Ян Радзівіл (сын Мікалая)

Ян Радзівіл (1492, Гонядзь — 1542, Хоўхла) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падчашы вялікі літоўскі (з 1517), староста генэральны жамойцкі (з 1535).

Ян Радзівіл
лац. Jan Radzivił
Ян Радзівіл
Ян Радзівіл

Герб Трубы
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1492[1] або 1492
Памёр студзень 1542[2]
Род Радзівілы
Бацькі Мікалай Радзівіл
Альжбета з Саковічаў
Жонка Ганна з Касьцевічаў
Дзеці Ганна, Пэтранэля, Альжбета
Дзейнасьць палітык

Валодаў маёнткамі на тэрыторыі сучаснай Летувы і на Падляшшы. Быў старостам васілішкаўскім (1523) і бельскім (1522), дзяржаўцам маркаўскім (1520—1534). Князь Сьвятой Рымскай імпэрыі на Гонядзі і Мядзелі.

Біяграфія

рэдагаваць
 
Ганна з Касьцевічаў

З гонядзка-мядзельскай лініі княскага роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Мікалая, канцлера вялікага літоўскага, і Альжбеты з Саковічаў. Меў брата Мікалая, біскупа жамойцкага. Апошні мужчына-прадстаўнік гэтай галіны роду.

У 1516—1521 гадох ваяваў супраць Тэўтонскага ордэна. Браў удзел у вайне з Маскоўскай дзяржавы 1534—1537 гадоў.

У 1517 годзе атрымаў урад падчашага вялікага літоўскага. Уваходзіў у склад камісіяў датычна разьмежаваньня Вялікага Княства Літоўскага з Мазовіяй (1529), Прусіяй (1532) і Інфлянтамі (1540—1541). У 1535 годзе стаў старостам генэральным жамойцкім.

У 1530—1540-х гадох трыюмвірат у складзе Ян Радзівіла, ягонага дзядзькі Юрыя Радзівіла і Альбрэхта Гаштольда фактычна кіраваў Вялікім Княства Літоўскім у час адсутнасьці ў дзяржаве Жыгімонта Старога.

У 1524 годзе ажаніўся з Ганнай, адзінай дачкой і спадкаемніцай мечніка вялікага літоўскага Януша Касьцевіча. У шлюбе нарадзіліся 3 дачкі[3]:

У картцы да артыкула прыводзіцца партрэт зь Нясьвіскай партрэтнай галерэі, напісаны каля 1733 году невядомым мастаком. У 1950 годзе на загад уладаў СССР гэты партрэт перадалі Польшчы, цяпер ён захоўваецца ў Нацыянальным музэі ў Варшаве.

  1. ^ Jan Radziwiłł // MAK (пол.)
  2. ^ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 (пол.) / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 92, 289–290.
  3. ^ Грыцкевіч А. Радзівіл Крыштоф // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 500.

Літаратура

рэдагаваць