Клець (таксама сьвіран, радзей амбар, сьпіхлер) — халодны бяз вокнаў будынак для захоўваньня каштоўнага сялянскага набытку: збожжа, адзеньня й іншых.

Клець

У старажытнасьці клець была пабудоваю любога прызначэньня, зрубленага чацьвярыком і пакрытай двухсхільным дахам.

Па канструкцыі клець звычайна аднакамэрны зруб па форме блізкі да квадрату, які ставіўся на штандары або каменьне. Перад уваходам рабіўся насьціл з дошак на выпусках бярвеньняў ніжніх вянкоў. Так утвараўся драўляны прыклетнік, пераклець або галерэя.

У летні пэрыяд клець магла выконваць таксама функцыю жытла. Бяднейшыя сяляне замянялі клець каморай (невялікім адгароджаным памяшканьнем у сенцах).

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  • Сабаленка, Э. Р., Гуркоў, У. С., Іваноў, У. М., Супрун, Дз. Д. Беларускае народнае жыллё. Мн., 1973
  • Якімовіч, Ю. А. Драўлянае дойлідства беларускага Палесся. Мн., 1978.
  • Якимович, Ю. А. Зодчество Белоруссии XVI — середины XVII в. — Мн., 1991.