Валеры Тарасенка

беларускі футбаліст

Вале́ры Тарасе́нка (нарадзіўся 1 верасьня 1981 году) — беларускі футбаліст, абаронца і трэнэр.

Валеры Тарасенка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 1 верасьня 1981(1981-09-01)[1] (43 гады)
Рост 186 см
Вага 77 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1999 Менск-2 5 (0)
2000 РШВСМ-Алімпія[d] 26 (1)
2001—2004 БАТЭ 51 (13)
2005 Гомель 16 (0)
2006 Нёман Горадня 23 (5)
2007 Партызан Менск 19 (2)
2008 Табол 13 (2)
2009 Мікашэвічы 18 (0)
2010 Нёман Горадня 9 (0)
2010 Тарпэда-БелАЗ 9 (0)
2011 Дынама Берасьце 10 (0)
2011—2014 Гарадзея 71 (5)
2015 Славія Мазыр 23 (1)
Зборныя
2002—2004 Беларусь (да 21) 15 (1)

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец менскай школы «Зьмена». Пазьней трапіў у структуру барысаўскага БАТЭ. З 2001 году выступаў за дубль барысаўчанаў, а ў сэзоне 2002 году пачаў прыцягвацца да асноўнага складу. 8 лістапада 2002 году стаў героем «залатога» матчу паміж БАТЭ і гарадзенскім «Нёманам» за тытул чэмпіёна Беларусі, калі ў дадатковы час забіў вырашальны мяч, тым самым прынёс БАТЭ чэмпіёнства. Пасьля сэзону 2004 году пакінуў барысаўскую каманду. З 2005 па 2011 гады выступаў за розныя клюбы беларускай Найвышэйшай лігі, пры гэтым анідзе не затрымліваўся больш чым на год. У 2008 годзе гуляў за «Табол», зь якім стаў срэбраным прызэрам чэмпіянату Казахстану.

Улетку 2011 году трапіў у склад першалігавай «Гарадзеі», за якую гуляў цягам некалькіх сэзонаў. Па заканчэньні сэзону 2014 году пакінуў клюб[2]. У лютым 2015 году апынуўся ў мазырскай «Славіі», зь якой у сакавіку 2015 году падпісаў кантракт[3]. Заняў месца асноўнага цэнтральнага абаронцы і быш адным зь лідэраў мазырскага клюбу. Па заканчэньні сэзону, у лістападзе 2015 году, пастанавіў сабе завяршыць кар’еру[4]. Аднак, у 2017 годзе быў уключаны ў заяўку каманды другой лігі «Ўзда», але не правёў за яе ніводнага матчу[5].

Міжнародная

рэдагаваць

Гуляў за зборную Беларусі (да 21 году). На моладзевым чэмпіянаце Эўропы ў Нямеччыне 2004 году браў удзел у двух матчах.

Трэнэрская праца

рэдагаваць

Завяршыў кар’еру пасьля сэзону 2015 году і перайшоў на працу ў дзіцяча-юнацкую школу БАТЭ[6], дзе працаваў цягам трох гадоў. У 2016 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт фізычнай культуры па спэцыяльнасьці «трэнэр па футболе».

У студзені 2019 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб БАТЭ[7]. Пакінуў БАТЭ ў сьнежні таго ж году[8]. У студзені 2020 году стаў памочнікам Аляксея Багі ў віленскім «Жальгірысе»[9]. Разам з Багам пакінуў клюб у сьнежні 2020 году. З студзеня па травень 2021 году дапамагаў Багу ў казахстанскім «Актабе». У верасьні 2021 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб Багі ў салігорскім «Шахцёры»[10]. Пакінуў клюб разам зь ім у сьнежні 2021 году[11]. З студзеня па верасень 2022 году быў асыстэнтам Багі ў азэрбайджанскім «Сумгаіце». У сьнежні 2022 году зноў стаў памочнікам Багі ў салігорскім «Шахцёры»[12]. У сьнежні 2023 году разам з галоўным трэнэрам пакінуў салігорскі клюб[13].

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Славія Мазыр 2015 Найвышэйшая ліга 23 1
  1. ^ а б в Valeri Tarasenko // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ Александр Марченко: «Сащеко и Тарасенко покинули «Городею», Чалей, скорее всего, закончит карьеру» (рас.)
  3. ^ Контракты со "Славией" подписали 12 футболистов (рас.)
  4. ^ Тарасенко принял решение о завершении карьеры (рас.)
  5. ^ «Прессбол» №61 (4031), 21 красавіка 2017
  6. ^ Беганский, Тарасенко и Шмигеро будут работать в детско-юношеской школе БАТЭ (рас.)
  7. ^ Валерий Тарасенко пополнит тренерский штаб главной команды БАТЭ (рас.)
  8. ^ Молош и Тарасенко покинули БАТЭ (рас.)
  9. ^ Официально: Алексей Бага - главный тренер вильнюсского "Жальгириса" (рас.)
  10. ^ "Шахтер" объявил о назначении Алексея Баги на пост главного тренера (рас.)
  11. ^ Алексей Бага покинул «Шахтер» (рас.) Афіцыйны сайт салігорскага «Шахцёра»
  12. ^ Алексей Бага: "Над предложением "Шахтера" размышлял недолго, но о других говорить смысла нет, если я в Солигорске" (рас.) Праверана 2023-12-12 г.
  13. ^ Алексей Бага покинул «Шахтер» (рас.) Афіцыйны сайт салігорскага «Шахцёра»

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць