Нёман Горадня

беларускі футбольны клюб

«Нёман» — беларускі футбольны клюб з гораду Горадні, заснаваны ў 1964 годзе. З 1992 году ўдзельнічае ў найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Уладальнік Кубка Беларусі (1993). Колеры клюбу: жоўты і зялёны.

Нёман Горадня
Neman logo.gif
Поўная назва Футбольны клюб «Нёман Горадня»
Заснаваны 1964
Горад Горадня, Беларусь
Стадыён ЦСК «Нёман»
Умяшчальнасьць: 8479[1]
Старшыня Іван Варсовіч[2]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Найвышэйшая ліга
 · 2022 9 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

ГісторыяРэдагаваць

Клюб быў заснаваны ў 1964 годзе, калі «Нёман» быў заяўлены ў чэмпіянат СССР клясы «Б», якая на той час была трэцім дывізіёнам у сыстэме футбольных ліг СССР. Ужо ў 1967 годзе каманда, ачоленая трэнэрам Вадзімам Радзішэўскім, паднялася ў дывізіён вышэй, дзе затрымалася на два гады. Пасьля рэфармаваньня сыстэмы ліг у СССР «Нёман» быў вымушаны павярнуцца ў трэці дывізіён, дзе хутка зьмяніў назву на «Хімік». Наступныя сэзоны гарадзенцы працягвалі гуляць у трэцім дывізіёне. У канцы 1980-х здарыўся прарыў у розыгрышу Кубка СССР. Пад кіраўніцтвам трэнэра Вячаслава Сівакова «Хімік» прарваўся да 1/8 фіналу, дзе ў гасьцёх у сімфэропальскай «Таўрыі» саступіў зь лікам 4:3.

Пасьля здабыцьця незалежнасьці ў Беларусі пачалі ладзіць уласны чэмпіянат. Улічваючы, што да гэтага «Хімік» гуляў на саюзным узроўні, гарадзенцы былі запрошаныя ў першую лігу, якая на той момант была наймацнейшым дывізіёнам у краіне. У дэбютным сэзоне айчыннага першынства каманда скончыла чэмпіянат на 5 месцы не зважаючы на вялікую колькасьць паразаў. Добры сэзон, але ўжо не дэбютны, правёў малады абаронца Сяргей Гурэнка, які пазьней будзе прыцягвацца да матчаў зборнай Беларусі і пяройдзе ў расейскі «Лякаматыў» у 1995 годзе. На наступны сэзон у каманды пасьля двух гадоў адсутнасьці з польскай «Ягелёніі» вярнуўся бамбардзір Сяргей Саладоўнікаў, які быў абраны капітанам каманды. У тым ліку дзякуючы і яны «Нёман», які зьмяніў назва на арыгінальную, здабыў першы трафэй у сваёй гісторыі — Кубак Беларусі. Яшчэ ў чвэрцьфінале гарадзенцы адолілі моцны магілёўскі «Дняпро», а ў паўфінале толькі дзякуючы правілу выязнога голу было скаранае менскае «Дынама». У фінале, які ладзіўся ў Менску, зь лікам 2:1 быў пераможаны рэчацкі «Ведрыч». Галы на свой рахунак запісалі Алег Сысоеў і Юры Мазурчык. Трэнэрам на той час быў Станіслаў Уласевіч. У розыгрышы чэмпіянату, які на пэўны час перайшоў на сыстэму восень-вясна, «Нёман» падвысіў сваю пазыцыю да 4 месца. У наступныя гады гарадзенцы фінішавалі ў сярэдзіне табліцы ці крыху ніжэй за яе. У 1999 годзе «Нёман» аб’яднаўся зь іншым гарадзенскім футбольным клюбам «Белкард», дадаўшы ягонае імя да свайго. З новай назвай «Нёман-Белкард», каманда праіснавала некалькі гадоў, а потым зноўку вярнулася да свайго звыклага назова — «Нёман». Шыкоўным стаў сэзон 2002 году, калі нёманцы ўвесь чэмпіянат месьціліся ў групе лідэраў і скончылі сэзон на першым радку з аднолькавай колькасьцю пунктаў разам з БАТЭ. «Залаты» матч, які мусіў выявіць чэмпіёна, ладзіўся ў лістападаўскі дзень і скончыўся ў дадатковы час, а «залаты» гол забіў абаронца барысаўчан Валеры Тарасенка[3]. У тым сэзоне зьзялі зоркі такіх футбалістаў «Нёмна» як то, Аляксандра Сулімы, Дзьмітра Раўнейка, Віталя Надзіеўскага, Аляксея Сучкова і Дзьмітра Кавалёнка, апошні зь якіх стаў найлепшым бамбардзірам дружыны. У тым жа сэзоне гарадзенскі клюб меў найвышэйшую наведвальнасьць сярод усіх клюбаў, то бок ягоныя матчы глядзелі на трыбунах стадыёну ў сярэднім блізу 6,4 тысячаў заўзятараў. Нажаль, па сканчэньні сэзону шмат лідэраў атрымалі прапановы ад іншых клюбаў і сышлі. Суліма зьехаў у тальяцінскую «Ладу», Раўнейка далучыўся да маскавіцкага «Тарпэда», а Сучкоў стаў футбалістам львоўскіх «Карпатаў».

У наступныя гады клюб ня меў добрых вынікаў, але і здолеў захоўваць месца ў найвышэйшай лізе. У 2011 і 2014 гадах «Нёман» дасягаў фіналаў Кубка Беларусі, але спачатку прагуляў «Гомлю» зь лікам 0:2 на сталічным стадыёне Трактар, а потым у 2014 годзе на новапабудуванай Барысаў-Арэне саступіў салігорскаму «Шахцёру». У тым 2014 годзе галоўным трэнэрам клюбу быў некалі выдатны гарадзенскі футбаліст і капітан клюбу Сяргей Саладоўнікаў. На полі тады вылучаўся малады гулец Павал Савіцкі, які ў тым жа годзе быў аддадзены ў арэнду польскай «Ягелёніі». За год да таго ў сэзоне 2013 году «Нёман» фінішаваў на чацьвертым месцы ў чэмпіянаце. Акрамя Савіцкага добра гулялі брамнік Сяргей Чэрнік, абаронцы Павал Рыбак і Максім Вітус, а таксама паўабаронца Яўген Савасьцьянаў. У 2016 годзе галоўным трэнэрам на доўгія гады стаў Ігар Кавалевіч. «Нёман» пачаў выступаць больш стабільна, але ў сэзонах 2021 і 2022 гадоў вынікі пагоршыліся. Цікава, што ў 2022 годзе каманда, якая гуляла ў добры футбол, але ёй стала няшчасьціла, скончыла розыгрыш на 9 месцы, маючы на сваім рахунку ажно 13 нічыйных вынікаў.

Былыя назвыРэдагаваць

  • «Нёман» (1964—1971)
  • «Хімік» (1972—1992)
  • «Нёман» (1993—1998)
  • «Нёман-Белкард» (1999—2001)
  • «Нёман» (з 2002 году)

ДасягненьніРэдагаваць

СкладРэдагаваць

Актуальны на 17 сакавіка 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Артур Маліеўскі 2001
4   Аб Андрэй Васільеў 1992
5   Аб Ягор Пархоменка 2003
7   Нап Раман Папарыга 1999
8   Аб Юры Панця 1990
9   Нап Па Амар Джобэ 1998
10   Нап Раман Грыбоўскі 1995
12   Бр Максім Бялоў 1999
16   Бр Канстанцін Рудзянок 1990
17   Нап Ягор Зубовіч 1989
18   Нап Максім Краўцоў 2002
20   Аб Іван Садоўнічы 1987
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22   ПА Алімардон Шукураў 1999
24   ПА Андрэй Якімаў 1989
30   Аб Аляксандар Анюкевіч 1992
32   ПА Юры Паўлюкавец 1994
33   Аб Сяргей Карповіч 1994
44   ПА Альфрэд Мазурыч 2003
46   Аб Аляксей Лягчылін 1992
47   ПА Міхаіл Казлоў 1990
71   ПА Антон Сучкоў 2002
78   ПА Максім Яблонскі 1996
88   Нап Павал Савіцкі 1994
99   Нап Уладзіслаў Варакса 2004

СтатыстыкаРэдагаваць

Чэмпіянат і Кубак БеларусіРэдагаваць

Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт Кубак
2012 Найвышэйшая 5 30 10 11 9 43–36 41 1/8
2013 Найвышэйшая 4 32 13 8 11 34–30 47 Ф 2 
2014 Найвышэйшая 8 32 11 9 12 41–36 42 1/4
2015 Найвышэйшая 8 26 8 8 10 21–32 32 1/8
2016 Найвышэйшая 14 30 7 8 15 21–36 29 1/8
2017 Найвышэйшая 6 30 14 7 9 42–32 49 1/2
2018 Найвышэйшая 7 30 12 7 11 31–32 43 1/16
2019 Найвышэйшая 10 30 10 6 14 28–37 36 1/16
2020 Найвышэйшая 5 30 16 5 9 41–29 53 1/4
2021 Найвышэйшая 11 30 9 7 14 36–36 34 1/2
2022 Найвышэйшая 9 30 9 13 8 39–36 40

Удзел у эўракубкахРэдагаваць

Кубак Г В Н П М
Кубак УЭФА/Ліга Эўропы 4 0 3 1 2—4
Кубак уладальнікаў кубкаў 2 1 0 1 2—6
Кубак Інтэртота 2 0 1 1 0—1
Усяго 8 1 4 3 4—11
Сэзон Кубак Раўнд Клюб Дома У гасьцях
1993—1994 Кубак кубкаў к/р   Люгана 2:1 0:5
2004—2004 Кубак УЭФА к/р   Сьцяўа 1:1 0:0
2005 Кубак Інтэртота к/р   Тэскама 0:1 0:0
2014—2015 Ліга Эўропы 2 к/р   Габнарф’ёрдур 1:1 0:2

Галоўныя трэнэрыРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць