Анта́нас Сьмято́на (па-летувіску: Antanas Smetona; 10 жніўня 1874, вёска Ўжуленіс, цяпер у Вількамірскім раёне Віленскага павету Летувы — 9 студзеня 1944, Кліўлэнд, ЗША) — летувіскі дзяржаўны дзяяч, прэзыдэнт Летувы ў 1919—1920 і 1926—1940 роках.

Антанас Сьмятона
па-летувіску: Antanas Smetona
1-ы Прэзыдэнт Летувіскай рэспублікі
4 красавіка 1919 — 19 чэрвеня 1920
Наступнік: Аляксандрас Стульгінскіс
4-ы Прэзыдэнт Летувіскай рэспублікі
19 сьнежня 1926 — 15 чэрвеня 1940
Папярэднік: Казіс Грынюс
Наступнік: Антанас Мэркіс
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 10 жніўня 1874
в. Ужуленіс, Ковенская губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр: 9 студзеня 1944 (69 гадоў)
Кліўлэнд, Агаё, ЗША
Партыя: Летувіскі нацыянальны зьвяз
Сужэнец: Соф’я Хадакаўскайце
Адукацыя:
Узнагароды:
Выява аўтографу

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Пачатковую школу скончыў у Тавянах(lt), браў прыватныя ўрокі ў Вількаміры і Лібаве, у 1893 скончыў прагімназію ў Паланзе, паступіў у гімназію ў Мітаве, уваходзіў у таемную вучнёўскую патрыятычную арганізацыю. Скончыў гімназію ў Санкт-Пецярбургу (1897) і паступіў у Пецярбурскі ўнівэрсытэт на юрыдычны факультэт, двойчы быў выключаны, але скончыў у 1902 року. Працаваў у Вільні ў Зямельным банку.

Быў рэдактарам заснаванай разам з Тумасам-Вайжгантасам газэты «Viltis» (бел. «Viltis»; 1907—1913), часопісу «Vairas» (па-беларуску: «Стырно»; 1914—1915), супрацоўнічаў у газэце «Vilniaus žinios» (па-беларуску: «Віленскія весткі»), пэўны час быў фактычным рэдактарам штотыднёвіку «Lietuvos ūkininkas» (па-беларуску: «Летувіскі гаспадар»).

У часе Першай сусьветнай вайны — першы віцэ-старшыня, пасьля старшыня Цэнтральнага камітэта летувіскага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны.

У 1923—1927 выкладаў у Летувіскім унівэрсытэце (Коўна) этыку, старажытную філязофію, стылістыку летувіскае мовы. З 1926 дацэнт. У 1932 року ўганараваны званьнем ганаровага доктара філязофіі.

Палітычная дзейнасьць

рэдагаваць

У 1902—1907 сябра Летувіскай дэмакратычнай партыі (лет. Lietuvių demokratų partija). Удзельнічаў у сходзе летувісаў у Вільні 4—5 сьнежня 1905, дзе было вылучанае патрабаваньне аўтаноміі Летувы. На Летувіскай канфэрэнцыі 18—22 верасьня 1917 у Вільні быў абраны ў Раду Летувы (лет. Lietuvos Taryba, пазьней Дзяржаўная рада) і стаў ягоным старшынём (1917—1919). 16 лютага 1918 Рада абвясьціла незалежнасьць Летувы.

4 красавіка 1919 — 19 красавіка 1920 быў першым прэзыдэнтам Летувы.

У 1920—1924 роках старшыня Партыі нацыянальнага прагрэсу (лет. Tautos Pažangos Partija). Заснаваў і рэдагаваў шэраг пэрыядычных выданьняў у 1921—1924 роках. Да 1924 браў удзел у дзейнасьці патрыятычнай ваенізаванай арганізацыі «шаўлісаў» Зьвяз стральцоў Летувы (лет. Lietuvos šaulių sąjunga). У 1924 року адзін з арганізатараў нацыяналістычнай партыі таўтынінкаў («Зьвяз летувіскіх нацыяналістаў») і ейны старшыня (1925—1926).

 
Прэзыдыюм Рады Летувы (1918): А. Сьмятона, Ю. Стаўгайтыс (сядзяць), Я. Шарнас, Ю. Шаўліс
 
Профіль Сьмятоны на юбілейнай манэце 10 літаў (1938)

Ваенны пераварот у Летуве (1926)

рэдагаваць

Адзін з кіраўнікоў і арганізатараў ваеннага перавароту 17 сьнежня 1926, які ўсталяваў уладу левацэнтрысцкай кааліцыі. У дзень перавароту абраны прэзыдэнтам Летувы; быў пераабраны ў 1931 і 1938 роках, ачоліўшы ўсталяваны аўтарытарны рэжым.

Эміграцыя

рэдагаваць

Пасьля пастановы 14 чэрвеня 1940 савецкага ўльтыматуму Летуве перадаў паўнамоцтвы прэзыдэнта Антанасу Меркісу[1][2][3] і ўцёк зь сям’ёй у Нямеччыну, пасьля адтуль пераехаў у Швайцарыю. Апошнія месяцы правёў у ЗША. Загінуў падчас пажару ў Кліўлэндзе, штат Агаё.

  1. ^ Thomas Remeikis. The decision of the Lithuanian government to accept the soviet ultimatum of june 14, 1940 // Lituanus. Volume 21, No.4 — Winter 1975  (анг.)
  2. ^ Antanas Smetona (анг.)
  3. ^ [Aleksandras Vitkus. Diskutuotini paskutiniojo Nepriklausomos Lietuvos ministro pirmininko veiklos aspektai // Voruta. 2003. Nr. 22 (544), lapkričio 22 d.] (лет.)

Літаратура

рэдагаваць
  • A. Smetona. Rinktiniai raštai. — Kaunas: Menta, 1990.
  • A. Banevičius. 111 Lietuvos valstybės 1918—1940 m. politikos veikėjų: Encikloped. žinynas. — Vilnius: Knygų prekybos valst. firma «Knyga», 1991.
  • A. Eidintas. Antanas Smetona: polit. biografijos bruožai. — Vilnius: Mintis, 1990.
  • Liudas Truska, Algimantas Lileikis, Gediminas Ilgunas, Rimgaudas Gelezevicius. Lietuvos prezidentai. — Vilnius: 1995.
  • L. Truska. Antanas Smetona ir jo laikai. — Vilnius: Valstybinis leidybos centras, 1996.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Антанас Сьмятонасховішча мультымэдыйных матэрыялаў