Найвышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2023 году

Найвышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2023 году — 33-і розыгрыш чэмпіянату Беларусі ў найвышэйшай лізе, які праходзіў з 17 сакавіка па 3 сьнежня[1]. Свой тытул абараняў салігорскі «Шахцёр», але перамогу ў выніку атрымала менскае «Дынама». На пачатку лютага стала вядома, што 11 клюбаў зь мінулага сэзону атрымалі ліцэнзіі на ўдзел у новым розыгрышу. «Белшыне», «Нафтану», «Слуцку» і «Смаргоні» было адмоўлена ў ліцэнзіях праз парушэньняў шэрагу правілаў статуту[2]. 16 лютага на паседжаньні выканаўчага камітэту АБФФ было пастаноўлена, што «Нафтан», «Слуцак» і «Смаргонь» могуць пазьбегнуць выкананьня некаторых пунктаў рэглямэнту дзеля атрыманьня ліцэнзіі на ўдзел у розыгрышы[3].

Найвышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2023 году
Спаборніцтва Найвышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе
Даты 17 сакавіка 20233 сьнежня 2023
Пераможца Дынама Менск
Найлепшы бамбардзір Уладзіслаў Марозаў (Дынама Менск) — 16 галоў
2022
2024

Лёсаваньне розыгрышу ладзілася 21 лютага 2023 году ў замкавым комплексу Мір[4].

У розыгрышу лігі бралі ўдзел 15 клюбаў[5]. Рагачоўскі «Макслайн», які быў пераможцам пераходных матчаў за ўдзел у найвышэйшай лігі, ня быў дапушчаны да ліцэнзаваньня АБФФ праз тое, што клюб ня можа стаць сябрам арганізацыі. Такім чынам, кожная каманда мусіла згуляць дзьве гульні з супернікам, што агулам склала 28 гульняў для кожнага клюбу. «Энэргетык»-БДУ, як дружына, якая заняла 14 месца, гуляла пераходныя матчы зь «Віцебскам», які фінішаваў на трэцім радку ў розыгрышы першай лігі 2023 году. У выніку «Віцебск» здабыў права на ўдзел у Найвышэйшай лізе налета. «Белшына», якая заняла апошні 15 радок, таксама страціла сваё месца ў найвышэйшым дывізіёне.

М Каманда Г В Н П Мячы Пкт Заўвагі
1 Дынама Менск 28 22 3 3 72-21 69 Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў 2024—2025 гадоў
2 Нёман 28 19 5 4 60-22 62 Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў 2024—2025 гадоў
3 Тарпэда-БелАЗ 28 12 13 3 33-18 49
4 Іслач 28 14 5 9 40-29 47
5 БАТЭ 28 14 5 9 49-32 47
6 Гомель 28 11 8 9 45-48 41
7 Славія 28 11 7 10 32-30 40
8 Слуцак 28 9 8 11 38-40 35
9 Менск 28 8 9 11 21-26 33
10 Дынама Берасьце 28 9 3 16 33-50 30
11 Смаргонь 28 7 3 18 28-59 24
12 Нафтан 28 6 5 17 28-57 23
13 Шахцёр 28 13 5 10 50-40 9
14 Энэргетык-БДУ 28 7 6 15 25-42 4 Плэй-оф за месца ў Найвышэйшай лізе
15 Белшына 28 3 5 20 21-61 3 Паніжэньне ў Першую лігу

Пры аднолькавай колькасьці пунктаў месца ў табліцы вызначаецца згодна з наступнымі крытэрамі:

  • вынікі гульняў між сабой (колькасьць пунктаў, розьніца забітых і прапушчаных мячоў, колькасьць забітых мячоў)
  • лепшая розьніца забітых і прапушчаных мячоў ва ўсіх гульнях чэмпіянату
  • большая колькасьць перамог ва ўсіх матчах чэмпіянату
  • большая колькасьць забітых мячоў ва ўсіх матчах чэмпіянату

Вынікі гульняў

рэдагаваць
Гаспадары↓ \ Госьці→ БАТ Бел Гом ДБр ДМн Ісл Мен Наф Нём Сла Слу Сма Тар Шах Энэ
БАТЭ 2:1 1:2 4:0 1:3 1:2 1:2 1:2 3:2 1:1 4:3 2:0 1:2 2:0 1:1
Белшына 0:3 0:2 1:0 0:4 0:2 1:2 0:3 0:2 1:1 1:1 2:0 0:0 1:4 0:1
Гомель 0:2 2:0 1:4 0:4 0:2 2:0 3:2 3:3 3:2 4:5 2:0 0:3 3:2 1:0
Дынама Берасьце 1:2 3:2 3:3 1:3 0:1 1:0 2:2 1:3 0:1 2:1 2:1 0:1 3:3 0:2
Дынама Менск 0:1 7:2 2:1 4:1 3:0 1:0 3:1 2:1 2:2 3:1 7:0 1:0 1:0 2:0
Іслач 1:1 2:0 3:1 3:0 2:3 0:0 5:1 0:3 0:1 0:0 1:0 1:2 2:1 3:2
Менск 2:2 2:1 2:2 0:1 1:1 2:1 1:0 0:1 2:0 0:1 2:1 1:0 0:0 1:1
Нафтан 0:7 0:1 1:1 0:3 0:3 0:1 0:0 0:3 2:2 2:1 2:2 0:1 1:1 4:0
Нёман 0:1 3:1 2:2 3:1 1:0 0:0 3:0 6:1 1:0 2:0 3:1 0:0 0:1 2:0
Славія 0:2 4:1 0:0 0:1 0:2 2:1 1:0 1:0 0:2 1:0 4:1 0:1 3:1 0:0
Слуцак 1:0 2:1 3:1 2:0 1:2 1:1 1:1 3:1 0:2 1:0 3:3 0:0 3:2 1:1
Смаргонь 1:2 1:0 0:3 3:1 3:1 0:4 0:0 1:0 1:3 0:2 3:2 1:1 1:3 1:0
Тарпэда-БелАЗ 1:1 1:1 0:0 1:2 0:0 2:1 1:0 5:0 1:1 2:2 1:1 2:1 1:1 1:1
Шахцёр 3:0 7:3 1:1 2:0 0:4 3:0 1:0 2:1 2:5 0:1 1:0 2:0 0:1 3:2
Энэргетык-БДУ 1:0 0:0 1:2 1:0 1:4 0:1 1:0 0:1 1:3 3:1 1:0 2:4 1:2 1:4

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць