Куршы

заходнебалцкае племя

Куршы (у рускіх летапісах — корсь, лацінізаваная назва — куроны[1]; лат. kurši; лет. kuršiai) — балтыйскае племя, якое жыло на захадзе сучаснай Латвіі. Ад куршаў утварылася назва гістарычнай краіны Курляндыі[2].

Гісторыя

рэдагаваць

У VII—XIII стагодзьдзях куршы адбілі напады скандынаваў (вікінгаў). Да пачатку XVII ст. зьліліся зь іншымі латыскімі плямёнамі (зэмгаламі і латгаламі) у адзіную латыскую народнасьць[2].

Аўстрыйскі дыплямат Аўгустын Маербэрг(be), які ў 1661 годзе наведаў Мэмэль, засьведчыў, што яго жыхары звычайна камунікуюць на чатырох мовах: нямецкай, куршаўскай, польскай і літоўскай[3].

У 1855 годзе ў «Навуковых запісках Імпэратарскай акадэміі навук» прыводзілася сьведчаньне роспыту «літоўскага селяніна» з Жамойці, які шмат езьдзіў суседнімі губэрнямі і адрозьніваўся асаблівым веданьнем моваў: на пытаньне, якімі мовамі ён валодае, апроч польскай і расейскай, той адказаў, што можа гаварыць «па-літоўску, па-жамойцку, па-латыску, па-куршаўску і трошачкі па-нямецку»[4].

Повязі зь фінамі

рэдагаваць

Дасьледнікі XIX стагодзьдзя з спасылкай на швэдзкага гісторыка і лінгвіста Ёгана Тунмана(en) азначалі старажытных куршаў як фінскае племя: сярод іншага, яны спасылаліся на пагадненьне ад 1230 году, дзе павет куршаў мае назву Kiligunda (тым часам у фінаў павет называўся Kihlakonda)[5]. У навуковай публікацыі 1876 году зазначалася: «Паўночныя зьбіральнікі саг вельмі рана ўпамінаюць насельнікаў Прыбалтыйскага краю — эстаў, народ які відавочна належаў паводле мовы, утварэньню чэрапа і адзежы да чудзка-фінскага племя, да таго племя, якое расейцы называюць чудзьдзю, чухонцамі, і аднаплемянных зь імі куршаў, краіна якіх падзялялася, прынамсі збольшага, на эстонскі лад, г. зн. на кулігунды (акругі) і дзе назвы месцаў, а менавіта тых, якія сканчаліся на ерв (возера) і кюль (вёска) выглядаюць утворанымі з эсцкай мовы. Куршы жылі на захад ад эстаў да Мэмэлю і Курыш Гафа, які атрымаў паводле гэтага народу сваю назву»[a].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ рас. «Северные собиратели саг очень рано упоминают об обитателях Прибалтийскаго края — эстах, народе очевидно принадлежавшем по языку, образованию черепа и одежде к чудо финскому племени, к тому племени, которое русские называют чудью, чухонцами, и единоплеменных с ними курах, страна которых разделялась, по крайней мере отчасти, на эстонский лад, т. е. на кулигунды (округи) и где названия мест, именно тех, которые оканчивались на иерв (озеро) и кюль (деревня) кажутся происходящими из эстского языка. Куры жили к западу от эстов до Мемеля и Куриш Гафа, получившаго по этому народу свое название»
  1. ^ Большая энциклопедия: В 62 томах. — М.: ТЕРРА, 2006. — Т. 25. — С. 26. — ISBN 5-273-00432-2
  2. ^ а б БЭ. — Мн.: 1999 Т. 9. С. 54.
  3. ^ Барон Меерберг и путешествие его по России. — СПб., 1827. С. 319.
  4. ^ Ученые записки Императорской академии наук: по первому и третьему отделению. Т. 3. — СПб., 1855. С. 747.
  5. ^ Dziennik Wileński. Nr. 33, 1817. S. 333—334.

Літаратура

рэдагаваць