Віктар Ганчарэнка

беларускі футбольны трэнэр
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Ганчарэнка.

Ві́ктар Ганчарэ́нка (нарадзіўся 10 чэрвеня 1977 году, Хвойнікі, Гомельская вобласьць) — беларускі футбаліст і футбольны трэнэр. У 2007—2013 гадах узначальваў барысаўскі БАТЭ. Найлепшы трэнэр Беларусі 2008, 2009, 2010, 2012, 2014, 2016, 2017 і 2018 гадоў. У цяперашні час зьяўляецца галоўным трэнэрам клюбу ЦСКА.

Віктар Ганчарэнка
Віктар Ганчарэнка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 чэрвеня 1977 (45 гадоў)
Хвойнікі, Беларусь
Рост 171 см
Вага 71 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб ЦСКА (галоўны трэнэр)
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1994—1995
1995—1996
1997
1998—2002
Стралічава
МВКЦ-96 Менск
РВАР Менск
БАТЭ Барысаў
5 (1)
26 (2)
23 (1)
82 (1)
Трэнэрскія клюбы
2007—2013
2013—2014
2015
2016
2016—
БАТЭ Барысаў
Кубань Краснадар
Урал Екацярынбург
Уфа
ЦСКА

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі.

Адукацыя і працаРэдагаваць

Скончыў Хвойніцкую спартовую школу і сталічную Рэспубліканскую вучэльню алімпійскага рэзэрву. Атрымаў вышэйшую спартовую адукацыю — у 2004 годзе скончыў Беларускую акадэмію фізычнай культуры (трэнэр па футболе). Мае трэнэрскую ліцэнзію «Pro».

Кар’ераРэдагаваць

Выступаў за «Стралічава», МВКЦ-96, РВАР і БАТЭ. Абаронца. Двухразовы чэмпіён Беларусі ў складзе БАТЭ (1999, 2002), бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі (2001). Кар’еру гульца завяршыў у 25 гадоў праз сур’ёзную траўму — разрыў крыжападобнай зьвязкі[1], мэніск. У час выступленьня за БАТЭ здымаў кватэру разам з брамнікам нацыянальнай зборнай Юр’ем Жаўновым.

У 2004—2006 гадах працаваў трэнэрам дублюючага складу БАТЭ. З 2007 — старэйшы трэнэр ФК БАТЭ. З 13 лістапада 2007 году — галоўны трэнэр ФК БАТЭ.

Увосень 2008 году вывеў ФК БАТЭ ў групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў. Ганчарэнка стаў самым маладым трэнэрам у гісторыі Лігі чэмпіёнаў.

Разам з БАТЭ пяць разоў выйграваў чэмпіянат Беларусі (2008, 2009, 2010, 2011, 2012), Кубак Беларусі (2010), двойчы Супэркубак Беларусі (2010, 2011). Найлепшыя дасягеньні ў эўракубках (разам з БАТЭ) — групавы этап Лігі чэмпіёнаў (2008, 2012), 1/16 фіналу Лігі Эўропы (2011, 2013).

У кастрычніку 2013 году сышоў з БАТЭ і падпісаў кантракт на 4,5 году з краснадарскай «Кубаньню»[2]. У лістападзе 2014 году кантракт з «Кубаньню» быў скасаваны з ініцыятывы кіраўніцтва клюбу[3]. На момант звальненьня «Кубань» знаходзілася на 5 месцы ў прэм’ер-лізе чэмпіянату Расеі і за 13 гульняў прайграла адзін раз, у Кубку Расеі каманда выйшла ў 1/4 фіналу[4]. У чэрвені 2015 году падпісаў кантракт на тры гады з клюбам «Урал» зь Екацярынбургу[5]. Пакінуў клюб 25 жніўня 2015 году перад матчам з грозьненскім «Церакам»[6], а 1 верасьня кантракт з клюбам быў скасаваны па ўзаемнай згодзе бакоў[7]. 13 верасьня 2015 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб маскоўскага ЦСКА, дзе заняў пасаду старэйшага трэнэра[8]. У чэрвені 2016 году ўзначаліў расейскі клюб «Уфа»[9], які пакінуў у сьнежні 2016 году і ўзначаліў маскоўскі ЦСКА[10].

Сям’яРэдагаваць

Жанаты, выхоўвае сына Арцёма. Маці і сястра жывуць у гарадзкім пасёлку Рудабелка, што на Гомельшчыне. Бацька, які працаваў у Чарнобылі ў першыя дні пасьля катастрофы, памёр у 1993 годзе, пахаваны ў Хвойніках. Ганчарэнка кажа, што менавіта бацька прышчапіў яму любоў да футболу.

ЗацікаўленасьціРэдагаваць

Любімыя клюбы — «Манчэстэр Юнайтэд», «Вільярэал», «Мілян». Любімыя трэнэры — Фабіё Капэлё, Алекс Фэргюсан, Арсэн Вэнгер. Хобі — Формула-1. Любімы гоншчык — Льюіс Гэмілтан. Любімая каманда — «Макларэн».

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Віктар Ганчарэнкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў