпэра сухумскага «Дынама» Ўладзімера Марганія, які пасьля стаў вядомым брамнікам тбіліскага «Дынама».

У ліпені 1946 году таварыства «Стаханавец» было пераўтворана й атрымала назву «Шахтар», якое з гэтага часу аб’ядноўвала калектывы фізкультуры вугальных прадпрыемстваў усіх басэйнаў краіны. Наймацнейшая каманда Данбасу стала называцца «Шахтар» (Сталіна). У 1947 годзе каманду ўзначаліў вопытны маскоўскі трэнэр Аляксей Кастылёў. Як сьледзтва, каманда ва ўкраінскай зоне заняла другое месца з 13 удзельнікаў. А ўжо наступны сэзон паказаў, што каманда перарасла ўзровень другога эшалёну. Стабільныя вынікі, якія дэманстраваў «Шахтар» апошнія гады, давалі падставу прэтэндаваць на месца сярод найлепшых камандаў краіны, што і адбылося ў чэмпіянаце 1949 году.

ДасягненьніРэдагаваць

  • Уладальнік Кубка Ўкраіны (12):
    • 1995, 1997, 2001, 2002, 2004, 2008, 2011, 2012, 2013, 2016, 2017, 2018, 2019

СкладРэдагаваць

Актуальны на 10 лютага 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Аляксей Шаўчэнка 1992
2   Нап Лясына Траарэ 2001
5   Аб Валеры Бондар 1999
6   ПА Тарас Сьцепаненка 1989
7   ПА Андрэй Татавіцкі 1993
8   ПА Георгі Судакоў 2002
9   Нап Марыян Швэд 1997
11   Нап Аляксандар Зубкоў 1996
13   Аб Георгі Гачалейшвілі 2001
14   Нап Даніла Сікан 2001
15   Аб Багдан Міхайлічэнка (ар. Андэрлехт) 1997
16   ПА Дзьмітры Крыськіў 2000
17   ПА Невен Джурасэк 1998
18   Нап Кевін Кельсі 2004
19   Нап Андрэй Кулакоў 1999
20   Нап Дзьмітры Тапалаў 1998
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21   ПА Арцём Бандарэнка 2000
22   Аб Мікола Матвіенка 1996
23   Аб Лукас Тэйлар (ар. ПАОК) 1995
26   Аб Юхім Канопля 1999
27   ПА Алег Ачарэцька 2003
28   Аб Мар’ян Фарына 2003
29   ПА Ягор Назарына 1997
30   Бр Андрэй Пятаў (капітан) 1984
32   Аб Эдуард Козік 2003
34   Нап Іван Пятрак 1994
44   Аб Яраслаў Ракіцкі 1989
81   Бр Анатоль Трубін 2001
99   Аб Віктар Карніенка 1999
  Нап Андрэй Барачук 1996
  Бр Дзьмітры Рызнык 1999

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць