Кірыл Чарнавок

беларускі футбаліст

Кіры́л І́гаравіч Чарнаво́к (нар. 2 студзеня 2003 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца барысаўскага БАТЭ і моладзевай зборнай Беларусі.

Кірыл Чарнавок
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 2 студзеня 2003(2003-01-02)[1] (21 год)
Рост 177 см[2]
Вага 73 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб БАТЭ
Нумар 28
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2021 Рух Берасьце 14 (0)
2022—2023 Менск 38 (4)
2023—4 БАТЭ 29 (3)
Зборныя
2022—2023 Беларусь (да 21) 3 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
27 верасьня 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Пачынаў займацца футболам у роднай Дрысе, дзе трэнэрам быў ягоны бацька, Ігар Чарнавок. Пазьней далучыўся да акадэміі берасьцейскага «Дынама». У 2020 годзе пачаў выступаць за дубль дынамаўцаў, тады ж стаў прыцягвацца і да асноўнай каманды. У пачатку 2021 году акадэмія «Дынама» перайшла да берасьцейскага «Руха», куды перабраўся і паўабаронца. Да сэзону 2021 году рыхтаваўся з асноўным складам «Руха». Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 20 сакавіка 2021 году, зьявіўшыся на зьмену ў другім тайме матчу супраць клюбу «Менск» (2:2). У далейшым працягваў рэгулярна зьяўляцца ў асноўнай камандзе, пераважна выходзячы на замену.

У пачатку 2022 году рыхтаваўся да новага сэзону з «Рухам», а ў сакавіку, пасьля таго як берасьцейскі клюб зьняўся з Найвышэйшай лігі, перайшоў у «Менск»[3], дзе замацаваўся ў першай адзінаццатцы. У жніўні 2023 году падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ да канца 2025 году[4].

Міжнародная

рэдагаваць

У кастрычніку 2019 году ў складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 21 верасьня 2022 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на зьмену ў другім тайме таварыскага матчу супраць моладзевай зборнай Расеі (1:6).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць