Куршы
Куршы (у рускіх летапісах — корсь, лацінізаваная назва — куроны[1]; лат. kurši; лет. kuršiai) — балтыйскае племя, якое жыло на захадзе сучаснай Латвіі. Ад куршаў утварылася назва гістарычнай краіны Курляндыі[2].
Гісторыя Латвіі |
![]() Раньняя гісторыя
Сярэднявечча
Новы час
Найноўшы час
|
ГісторыяРэдагаваць
У VII—XIII стагодзьдзях куршы адбілі напады скандынаваў (вікінгаў). Да пачатку XVII ст. зьліліся зь іншымі латыскімі плямёнамі (зэмгаламі і латгаламі) у адзіную латыскую народнасьць[2].
Повязі зь фінаміРэдагаваць
Дасьледнікі XIX стагодзьдзя з спасылкай на швэдзкага гісторыка і лінгвіста Ёгана Тунмана(en) азначалі старажытных куршаў як фінскае племя: сярод іншага, яны спасылаліся на пагадненьне ад 1230 году, дзе павет куршаў мае назву Kiligunda (тым часам у фінаў павет называўся Kihlakonda)[3]. У навуковай публікацыі 1876 году зазначалася: «Паўночныя зьбіральнікі саг вельмі рана ўпамінаюць насельнікаў Прыбалтыйскага краю — эстаў, народ які відавочна належаў паводле мовы, утварэньню чэрапа і адзежы да чудзка-фінскага племя, да таго племя, якое расейцы называюць чудзьдзю, чухонцамі, і аднаплемянных зь імі куршаў, краіна якіх падзялялася, прынамсі збольшага, на эстонскі лад, г. зн. на кулігунды (акругі) і дзе назвы месцаў, а менавіта тых, якія сканчаліся на ерв (возера) і кюль (вёска) выглядаюць утворанымі з эсцкай мовы. Куршы жылі на захад ад эстаў да Мэмэлю і Курыш Гафа, які атрымаў паводле гэтага народу сваю назву»[a].
Глядзіце таксамаРэдагаваць
ЗаўвагіРэдагаваць
- ^ рас. «Северные собиратели саг очень рано упоминают об обитателях Прибалтийскаго края — эстах, народе очевидно принадлежавшем по языку, образованию черепа и одежде к чудо финскому племени, к тому племени, которое русские называют чудью, чухонцами, и единоплеменных с ними курах, страна которых разделялась, по крайней мере отчасти, на эстонский лад, т. е. на кулигунды (округи) и где названия мест, именно тех, которые оканчивались на иерв (озеро) и кюль (деревня) кажутся происходящими из эстского языка. Куры жили к западу от эстов до Мемеля и Куриш Гафа, получившаго по этому народу свое название»
КрыніцыРэдагаваць
ЛітаратураРэдагаваць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 1999. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0155-9